У МЗС заявілі аб рашэнні скараціць да мінімуму дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі

Фота: belta.by


У МЗС заявілі аб рашэнні скараціць да мінімуму дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сувязі з сістэматычнымі недружалюбнымі дзеяннямі Літвы, якія груба парушаюць дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, сёння ў Міністэрства замежных спраў была выклікана часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскенэ.

"Літоўскаму дыпламату ўказана, у прыватнасці, на катэгарычную непрымальнасць заяў кіраўніцтва МЗС Літвы аб надзяленні нейкіх эфемерных структур у выглядзе офіса так званага беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва ў Вільні афіцыйным дыпламатычным статусам. Вышэйзгаданае рашэнне Літвы прадаўжае серыю зробленых апошнім часам афіцыйным Вільнюсам недарэчных і адкрыта варожых крокаў, якія адкрыта супярэчаць духу і ўзроўню добрасуседскіх адносін і падрываюць двухбаковае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў заяве МЗС.

"Відавочна, што з міжнародна-прававога пункту гледжання ўрад Літвы ператварыў свае суверэнныя паўнамоцтвы ў выбудоўванні міждзяржаўных адносін у фарс, у якім беларускі бок не мае намеру прымаць удзел. У сувязі з гэтым да часовага паверанага ў справах даведзена інфармацыя аб рашэнні Беларусі скараціць да мінімуму дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў нашай краіне на перыяд да адмены ёю ўчарашняй і іншых недружалюбных ініцыятыў, што распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю", - заявілі ў ведамстве.

Падкрэслена, што публічныя разважанні афіцыйных асоб Літвы аб так званым прадстаўніцтве беларускай дэмакратыі не маюць нічога агульнага з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года. "Па сутнасці гэта толькі чарговае дзіўнае рашэнне МЗС Літвы, якое, кажучы сухой, але дакладнай юрыдычнай мовай, з'яўляецца нікчэмным па сваіх міжнародна-прававых падставах і наступстваў, - адзначаюць у МЗС. - Разам з тым рашэнне прызначана, відавочна, дапамагчы літоўскім уладам абгрунтаваць сваім падаткаплацельшчыкам немалыя фінансавыя расходы на ўтрыманне асоб, якія пакінулі Беларусь і называюць сябе яе прадстаўнікамі. Гэта, бадай, адзіная лагічная трактоўка ўчарашніх вербальных эскапад кіраўніка МЗС Літвы".

У той жа час, звяртаюць увагу ў МЗС, характэрна, што гэты крок фармальна тлумачыцца ў Літве тым, што супрацоўніцтва з так званым афіцыйным прадстаўніцтвам адпавядае мэтам літоўскай знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. "Гэта значыць літоўскі бок сам пацвердзіў аўтарства і "прыналежнасць" ініцыятывы па стварэнні, развіцці і фінансаванні гэтага праекта. Вольная і вельмі своеасаблівая інтэрпрэтацыя літоўскімі ўладамі палажэнняў дыпламатычнага і міжнароднага права не падменіць сапраўднага стану спраў", - падкрэслілі ў ведамстве.

"Наданне заведама нелегітымным структурам уяўнага афіцыйнага статусу так і застанецца ілюзорнай спробай сфарміраваць паралельную рэальнасць", - дадалі ў МЗС.

Там таксама заявілі, што беларускі бок прыкладзе намаганні па пошуку спосабаў мінімізацыі наступстваў негатыўных рашэнняў літоўскага ўрада на грамадзян Літвы і знойдзе спосаб да прадаўжэння і захавання ўзаемадзеяння, а таксама традыцыйна добрасуседскіх адносін з дружалюбным літоўскім народам.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
07.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)

Далей:
07.20 На тыдні: падзеі і людзі (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны