У Белтэлерадыёкампаніі 12 красавіка прайшла прэзентацыя новага спартыўнага інтэрнэт-партала SPORT5.BY.
Работы на новым сайце пакуль вядуцца ў рэжыме наладкі. У распрацаваным функцыянале новага сайта 11 рубрык: "Футбол", "Хакей", "Тэніс", "Валейбол", "Гандбол", "Баскетбол", "Біятлон", "Алімпійскія віды спорту", "Іншыя віды спорту", "Матэрыялы", "Стужка". У рубрыцы "Матэрыялы" будуць размяшчацца публікацыі спартыўнай аналітыкі. На сайце можна таксама азнаёміцца з праграмай перадач тэлеканала "Беларусь 5" як дзень у дзень, так і на будучы тыдзень.
Паводле слоў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, ідэя стварэння партала ляжала на паверхні. Белтэлерадыёкампанія валодае вялікім чалавечым і прафесійным патэнцыялам. "У нас вялікая рэдакцыя, якая рыхтуе спартыўныя навіны. Мы бачылі, што маем вялікую колькасць знятага матэрыялу. Гэта эксклюзіў. На жаль, у эфір трапляў мізэр ад таго, што мы маглі прадаставіць нашаму гледачу. Тады і ўзнікла ідэя стварэння спецыялізаванага спартыўнага сайта, на якім мы сапраўды размесцім усё, што маем", - расказаў Іван Эйсмант.
Работа над сайтам вялася паўтара года. Яго перавага - наяўнасць двух плэераў, трансляцыя па якіх будзе весціся адначасова. "Наперадзе вялікая дарога, будзем развіваць наш сайт. Для гэтага патрэбны чалавечы патэнцыял. Мы вырашылі не цягнуць, пачынаць работу, а пасля ўжо развівацца паступова", - дадаў гендырэктар медыяхолдынга.
Дырэктар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі адзначыў, што можна весці размову аб стварэнні міні-холдынга, у які ўвойдуць тэлеканалы "Беларусь 5", "Беларусь 5. Інтэрнэт" і інтэрнэт-партал SPORT5.BY. "Галоўная адметная рыса гэтага партала - будуць не толькі навіны, але і трансляцыі. Перавага ў тым, што тут будуць больш цытуемыя навіны, чым на іншых сайтах. Справа ў тым, што іншыя сайты перадрукоўваюць чужыя навіны. У нас будзе створана буйная сетка сваіх карэспандэнтаў, якія будуць працаваць самастойна. Гэта эксклюзіў", - дадаў Павел Булацкі.
Галоўны рэдактар сайта Мікалай Стула выказаў надзею, што новая пляцоўка стане базай для самых таленавітых і крэатыўных спартыўных журналістаў холдынга. "Ужо было адзначана, што ў нас ёсць унікальная магчымасць бясплатна ў свабодным доступе трансліраваць эфір "Беларусь 5" і "Беларусь 5 Інтэрнэт". Абодва плэеры можна глядзець адначасова. Мы робім спорт для балельшчыкаў зручным", - падкрэсліў Мікалай Стула.
Сайт пазіцыянуе сябе як агрэгатар навін. Ён будзе збіраць увесь спартыўны кантэнт Белтэлерадыёкампаніі ў адным месцы. Даступна таксама мабільная і інтэрнэт-версія навін. Цяпер на сайце каля 1,3 тыс. матэрыялаў.
Паводле слоў Мікалая Стулы, партал будзе рабіць стаўку на эксклюзіўныя інтэрв'ю, напрыклад Аляксандра Каршакевіча і Івана Ціхана. "Мы на малекулы расклалі, калі беларусы будуць адбірацца на гульні, як гэта будзе адбывацца. Легендарнаму гандбалісту Каршакевічу мы задалі пытанне ў гонар дня нараджэння, ці пражыў бы ён нанава сваю кар'еру, на што атрымалі адказ: "Калі нанава нарадзіцца, зрабіў бы тое ж самае", - дадаў Мікалай Стула.
У будучыні на сайце з'явяцца турнірныя табліцы самых розных чэмпіянатаў, рубрыка пытанняў, інфармацыя аб розных спартыўных конкурсах. Інтэрнэт-партал запускаюць па частках. 12 красавіка ў 12.30 ён стаў даступны для жыхароў Беларусі. 13 красавіка з матэрыяламі партала змогуць азнаёміццв аматары спорту ўсяго свету.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут