У Мінску ўрачыста адкрыўся VIII Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек. Першы спектакль - "Гамлет" Уільяма Шэкспіра - знаўцамі мастацтва падарыў Магілёўскі абласны тэатр лялек. Фестываль тэатраў лялек прадоўжыцца пяць дзён. За гэты час публіка ўбачыць 14 спектакляў з Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Польшчы, Ізраіля. Паказы пройдуць на трох пляцоўках. Свае спектаклі ў Мінск прывезлі 13 калектываў, 7 з іх - беларускія. На форуме айчынныя лялечныя тэатры прадставяць рэпертуарныя навінкі. Штодзённа на фестывалі будуць паказваць па 3-4 пастаноўкі. Абмеркаваць спектаклі з рэжысёрамі і акцёрамі можна ў дыскусійным клубе ў Беларускім тэатры лялек.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí