Мінск, які перажыў мноства войнаў і разбурэнняў, відавочна, здолеў захаваць толькі малую частку сваіх храмаў. Сярод іх былі як сціплыя драўляныя пабудовы, так і маштабныя збудаванні, упрыгожаныя работамі лепшых майстроў свайго часу. Як цэрквы, узведзеныя на грошы, сабраныя ўсім светам, так і аплачаныя шчодрай рукой мецэнатаў. І ўсё ж многія з іх не зніклі бясследна: памяшканні былі пераабсталяваны пад іншыя мэты, а цалкам цэлыя падмуркі і сутарэнні закансерваваны і схаваны пад тоўшчай зямлі.
За аднаўленне выплачана... стагоддзі таму
Менавіта так, напрыклад, здарылася з дамініканскім кляштарным комплексам, у які ўваходзіў Касцёл Святога Тамаша Аквінскага. Яго будаўніцтва пачалося ў 1600 годзе, аднак прасоўвалася павольна. Праз чатыры гады з-пад Масквы з буйной «здабычай» вярталася дадому рыцарства Рэчы Паспалітай. Воіны-шляхцічы вырашылі дапамагчы ў будаўніцтве храма, таму самі прыдумалі збор — пэўную суму за кожнага каня, які ўваходзіў у гарадскія вароты, дзякуючы чаму падатак атрымаў назву «капытковы».
Па першапачатковым прызначэнні храм дзейнічаў да паўстання 1830 года, пасля чаго быў перароблены пад праваслаўную царкву. Праз дзесяцігоддзе будынкі кляштара прыстасавалі пад каталіцкую семінарыю. Аднак чарговае паўстанне 1863 года паставіла кропку ў яго гісторыі ў якасці культавага збудавання. У розны час яно выкарыстоўвалася як ваенны двор і пажарнае дэпо. Дзіўна, але з прыходам савецкай улады комплекс не пацярпеў, а, наадварот, быў узяты пад ахову дзяржавы. Гэта, зразумела, не выратавала яго ў гады вайны: будынак быў пашкоджаны, а паколькі меў статус архітэктурна-гістарычнай каштоўнасці, Германія выплаціла кантрыбуцыі на яго аднаўленне. Але ён не проста не быў адрэстаўраваны — у 1950 годзе касцёл узарвалі.
Прычынай стаў новы план Цэнтральнай плошчы, на якой павінны былі ўзвесці гіганцкі помнік Сталіну. Скульптура сапраўды з'явілася, але неўзабаве яе спасцігла тая ж доля, што і касцёл: у перыяд развянчання культу асобы яна знікла з пастамента ўсяго за адну ноч. Тады казалі «як скрозь зямлю правалілася». І такая версія сапраўды існуе. Скульптуру, на якой толькі гузікі па памеры нагадвалі каналізацыйны люк, было вельмі складана транспартаваць. Так што, магчыма, яе сапраўды дзесьці закапалі.
Калі гэтая тэорыя хоць бы аддалена мае дачыненне да праўды, то пад зямлёй фігура знаходзіцца не ў адзіноце. Вяртаючыся да касцёла: сам будынак разбурылі, а вось падмурак і працяглыя лабірынты пакінулі некранутымі. І пагаворваюць, што яны нават заселены. Падчас адной з войнаў дамініканцы знеслі ўсе свае скарбы ў склеп, замкнулі іх, пакінуўшы ўнутры на варце аднаго з манахаў. Яго абяцалі выпусціць, калі скончыцца варожы напад. Аднак усе носьбіты ордэна загінулі і выпусціць яго ўжо не было каму. Манах памёр ад голаду, але душа яго сцен роднага манастыра не пакінула. Відавочцы сцвярджалі, што бачылі постаць у цёмным плашчы, якая трымала ў руках свечку. Вось толькі капаў з яе не воск, а кроў... Праўда, «паказанні» сведкаў разыходзяцца ва ўсім акрамя гэтага факта: хтосьці пад накідкай бачыў высакароднага старога, хтосьці — прыгожага юнака, а хтосьці і ўвогуле — голы чэрап. У легенду можна і не верыць, але падчас раскопак пад храмам сапраўды знайшлі масавую магілу трохсотгадовай даўнасці.
Адзінае, што захавалася ад касцёла Тамаша Аквінскага акрамя сутарэнняў, — крыж, які быў усталяваны на цэнтральным фасадзе. Цяпер ён захоўваецца на Кальварыі. Дарэчы, разбурацца сабор не хацеў зусім. Званіцу расцягвалі трактарамі, прычым на зямлю яна ўпала ўсё адно цэлай — яе прыйшлося разбіваць малаткамі.
І ўсё ж надзеі на аднаўленне сабора ёсць. Па-першае, распрацаваны сучасны праект рэканструкцыі, па-другое, такі зыход прадказаў яго апошні настаяцель Рыбчынскі. Перад чарговым нападам ворагаў ён загадаў схаваць усе скарбы і сказаў, што манастыр будзе знішчаны, але потым адноўлены, таму што дамініканцы за гэта заплацілі. Дарэчы, менавіта гэты ордэн «прыдумаў» індульгенцыю і інквізіцыю, якой, на шчасце, на нашых землях не было.
Езуіцкая школа пад маскай канструктывізму
Яшчэ адзін ордэн, які атрымаў на тэрыторыі Беларусі нават больш шырокае распаўсюджанне, — езуіцкі. Яго прадстаўнікоў часта параўноўвалі з маленькай арміяй: сярод братоў пануе строгая дысцыпліна, кіруе імі генерал, які падпарадкоўваецца непасрэдна толькі Папе Рымскаму. Акрамя місіянерскай дзейнасці езуіты заўсёды актыўна займаліся адукацыяй: іх школы лічыліся аднымі з лепшых у Еўропе. А яшчэ менавіта яны адкрылі першае калектарскае агенцтва.
У Мінску прадстаўнікі ордэна з'явіліся ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, а будаўніцтва школы завяршылася ў 1699 годзе. Дарэчы, гэты будынак і зараз можна ўбачыць у цэнтры Мінска, хоць па стылі ён больш нагадвае створаны ў эпоху канструктывізму, — цяпер тут размешчаны Рэспубліканскі музычны каледж. Дарэчы, езуіты прымалі ў школу ўсіх, не зважаючы на канфесію, прычым навучанне было бясплатнае. Уносіць грошы трэба было толькі за пражыванне.
У той час будынак быў адным з самых прадстаўнічых у горадзе, таму ў ім спыняліся многія шаноўныя наведвальнікі. Пацешна, што падчас руска-шведскай вайны тут па чарзе пабывалі і Пётр Першы, і Карл Дванаццаты. А пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі гэтыя землі адышлі да Расійскай імперыі, прыгожы будынак пераабсталявалі пад губернатарскі дом. Падчас свайго знаходжання ў Мінску ў 1821—1822 гадах менавіта тут размясціўся генерал-губернатар Мураўёў —пра гэта нам кажа памятная шыльда, на якой, дарэчы, выяўлены факел. Лічыцца, што гэта сімвалізуе прыналежнасць Мураўёва да масонскай ложы, якая ў Мінску насіла назву «Паўночны факел». Будынак, дзе праходзілі сходы, захаваўся: зараз у ім Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Былы езуіцкі касцёл таксама працягвае сваё існаванне, толькі ўзвысіўся ў чыне — стаў кафедральным. Яго будавалі каля 35 гадоў і асвяцілі ў гонар Ісуса, Марыі і Святой Барбары — гэтая святая вельмі ўшанаваная каталікамі, да таго ж на польскім троне была правіцельніца з гэтым імем. У савецкі час касцёл чакалі гады цяжкіх выпрабаванняў, калі параўноўваць з чалавекам, — маральных, але не фізічных. Знеслі вежы, а вось фасад не кранулі — яго проста закрылі фальшывым. Унутры памяшканне падзялілі на чатыры часткі і абсталявалі спартыўны клуб. У далейшым, дзякуючы захаванаму фасаду, касцёл было досыць лёгка аднавіць.
Філармонія з таемнымі хадамі
У сталіцы можна адшукаць сляды не толькі каталіцкіх ордэнаў, але і ўніяцкага. Далёка ад дамініканцаў і езуітаў адыходзіць не трэба: былы манастырскі комплекс базыльянцаў размяшчаўся на тэрыторыі цяперашняй плошчы Свабоды, і, на шчасце, яго частка ацалела да нашага часу. Будавалі кляштар у сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, калі было зразумела, што наспявае вайна з Масковіяй. Таму яго ўзвялі ў форме замкнёнага чатырохвугольніка. Мужчынскія і жаночыя карпусы былі злучаныя падземным ходам. Не варта думаць лішняга — усё ў мэтах бяспекі. Акрамя гэтага, падземныя хады вялі да Нямігі і Свіслачы.
Ужо пасля забароны уніі ў 1839 годзе памяшканні былі прыстасаваныя пад свецкую і царкоўную гімназіі. На надбудаваных паверхах размясціліся прысутныя месцы. Тут жа знаходзіўся суд, дзе судзілі ў тым ліку і Якуба Коласа.
Уніяцкі храм, які першапачаткова быў упрыгожаны звонку яркімі фрэскамі на тэмы жыція святых, перарабілі пад праваслаўны. З гэтым месцам звязана адна з трагічных старонак лёсу Мінска.
У 1905-м адбылося абвяшчэнне Маніфеста аб свабодах. Дарэчы, да гэтага часу, калі, напрыклад, хтосьці хацеў з праваслаўя перайсці ў іншую рэлігію, на яго на тры гады заводзілі судовую справу, а таксама канфіскоўвалі маёмасць. Вядома, паслабленне жорсткіх законаў магло выклікаць толькі адну рэакцыю — радасць. Жыхары горада сабраліся на Прывакзальнай плошчы, каб адзначыць гэту падзею. Аднак збор быў успрыняты як мітынг, таму тагачасны губернатар Курлаў аддаў загад расстрэльваць натоўп: загінула 100 чалавек, 30 атрымалі калецтвы.
Горад быў абураны, а прыхільнікі рэвалюцыйных поглядаў і ўвогуле вырашылі расправіцца з губернатарам. Падахвоціліся Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч, якая, дарэчы, паходзіла з генеральскай сям'і. Для выканання «прысуду» быў абраны дзень пахавання ахвяр. Адпяванне адбывалася якраз у тым самым былым уніяцкім храме. Калі натоўп рушыў да выхаду, Пуліхаў стрэліў, але прамахнуўся, тады Ізмайловіч кінула бомбу, але таксама беспаспяхова. Прысутныя апамяталіся даволі хутка: дзяўчыну білі так, што ў яе лопнулі барабанныя перапонкі. Пазней яе выслалі ў Сібір. А вось Пуліхава чакала больш суровая кара: яго неўзабаве павесілі. У знак салідарнасці з пакараным зняволеныя Пішчалаўскага замка вывесілі на вокны чорныя анучы.
Сабор быў закрыты ў 1930 годзе, а яшчэ праз шэсць гадоў яго ўзарвалі. Нягледзячы на дбайную падрыхтоўку, праводзіць аперацыю прыйшлося ў некалькі этапаў, а завалы расчышчалі яшчэ два гады. Пасля на гэтым месцы былі і перасоўны заапарк, і бакалея, і нават піўны ларок. Але ў 2011 годзе касцёл быў адноўлены на сваім жа падмурку ў выглядзе, блізкім да першапачатковага. Праўда, з іншымі функцыямі: цяпер тут размяшчаецца Дзіцячая філармонія.
Дар'я КАСКО
kаskо@zvіаzdа.bу
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
I recently learned my surname is not Polish, but Belarusian. I heard you on shortwave in the past and am so happy to listen online in English. We hear nothing about Belarus here in the US so I am so glad to learn about your country. Keep on broadcasting in English. I also joined the Hoererklub on Facebook as I can understand German. If you have information or a station pennant, I will very much appreciate it.
Sheryl Paszkiewicz, 1015 Green St, Manitowoc WI 54220 USA
Answer:
Dear Sheryl, thank you very much for listening to us! We'll send you some of our souvenirs as soon as we can. By the way, if you're interested, you can participate in our "The Old Country's Loving Call" project and send a greeting to Belarus. You can find more detailed information at http://www.radiobelarus.by/en/content/hukaje_eng
Also, in case you like sports, here's the link to an international competition of ours "My Greetings to 2nd European Games" http://www.radiobelarus.by/en/content/games_eng
73 from the entire staff of RBI! Прывiтанне з Малой Радiзмы :)
Hello from Birmingham United Kingdom!
My name is Michael.
I really enjoyed listening to your program on the Hotbird satellite 13e. I very much love listening to your news and current affairs.
Ask you to send me a small gifts. I hope you guys are all good.
Lots of love from UK
Especially enjoying learning about Belarus. History and culture
Michael Rogers
Flat 2 463 City road Birmingham
B17 8LG
United Kingdom
Answer:
Michael,
thank you very much for listening to us! We're glad that you enjoy our programs. We'll send you some of our souvenirs as soon as we can. Best regards and stay tuned!
Hello. I am a new listener to your English service. I listen on the Radio 1 News app. I enjoyed listening to the news. Do you have any information on shortwave broadcasts you can send me?
Thank you,
Joe Cosimo
23 Ivy Ln, Dupont, PA 18641 U.S.A.
Answer:
Dear Joe, thank you for listening to Radio Belarus International! We're glad that you enjoyed our news. RBI broadcasts on shortwave only in German on 6005 and 3985 kHz. News and programs in English are available via our website and satellites. We'll also send you a postcard and a small souvenir as soon as we can. 73!
Hello,
My name is Younes Lazazi, I am from Algeria.
I am very happy that radio Belarus has started broadcasting in Arabic.
I would like to receive stickers and printed matter of the station and the Arabic and french services if possible.
My address:
Monsieur Younes Lazazi 14 rue Maza Boualem El-Harrach 16009 Alger Algérie
Thank you.
Answer:
Dear Younes Lazazi,
we're happy that you like our boradcasts. We'll send you some of our printed materials via mail in the nearest future. 73!
Dear English Service Radio Belarus,
Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus. We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented. We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule, sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
We are waiting for your reply.
With best wishes,
SHIVENDU PAUL
President
Metali Listeners' Club
India
Answer:
Dear Shivendu Paul,
thank you very much for listening to us! Your club is among our most dedicated listeners. We will send you some of our promotional products as soon as possible. 73!
Hello!
Did the arabic programmes start? I don't see them on your Internetcast schedule page. Thanks!
Answer:
Hello! The Arabic programmes have been on air since October, every Monday. You can see the schedule and listen to them on our Arabic page http://radiobelarus.by/ar
FM transmitters and frequencies:
Rakitnitsa - 106.2 MHz
Hrodna - 95.7 MHz
Svislach - 104.4 MHz
Heraniony - 99.9 MHz
Braslau - 107.7 MHz
Miadzel - 102.0 MHz
Satellite broadcasting:
see satellite parameters here