"Час ставіць амбіцыйныя задачы". Як хочуць пашырыць супрацоўніцтва Беларусь і Калінінградская вобласць

Фота: belta.by


Беларусь разлічвае на больш цесную кааперацыю з расійскімі машынабудаўнікамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Знамянальна, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй расійскага рэгіёна пачалася адразу ж пасля перагавораў кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі Захаду - міністрамі замежных спраў Швецыі і Фінляндыі. З гэтымі краінамі Беларусь таксама гатова запусціць праекты ў розных галінах, заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з дыпламатамі.

Некаторыя вынікі гэтых перагавораў Аляксандр Лукашэнка закрануў на сустрэчы з Антонам Аліханавым. Размова зайшла аб гендарнай роўнасці. Вітаючы дэлегацыю Калінінградскай вобласці, Прэзідэнт заўважыў, што сярод удзельнікаў сустрэчы з расійскага боку палову складаюць жанчыны. "З гендарнай роўнасцю ў вас парадак? Цяпер я сустракаўся з заходнікамі - яны мне выкацілі праблему гендарнай роўнасці. Я гавару: да нас прыязджайце, павучыцеся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што сярод беларускіх дзяржслужачых жанчыны складаюць амаль 70 працэнтаў, а ў новым скліканні Палаты прадстаўнікоў - 40 працэнтаў.

"Самае важнае для мяне, што яны менш карумпаваныя. Яны ніколі не лезуць у рызыкоўныя праекты, ніколі не бяруць хабары", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Гістарычна вельмі блізкая вобласць"

Што датычыцца Калінінградскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта не проста важны і перспектыўны гандлёва-эканамічны партнёр Беларусі. "Гэта геаграфічна і гістарычна вельмі блізкая вобласць", - адзначыў ён. Паводле яго слоў, беларусы і калінінградцы імкнуцца да ўзаемавыгаднага і плённага супрацоўніцтва.

"Я і Ельцыну, і Уладзіміру Уладзіміравічу (Пуціну. - Заўвага БЕЛТА) часта гаварыў, калі абмяркоўвалі нейкія праблемы: Калінінград - гэта наша вобласць, мы за яе адказвалі і адказваем перш за ўсё, а не Расія. Пуцін кажа: "Я не супраць". А ў гэтым вялікая гісторыя. Яшчэ ў савецкі час, калі была адзіная краіна, шмат было размоў на самым высокім узроўні аб тым, каб далучыць Калінінградскую вобласць да Беларусі. Тады было ўсё роўна. Можа, добра, што не зрабілі, таму што Крым далучылі да Украіны - аказалася, што "няправільна" зрабілі. Тым не менш, такіх размоў было шмат, і фактычна мы ў Беларусі былі па многіх пытаннях адказныя за Калінінградскую вобласць, таму што былі самымі блізкімі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дэлегацыя самага заходняга рэгіёна Расіі ўжо наведвала Мінск два гады таму. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яго папярэдняя сустрэча з Антонам Аліханавым надала новы імпульс супрацоўніцтву. "Спадзяюся, гэты візіт дазволіць вам яшчэ лепш даведацца пра Беларусь, яе магчымасці, а маючыя адбыцца перагаворы ва ўрадзе і пасяджэнне беларуска-расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве дапамогуць пашырыць нашы двухбаковыя сувязі", - сказаў Прэзідэнт.

"Разлічваем на больш цесную кааперацыю"

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што патэнцыяльных кропак росту ў Беларусі і Калінінградскай вобласці дастаткова. У прыклад ён прывёў запуск расійскай кампаніяй "Садружнасць" алейнаэкстракцыйнага завода ў Смаргоні, удзел Асіповіцкага завода аўтамабільных агрэгатаў у праграме лакалізацыі на калінінградскім прадпрыемстве "Аўтатор Холдынг".

"Разлічваем на больш цесную кааперацыю беларускіх і расійскіх машынабудаўнікоў. Тым больш што напрацовак у нас у гэтай сферы дастаткова", - падкрэсліў Прэзідэнт, дадаўшы, што мінскія аўтобусы з поспехам эксплуатуюцца ў Калінінградскай вобласці. На думку кіраўніка дзяржавы, можна яшчэ пашырыць парк пасажырскай тэхнікі за кошт электробусаў "Белкамунмаш". Ён таксама прапанаваў ісці далей - арганізаваць сумесную зборку гэтай тэхнікі ў Калінінградскай вобласці.

"Гатовы ўдзельнічаць у будаўнічых праектах Калінінградскай вобласці"

Адна з традыцыйных сфер беларуска-расійскага супрацоўніцтва - будаўніцтва. Самым паказальным вынікам сумеснай работы з Калінінградскай вобласцю тут стала ўзвядзенне да чэмпіянату свету па футболе 2018 года стадыёна ў сталіцы гэтага расійскага рэгіёна. "Гараджане і госці па заслугах ацанілі і прафесіяналізм беларускіх спецыялістаў, і якасць сучасных будматэрыялаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння ў Калінінградскай вобласці будуюцца марскі порт, калійны камбінат, музейны комплекс, мнагамэтавы турысцка-рэкрэацыйны кластар "Прыморскае Кальцо". Прэзідэнт заявіў, што Беларусь гатова ўдзельнічаць у гэтых праектах, у тым ліку паставіўшы грузавыя, дарожныя, камунальныя і будаўнічыя машыны.

"Ёсць рэзервы для паставак беларускіх прадуктаў харчавання"

У час сустрэчы было адзначана, што ў заходнім рэгіёне Расіі дынамічна развіваецца сельская гаспадарка, а Беларусь валодае вопытам і тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых і агароднінных культур, будаўніцтве малочнатаварных і зернесушыльных комплексаў. Беларусь гатова прапанаваць свае паслугі ў гэтых напрамках, а таксама нарасціць пастаўкі ў рэгіён якасных прадуктаў харчавання.

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка ўспомніў пра свой першы візіт у Калінінград у кастрычніку 1999 года, назваўшы яго своеасаблівым пунктам адліку. "І за гэтыя два дзесяцігоддзі вельмі шмат зроблена. У мінулым годзе па аб'ёме двухбаковага гандлю мы наблізіліся да рэкорднай адзнакі ў памеры $360 млн. Самы час ставіць больш амбіцыйныя задачы. Перш за ўсё ў прамысловай сферы, па лініі вытворчай кааперацыі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, да гэтага імкнуцца і Беларусь, і Калінінградская вобласць. Больш таго, ёсць канкрэтныя праекты, якія даюць магчымасць значна пашырыць маштабы супрацоўніцтва. "Мы заўсёды дакладна, якасна, аператыўна выконваем усе дамоўленасці. Гатовы і сёння абмяркоўваць, прымаць рашэнні па любых тэмах, якія вас цікавяць", - дадаў Прэзідэнт.

Антон Аліханаў згадзіўся з Аляксандрам Лукашэнкам, што супрацоўніцтва Беларусі і Калінінградскай вобласці мае трывалую гістарычную аснову. "Брэст - горад-пабрацім Калінінграда, таму тут кантакты вельмі цесныя", - звярнуў увагу ён.

"У мінулым годзе мы практычна падвоілі тавараабарот. У гэтым годзе за дзевяць месяцаў у нас невялікае зніжэнне, але трэба паглядзець уважліва па статыстыцы і зразумець, дзе ў нас ёсць праблемы. Можа, гэта проста памылкі падліку. Але задача па павелічэнні тавараабароту ў нас стаіць", - падкрэсліў губернатар Калінінградскай вобласці.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны