Беларусь правядзе Сусветны тыдзень італьянскай мовы.


        Беларусь разам са 101 краінай свету з 20 па 25 кастрычніка правядзе Сусветны тыдзень італьянскай мовы, - расказаў пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі. Сёлета тэма Тыдня - "Летапіс новай Еўропы: італьянскія выдавецтвы, аўтары і чытачы ў век лічбавых тэхналогій". У мерапрыемствах, якія пройдуць у Беларусі будзе адлюстравана "скрыжаванне класічнай літаратуры і мультымедыя". Італія старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза, адзін з галоўных напрамкаў італьянскай палітыкі - развіццё адносін з краінамі, якія не з'яўляюцца членамі ЕС, і асабліва з удзельніцамі ініцыятывы "Усходняе партнёрства".
Таксама пасол паведаміў, што Італія мае намер правесці ў Беларусі ў наступным годзе выстаўку шэдэўраў жывапісу эпохі Адраджэння. Праект рыхтуецца Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі сумесна з акадэміяй мастацтваў горада Перуджа.

 
Emisión por internet
Now:
20.00 Nowości z Białorusi (PL)

Next:
20.20 Paleta Białorusi (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones