Некалі прафесар Вячаслаў Рагойша прыгадаў вельмі шчымлівы выпадак. Неўзабаве пасля палёту Юрыя Гагарына ў космас па рэспубліканскім радыё чыталі вершы, прысвечаныя «касмічнай тэме». Вядома, большасць радкоў былі залішне пафаснымі, дэкаратыўнымі, напісанымі на заказ. І раптам — родная класіка, «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...» Багдановіча!
Навошта ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор? —
прамаўляе прачула голас дыктара. І гэта, безумоўна, наводзіць на думку аб тым, што інтэлектуал Багдановіч меў глабальнае, сусветнае мысленне, якое апярэджвала час. Ён бачыў любую «краіну-браначку» Беларусь, быццам з космасу, у атачэнні блізкіх і далёкіх суседзяў. «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», — напіша значна пазней Алесь Ставер. А Максім Багдановіч прыйшоў да гэтага на старце творчага шляху, у пачатку мінулага стагоддзя. І калі і не пабываў у многіх краінах фізічна, але духоўна здзейсніў, нібы экскурсавод, падарожжа для беларусаў па вялікім свеце.
Малады паэт з гонарам пісаў: «У мяне на Беларусі народ!». Але народ, які, на жаль, на той час яшчэ быў знаёмы з дасягненнямі суседніх народаў недастаткова... І не праз цемрашальства, глухату ды слепату. Такімі былі палітычныя ды сацыяльныя ўмовы існавання, што стрымлівалі культурнае развіццё. Дык хто як не Багдановіч-кніжнік адкрые новыя далягляды, падорыць мове гнуткасць і здольнасць да эксперыментаў-перастварэнняў? «Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры», — пісаў у артыкуле «Забыты шлях» (1915) Максім Багдановіч.
Але не толькі ў крытычных развагах развіваў гэтую думку, а прагна, з неймавернай стараннасцю і несумненным прафесіяналізмам, перакладаў сусветную спадчыну. Нядзіўна, што і сёння пераклады творцы з лацінскай, нямецкай, украінскай, рускай ды многіх іншых моў лічацца ўзорнымі, кананічнымі. Таму, што паэт не толькі сачыў за моўнай дакладнасцю і адпаведнасцю, але і намагаўся заўсёды перадаць дух эпохі, народа, радзімы твора-арыгінала. Напрыклад, калі гэта наследаванні з японскай паэзіі (танка), то верш выразна па-філасофску разважлівы, сузіральны. З іспанскай — палкі, пачуццёвы, рытміка-інтанацыйны яго малюнак незвычайна насычаны. А яшчэ паэт арыгінальна прыўносіў у творы роднае, беларускае. «Славутую сасну ў Гейнэ, што «расла на голай вяршыні», Багдановіч пераносіць ... на курган. <...> Перакладаючы другі верш Гейнэ («Закон жыцця») і сутыкнуўшыся з думкай пра тое, што чалавеку, калі ён бедны, «аддаць нават малое прыйдзецца», Багдановіч піша так: «Усё вазьмуць, ні скарынкі не аставяць». Як пры канфіскацыі за сялянскія нядоімкі», — адзначаў Рыгор Бярозкін у сваім славутым «расказе пра М. Багдановіча» — «Чалавек напрадвесні».
Асноўнае ж месца ў перакладчыцкай спадчыне Багдановіча належыць французскай паэзіі (22 творы П. Верлена і адзін санет А. Ф. Арвера). Цікава, што паэт вельмі даражыў сваімі перастварэннямі славутых французаў і часам ставіў іх нават вышэй за сваю арыгінальную творчасць. Пра гэта сведчыць ліст Максіма ад 29 ліпеня 1912 г. у «Нашу ніву»: «Надумаўся я памясціць у зборніках і пераклады з Верлена, каторыя раней надаслаў у Піцер. Пераклады да арыгінала блізкія і, калі я магу іх справядліва ацаніць, — добрыя... Ва ўсякім разе пераклады Верлена больш вартыя друку, чым гэтыя трафарэты, да ліку каторых трэба прыпісаць і верш «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог...»
Да таго ж, спасцігаючы мудрасць замежных паэтычных крыніц, Максім Багдановіч звяртаў вялікую ўвагу і на форму. У жаданні «прышчапіць да беларускай пісьменнасці здабыткі чужаземнага паэтычнага труда» паэт распрацоўваў так званыя цвёрдыя формы верша — санет, рандэль, рандо. І вельмі паспяхова!
Пасля такога называць беларускую мову выключна сялянскай ды мужыцкай было вельмі складана...
Гарманічна спалучаючы ў сабе гарачы патрыятызм з разумным інтэрнацыяналізмам, Багдановіч паказаў беларускаму чытачу галерэю творчых партрэтаў літаратурных талентаў іншых краін. Пісаў ён пра М. Ламаносава, А. Пушкіна, А. Талстога, М. Лермантава, К. Рылеева, У. Адоеўскага, М. Някрасава, А. Чэхава, В. Брусава, У. Самійленку, І. Франко, У. Віннічэнку, Г. Чупрынку, Т. Шаўчэнку, М. Ажэнцкага. Уражваюць і этнаграфічныя нарысы Максіма Багдановіча «Червонная Русь», «Угорская Русь», «Галицкая Русь», «Украинское казачество» і іншыя.
Цікава, радаваўся ці засмучаўся б Максім Багдановіч актыўным глабалізацыйным працэсам, што адбываюцца сёння? Невядома. Але, пэўна ж, нагадваў бы нам, што засваенне далёкага, экзатычнага мае галоўную мэту — лепш зразумець саміх сябе.
Максім Багдановіч
Японскія песні
* * *
Ах, як спявае
Сінявокая птушка
Ў муках кахання.
Сціхні, птушачка, сціхні,
Каб не тамілася я.
* * *
Мілая, згадай:
Веяла цёплай вясной,
І вішні цвілі.
Калыхнуў я галіну, —
Белы цвет асыпаў нас.
* * *
Дзіўна кволыя,
Ірдзяныя, жоўтыя,
Сіняватыя
Лісточкі асеннія
Крыюць ядвабам шляхі.
* * *
Ўсё знікае
І следу нат не кіне,
Як шэры попел
Ад чорнага агнішча,
Развеяны вятрыскам.
Юлія АЛЕЙЧАНКА
Загаловак у газеце: Наш Максім Багдановіч

Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут