Парламенты Беларусі і Лаоса падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў межах афіцыйнага візіту лаоскай парламенцкай дэлегацыі ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА. Як адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, гэты візіт беларускі бок успрымае як вельмі важны крок па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Лаосам і Беларуссю. "У нашых краін шмат агульнага як ва ўнутрыдзяржаўнай палітыцы, так і адносна міжнародных абавязацельстваў", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. У сваю чаргу кіраўнік лаоскай дэлегацыі Пані Ятхоту выказала ўпэўненасць, што пасля падпісання дакументаў узаемадзеянне дзвюх краін атрымае больш канкрэтныя формы. У праграме афіцыйнага візіту лаоскай дэлегацыі яшчэ сустрэча з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, наведванне ЗАТ "Атлант"і Гродзенскай вобласці.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí