Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася з кіраўніком Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў нашай краіне Майрай Морай. Гаворка ішла аб развіцці адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза, якая пройдзе 26 жніўня ў Мінску.
Між тым, Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас сустрэчы ў фармаце Украіна - Еўрапейскі саюз - "Еўразійская тройка" ў Мінску на будучай тыдні мае намер дамаўляцца пра мір. Пра гэта ён заявіў у час рабочай паездкі ў Нікалаеў.
"Украіна хоча міру... Разам з моцнай камандай у складзе трох высокіх прадстаўнікоў ЕС мы едзем у Мінск гаварыць аб міры", - сказаў Пётр Парашэнка.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí