Музыканты з Германіі, Польшчы, Швейцарыі, Румыніі, Харватыі, Расіі і Беларусі прымаюць удзел у XIX Міжнародны фестывалі арганнай музыкі "Званы Сафіі" ў Полацку. Першы канцэрт адбыўся ў старажытнай Сафіі 12 кастрычніка, а апошнія акорды фестывалю прагучаць 23 лістапада. З кожным годам павялічваецца колькасць удзельнікаў і пашыраецца геаграфія фестывалю. У праграме дзевятнаццатага форуму 9 канцэртаў - гэта разнастайныя сольныя арганныя праграмы, а таксама ансамблі - арган з голасам, флейтай, трубой, камерным аркестрам, хорам. Адкрыццё XIX Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі адбудзецца 6 лістапада. Слухачоў чакае сустрэча з полацкай арганістка Ксеніяй Пагарэлай і камерным аркестрам "Еўропа-Цэнтр".
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí