Падчас афіцыйнага візіту ў Маладову Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з малдаўскім калегам Мікалаем Цімофці. Малдова - важны гандлёва-эканамічны партнёр Беларусі. У СНД чацвёрты пасля Расіі, Украіны і Казахстана. Да канца года Малдова падпіша пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і абзавядзецца зонай свабоднага гандлю з Еўропай. Але гэта, па словах Прэзідэнтаў Мікалая Цімофці і Аляксандра Лукашэнкі, не азначае аддалення Малдовы ад традыцыйных рынкаў.
Таксама Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ва Украіне, па яго словах, выхад з канфлікту будзе цяжкі, але вайны не здарыцца. Паводле ацэнкі Аляксандра Лукашэнкі, кантактная група па Украіне, якая працавала ў Мінску, правяла каласальную работу.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí