Фотa: kp.by
Балі - не казка. Яны існуюць ва ўсёй сваёй пышнасці ў краінах Еўропы. Бальнай каралевай свету можна лічыць Аўстрыю, дзе штогод праводзіцца больш за 300 мерапрыемстваў, а студзеньскі Венскі баль знаходзіцца ў спісе культурнай спадчыны ЮНЕСКА. На традыцыйных балях танчаць у Дрэздэне, Рыме, Венецыі, Лондане…
Мінск – таксама у чаканні! Alles walzer! Танчаць усе! Прагучаць гэтыя словы 14 снежня ў беларускай сталіцы. Венскі баль з А1 ў Купалаўскім тэатры ўпершыню перанясе нас у атмасферу шыкоўных бальных традыцый Аўстрыі.
Хто яны - 20 пар дэбютантаў, якім паланэзам стартуе мінскі баль – і хто са знакамітай танцавальнай дынастыі Эльмаер праводзіць майстар-класы для беларусаў – гэтыя і іншыя сюрпрызы раскрываюць на міжнародным радыё “Белаусь” Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Беларусі Алаізія Вёргетэр, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка і намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі A1 Антон Бладзік.
Нагадаем, «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня. На адну ноч галоўная зала кардынальна зменіцца: з глядзельнай ператворыцца ў бальную. Для гэтага партэр будзе вызвалены ад крэслаў, а падлога з дапамогай спецыяльна распрацаванай канструкцыі будзе ўзнята на адзін узровень са сцэнай, каб стварыць роўную паверхню, прыдатную для танцаў. Да таго ж агульная плошча памяшкання будзе значна павялічана за кошт прасторы сцэны, каб кожнаму са шматлікіх гасцей балю было камфортна.
Першымі, хто ступіць на паркет трансфарміраванай глядзельнай залы Галоўнай сцэны Купалаўскага тэатра, будуць 20 пар дэбютантаў. Гэтых маладых людзей і дзяўчат бальны камітэт выбраў з больш як 200 удзельнікаў вочнага этапа кастынгу. Мінск наведаў прафесар Томас Шэфер-Эльмаер, які са сваёй вядомай ва ўсім свеце танцавальнай школай «Эльмаер» адказвае за правядзенне падобных цырымоній на многіх знакамітых балях Вены. Прафесар спецыяльна прыбыў ў Мінск з Аўстрыі.
Танцавальная дынастыя Эльмаер ужо 100 гадоў кіруе аднайменнай школай танцаў у Вене – папулярнай не толькі сярод жыхароў аўстрыйскай сталіцы, але і ва ўсёй краіне. Яе заснаваў былы ваенны афіцэр Вілі Эльмаер-Вестэнбруг, дзед Томаса Шэфер-Эльмаера. На пряцягу 27 гадоў школа Эльмаер ставіла харэаграфію для Опернага балю ў Вене, а сёння працягвае рыхтаваць дэбютантаў для мноства венскіх баляў – Філарманічнага, Балю афіцэраў, паляўнічых, уладальнікаў венскіх кавярняў, юрыстаў і інш. (усяго каля 50 цырымоній адкрыцця баляў за год). Прафесар Томас Шэфер-Эльмаер выдаў 9 кніг, прысвечаных этыкету, а таксама выступае ў якасці коўча і бізнес-трэнера. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца яго лекцыі па этыкеце.
14 снежня дэбютанты адкроюць «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» урачыстым шэсцем. У якасці музычнага суправаджэння прагучыць знакаміты паланэз Агінскага («Развітанне з Раздімай»). Выхад дэбютантаў абдудзецца пад акампанемент Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэты калектыў будзе іграць знакамітыя вальсы, полькі, мазуркі і іншыя мелодыі, пад якія на пряцягу ўсёй ночы будуць танцаваць госці балю.
І каб мець права называцца венскім, баль мусіць адпавядаць шэрагу крытэрыяў, устаноўленых ЮНЕСКА. Адзін з іх тычыцца дабрачыннага характару мерапрыемства. 50% сродкаў ад продажу квіткоў будуць накіраваны на дапамогу праекту «SOS - дзіцячыя вёскі Беларусь» і яго падапечным - дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў або рызыкуюць яе страціць з-за неспрыяльных сацыяльных фактараў.
«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» можна будзе ўбачыць і бясплатна: паздея будзе трансліравацца ў прамым эфіры на платформе VOKA.
Вядучы - Павел Лазовік
Мантаж і здымка - Антон Васюкевіч
Гукарэжысёр - Раман Гарадзінскі
Фота - Аляксей Мацюшкоў
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут