"Партнёрства ў імя будучыні - спадчына Вялікай Перамогі" – пад такой назвай у Мінску праходзіць Х Міжнародны медыяфорум. Ён праводзіцца ў год 70-годдзя Перамогі і павінен унесці важкі ўклад ва ўмацаванне даверу і супрацоўніцтва паміж краінамі. Перакананасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні да ўдзельнікаў сустрэчы. У сталіцы сабраліся прадстаўнікі экспертнай і медыясупольнасці, міжнародных арганізацый, дыпмісій больш чым з 20-ці краін.
Сёлета Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аказаўся ключавой фігурай еўрапейскай палітыкі. Такое меркаванне выказаў удзельнік медыяфоруму, міжнародны аглядальнік з Расіі Леанід Млечын. Маючы на ўвазе намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, эксперт адзначыў, што вельмі важна, каб знаходзіліся людзі, гатовыя прыкласці намаганні не да таго, каб распальваць канфлікт, а каб прымірыць бакі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí