Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным разбураць СНД. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Бакі абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў, як плануецца, яно пройдзе ў Мінску ў кастрычніку гэтага года. На правах гаспадыні СНД Беларусь выступае другі год запар - гэтым разам замест Украіны, якая адмовілася ад старшынства ў Садружнасці. Кіраўнік дзяржавы запэўніў Сяргея Лебедзева ў тым, што Беларусь у поўнай меры выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязкі. Сяргей Лебедзеў у сваю чаргу адзначыў, што ўпэўнены ў паспяховым старшынстве Беларусі ў СНД і выказаў Кіраўніку беларускай дзяржавы ўдзячнасць за гатоўнасць другі раз запар прыняць старшынства ў Садружнасці.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí