Узаемаадносіны Беларусі і Кітая выбудоўваюцца на ўзроўні высокага даверу і павагі - Наталля Качанава

Фота: belta.by


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь ганарыцца і даражыць добрымі адносінамі з вялікім Кітаем. Нашы ўзаемаадносіны выбудоўваюцца на ўзроўні высокага даверу, павагі і інтарэсу адзін да аднаго. Трывалым фундаментам у нашых адносінах з'яўляюцца асабістыя, дружалюбныя кантакты лідараў дзвюх краін. Сёння мы дакладна можам сказаць, што нашы адносіны выйшлі на ўзровень усебаковага, стратэгічнага партнёрства, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Для нас Кітай - дружалюбная і родная краіна. Мы гатовы да супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Думаю, што ў 2022 годзе, калі будзе адзначацца 30-годдзе ўстанаўлення кітайска-беларускіх дыпламатычных адносін, мы дастойна адзначым гэту падзею новымі кантактамі і сумеснымі праектамі".

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала, што па выніках відэаканферэнцыі са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу, якая адбылася 8 чэрвеня, бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне дзвюх краін у эканоміцы, гуманітарнай сферы, на ўзроўні грамадскіх арганізацый. "Мы фармалізавалі прапановы аб нашым супрацоўніцтве і адправілі па дыпламатычных каналах спадару Лі Чжаньшу для далейшай рэалізацыі", - дадала яна.

"Для нас вельмі важна гандлёва-эканамічнае партнёрства з Кітаем. У санкцыйных умовах Захаду ў адносінах да нашай краіны мы разумеем, што нам як ніколі неабходна цяпер узмацніць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Мы рады таму, што тавараабарот паміж КНР і Беларуссю вырас у гэтым годзе на 28 працэнтаў - практычна да $1 млрд 600 млн, што вельмі важна для нашых краін", - сказала спікер.

Наталля Качанава звярнула ўвагу на рэалізуемы сумесны праект - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Яна адзначыла, што кіраўнік дзяржавы 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 215, які ўдасканальвае прававое рэгуляванне, накіраванае на паляпшэнне ў ім інвестыцыйнага клімату. Дакументам зацверджана палажэнне, якое прадугледжвае наданне большай самастойнасці адміністрацыі парка за кошт перадачы дадатковых паўнамоцтваў ад мясцовых органаў улады ў частцы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, пашырэнне відаў яго дзейнасці, падтрымку стартапаў і стварэнне прэферэнцыйных умоў для буйных інвестыцыйных праектаў з аб'ёмам інвестыцый $50 млн і больш.

"Савет Рэспублікі з'яўляецца органам тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, таму для нас вельмі каштоўна рэгіянальнае супрацоўніцтва паміж нашымі абласцямі, гарадамі, правінцыямі. Мы гатовы ўсяляк садзейнічаць гэтаму і зацікаўлены ў рэалізацыі прапаноў ад кітайскага боку", - выказала ўпэўненасць кіраўнік Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава адзначыла высокі ўзровень супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. "Калі пандэмія прыйшла ў Кітай, Беларусь аказала гуманітарную дапамогу. Акрамя таго, мы шчыра ўдзячны кіраўніцтву і народу КНР за падтрымку, якую аказваюць нам цяпер, калі бяда прыйшла і ў нашу краіну: гэта і медыцынскае абсталяванне, сродкі індывідуальнай аховы, лекавыя прэпараты, вакцына", - падзякавала яна.

Се Сяаюн за паўгода работы паслом у нашай краіне адзначае, што палітычная, сацыяльная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі паляпшаецца. "Нягледзячы на тое, што цяпер эпідсітуацыя яшчэ сур'ёзна ўплывае на свет, беларуская эканоміка ў няпросты час атрымала добрае развіццё. За першыя пяць месяцаў гэтага года эканоміка Беларусі атрымала прырост у памеры 3,1 працэнта, што каштоўна ў агульным сусветным пасіўным развіцці эканомікі, - сказаў ён, звяртаючыся да Наталлі Качанавай. - Вялікая палітычная падзея - Усебеларускі народны сход - паспяхова адбылася ў лютым і мела важны для краіны вынік. Дзякуючы гэтай эфектыўнай пляцоўцы, вы мабілізавалі грамадства, каб аб'яднаць краіну да далейшага развіцця. Акрамя таго, цяпер у Беларусі ідзе добры працэс для канстытуцыйнай рэформы, што мае значэнне для далейшага ўстойлівага развіцця краіны ў цэлым. За ўсе дасягнутыя поспехі, як у палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай сферы, з'яўляючыся сябрамі беларускага народа, мы шчыра рады".

Пасол выказаў удзячнасць за развіццё беларуска-кітайскіх адносін. "Усебаковае, давернае, стратэгічнае партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю атрымлівае стабільнае, плённае развіццё перш за ўсё дзякуючы рабоце кіраўніцтва і асабістаму клопату лідараў дзвюх краін. Цяпер наша палітычнае ўзаемадавер'е ўмацоўваецца, як і кантакты на высокім і вышэйшым узроўнях", - рэзюмаваў ён.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны