Сталі вядомы падрабязнасці злоўжыванняў супрацоўнікаў сістэмы ААН у Беларусі

Фота: belta.by


Сталі вядомы падрабязнасці злоўжыванняў супрацоўнікаў сістэмы ААН у Беларусі - нямэтавага выкарыстання фінансавых сродкаў персаналам прадстаўніцтва ААН, аб чым раней у інтэрв'ю журналістам згадваў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Дэталі апублікаваны на сайце Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з рэзалюцыяй 12/2 Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) штогод выпускаецца даклад ад імя генеральнага сакратара ААН "Супрацоўніцтва з ААН, яе прадстаўнікамі і механізмамі ў галіне правоў чалавека". "У даклад (A/HRC/48/28), падрыхтаваны да 48-й сесіі СПЧ (13 верасня - 8 кастрычніка бягучага года), уключана недакладная інфармацыя аб Сяргею Драздоўскім, які ўзначальваў беларускую няўрадавую ўстанову "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", на што сакратарыяту ААН было ўказана яшчэ на этапе падрыхтоўкі праекта даклада, - адзначаецца ў паведамленні беларускага пастаяннага прадстаўніцтва. - ААН задоўга да складання даклада A/HRC/48/28 валодала прадастаўленай Рэспублікай Беларусь дэталёвай інфармацыяй аб прычыных пачатку крымінальнага расследавання ў адносінах да Сяргея Драздоўскага і была добра інфармавана аб тым, што Сяргей Драздоўскі стаў "ахвярай" недапушчальнай, непрафесійнай і палітычна матываванай дзейнасці супрацоўнікаў прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь".

Як сцвярджаецца ў распаўсюджаным паведамленні, назначаны Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў офіс Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь саветнік па правах чалавека ініцыяваў нямэтавае выкарыстанне фінансавых сродкаў УВКПЧ, якія прызначаліся для аказання юрыдычнай дапамогі асобам з інваліднасцю або ахвярам дамашняга насілля.

У жніўні 2020 года, пасля арганізаваных звонку масавых беспарадкаў у Беларусі, якія адбыліся пасля аб'яўлення вынікаў выбарчай кампаніі, па ініцыятыве і пры далейшай падтрымцы чыноўніка ААН двума супрацоўнікамі офіса ААН у Беларусі пры поўным усведамленні імі неправамернасці сваіх дзеянняў была распрацавана і рэалізавана незаконная схема аплаты паслуг адвакатаў беларускім грамадзянам, якія не з'яўляюцца ні асобамі з абмежаванымі магчымасцямі, ні ахвярамі дамашняга насілля. Гэтыя грамадзяне ўдзельнічалі ў процізаконных пратэсных акцыях, накіраваных на падрыў дзяржаўнасці і звяржэнне дзеючай улады. У выніку былі прафінансаваны адвакаты для абароны 23 грамадзян.

"Афармленне плацежных дакументаў ажыццяўлялася тайна, у абход афіцыйна ўзгодненай дзейнасці, праз уключанага ў такую проціпраўную дзейнасць з яго ўсвядомленага ведама Сяргея Драздоўскага, дырэктара "Офіса па правах людзей з інваліднасцю", і пры непасрэдным удзеле юрыста гэтай установы. Такім чынам, беларускія грамадзяне Сяргей Драздоўскі і юрыст узначальваемай ім установы з падачы і пры ўдзеле шэрага супрацоўнікаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі правялі фінансавую махінацыю са сродкамі ААН, выдзеленымі для дзяржавы на аказанне дапамогі інвалідам і ахвярам дамашняга насілля, што з'яўляецца крымінальна каральным дзеяннем", - адзначаюць у пастаянным прадстаўніцтве.

Сяргею Драздоўскаму і яго супрацоўніку прад'яўлены абвінавачанні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства, учыненае паўторна або групай асоб). Да іх была прыменена мера стрымання, звязаная з абмежаваннем волі. Пры гэтым Сяргей Драздоўскі з улікам яго інваліднасці знаходзіўся пад дамашнім арыштам. З 30 ліпеня 2021 года ў адносінах да гэтых грамадзян мера стрымання зменена, яны знаходзяцца на волі. "Адпаведна сцверджанні аб жорсткім абыходжанні ў адносінах да Сяргея Драздоўскага з'яўляюцца такой жа адкрытай хлуснёй, як і ўся іншая інфармацыя, прадстаўленая ў дакладзе A/HRC/48/28", - робяць выснову беларускія дыпламаты.

Адзначаецца, што Беларусь як добрасумленны партнёр не агучвала публічна факт злоўжывання фінансамі з боку асобных супрацоўнікаў ААН, нягледзячы на тое, што выяўленыя факты нанеслі сур'ёзны ўрон даверным і ўстойлівым раней узаемаадносінам Беларусі з ААН. "Толькі жаданнем дагадзіць заходнім донарам, якія разгарнулі агрэсіўную антыбеларускую кампанію ў ААН, можна растлумачыць уключэнне ў даклад A/HRC/48/28 інфармацыі аб Сяргею Драздоўскім як аб асобе, якая праследуецца за супрацоўніцтва з ААН, - падкрэсліваецца ў паведамленні. - Вырашыўшы зарабіць кар'ерныя ачкі на "беларускай тэме", асобныя супрацоўнікі ААН скажаюць факты і ўводзяць у зман сусветную супольнасць, верагодна, разлічваючы на тое, што недапушчальныя рэчы, якія няславяць ААН, не выявяцца.

Пры гэтым факты, падкрэсліваюць дыпламаты, сведчаць самі за сябе: міжнародны чыноўнік ААН, які выконваў функцыі саветніка па правах чалавека ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі, праявіў палітычную перадузятасць, справакаваў парушэнне нацыянальнага заканадаўства грамадзянамі Беларусі, тым самым груба парушыў прынцыпы паводзін персаналу ААН, замацаваныя ў палажэнні аб персанале ААН. Аднак гэта ніяк не паўплывала на яго кар'еру. У далейшым ён быў працаўладкаваны ў сістэме УВКПЧ.

У пастаянным прадстаўніцтве нагадалі, што пункты 1.4, 1.5 і 1.8 палажэння аб персанале Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, зацверджанага рэзалюцыяй ГА ААН 590 (VI) ад 2 лютага 1952 года, прадугледжваюць, што супрацоўнікі ААН не могуць займацца дзейнасцю, несумяшчальнай з належным выкананнем іх абавязкаў, павінны ўстрымлівацца ад усіх дзеянняў, якія могуць неспрыяльна паўплываць на іх статус, павінны захоўваць крайнюю стрыманасць ва ўсіх пытаннях, што датычацца іх службовых абавязкаў. Пры гэтым імунітэты і прывілеі, прысвоеныя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у выніку артыкула 105 статута, не могуць служыць апраўданнем для тых супрацоўнікаў, якія карыстаюцца імі для ўхілення ад выканання сваіх асабістых абавязацельстваў або невыканання законаў і паліцэйскіх правіл дзяржавы знаходжання.

"На жаль, сёння сакратарыят ААН штампуе даклады, якія поўнасцю адпавядаюць палітычным задачам Захаду, нягледзячы на пазіцыю іншых дзяржаў, ва ўрон рэальным фактам і нават уласнаму іміджу. Тым самым сакратарыят ААН становіцца правадніком перадузятага, аднабокага і раз'яднальнага парадку дня. Нельга дапускаць расколу ў ААН. Падзел дзяржаў з падачы калектыўнага Захаду на "добрых" і "дрэнных" небяспечны гібеллю Арганізацыі і поўным дэмантажом шматбаковай дыпламатыі", - рэзюмавалі ў пастаянным прадстаўніцтве.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
16.20 Беларусь у міжнароднай супольнасці (Англ.)

Далей:
16.40 Знакамітыя людзі Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны