Фота: belta.by
Супрацоўніцтва з краінамі Азіяцкага рэгіёна было і застаецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі. На гэта звярнуў увагу намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч у час Беларуска-азіяцкага форуму, які прайшоў у Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Намеснік кіраўніка беларускага МЗС адзначыў, што ўзаемадзеянне ў азіяцкім напрамку атрымлівае практычны напрамак і ўзаемную выгаду. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў збалансаваным супрацоўніцтве з рознымі рэгіёнамі свету. "Гэтым форумам мы прадаўжаем сістэмную і паслядоўную работу на азіяцкім вектары, якую лічылі і лічым вельмі важнай і цікавай. Мы прадоўжым працаваць далей, развіваючы ўзаемную цікавасць і ініцыюючы новыя формы кантактаў", - сказаў Мікалай Барысевіч.
На прапанову прыняць удзел у форуме адгукнуліся ўсе запрошаныя пасольствы краін Азіяцкага рэгіёна ў Маскве, акрэдытаваныя па сумяшчальніцтве ў Мінску. Мікалай Барысевіч пры гэтым адзначыў, што наладжана цесная работа беларускага боку з тымі азіяцкімі краінамі, якія маюць пасольствы ў Мінску.
Крыху больш як тыдзень таму ў Мінску прайшло падобнае мерапрыемства - другі Беларуска-афрыканскі эканамічны форум. На думку намесніка міністра, сустрэча з афрыканскімі партнёрамі была паспяховай і своечасовай. "Гэта дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю, экспертызу па спосабах далейшага развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва ў розных галінах. І ў першую чаргу ў эканоміцы і гандлі", - сказаў намеснік міністра.
Гаворачы аб развіцці адносін з Азіяцкім рэгіёнам, беларускі дыпламат падкрэсліў, што наша краіна дасягнула стратэгічнага партнёрства з Кітаем, падтрымлівае канструктыўны дыялог з Пакістанам, Індыяй, В'етнамам. У той жа час Беларусь надае значную ўвагу адносінам з тымі краінамі, пасольствы якіх знаходзяцца не ў Мінску, а ў Маскве. "Наш падыход вельмі просты: чым больш развіваецца супрацоўніцтва, чым мацнейшы дыялог, тым лепш для нас. І гэта пацвярджалася на многіх прыкладах, шматлікімі падзеямі і сітуацыямі, - канстатаваў Мікалай Барысевіч. - У нас не існуе ніякіх палітычных праблем у двухбаковым парадку дня і падыходы па асноўных міжнародных пытаннях дастаткова падобныя. Гэта стварае добрую аснову для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва як галоўнага напрамку двухбаковага ўзаемадзеяння".
Намеснік міністра звярнуў увагу, што эканомікі Беларусі і азіяцкіх краін узаемна дапаўняюць адна адну: беларуская прадукцыя запатрабавана ў Азіі, таксама як і тавары з гэтага рэгіёна запатрабаваны ў Беларусі. "Мы ўжо неаднаразова канкрэтнымі справамі даказвалі, што Беларусь - надзейны партнёр, і прадоўжым гэта рабіць у будучым", - падкрэсліў дыпламат.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут