Фота: belta.by
Беларусь і Расія разам могуць процістаяць любому знешняму націску. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Радзіем Хабіравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным націскам з боку калектыўнага Захаду. Не толькі Беларусь, але і Расійская Федэрацыя", - сказаў Раман Галоўчанка. - Упэўнены: нашы апаненты не дасягнуць мэт, якія яны ставяць. У першую чаргу таму, што гэта адбываецца насуперак інтарэсам беларускага народа. Па-другое, мы адчуваем за сваімі плячыма, спінай дапамогу нашага саюзніка - Расійскай Федэрацыі. Няма ніякіх сумненняў, што разам мы можам вытрымаць любы націск".
Прэм'ер-міністр адзначыў: процістаяць знешняму націску няпроста. "Сёння як ніколі важны з'яднанасць, прынцыповасць і гатоўнасць адстойваць агульныя эканамічныя інтарэсы", - падкрэсліў Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, Беларусь і Расія гэта робяць як на макраўзроўні ў рамках рэалізацыі саюзных праграм па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі, так і на мікраўзроўні - пры гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве.
"Развіццё супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі - адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі. Гэта аснова эфектыўнага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і ўмацавання братэрскіх адносін паміж краінамі", - акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр.
Раман Галоўчанка дадаў, што Башкортастан - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў у Расійскай Федэрацыі. "Рэгіён мае развіты прамысловы, навукова-тэхнічны, аграрны патэнцыял. Ваш візіт будзе рэзультатыўным і дапаможа пашырыць нашы адносіны, таму што іх патэнцыял далёка не раскрыты. Гэта бачна і па лічбах узаемнага гандлю", - сказаў ён.
Для інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва прэм'ер-міністр прапанаваў разгледзець такія напрамкі, як пашырэнне кааперацыйнага супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці спецыяльнай і грузавой тэхнікі, узаемадзеянне ў сферы АПК і ўдзел у мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу Башкортастана. "Беларускія аграрыі гатовы падзяліцца і рэалізаваць адпрацаваныя рашэнні па ўзвядзенні малочнатаварных комплексаў, агароднінасховішчаў", - дадаў ён.
Кіраўнік урада таксама прапанаваў пашырыць узаемадзеянне ў сферы нафтахіміі. "Яшчэ адзін напрамак - сфера будаўніцтва. Гэту тэму мы абмяркоўваем з кіраўніцтвам кожнага расійскага рэгіёна. Для гэтага ёсць як добрыя перспектывы, так і вопыт работы беларускіх будаўнікоў у расійскіх рэгіёнах", - адзначыў Раман Галоўчанка. У тым ліку Беларусь гатова абмяркоўваць развіццё, рамонт і будаўніцтва дарог і іншых аб'ектаў транспартнай інфраструктуры.
Сумесны тавараабарот з Башкортастанам у мінулым годзе склаў амаль $427 млн, а за студзень - верасень гэтага года - $280,5 млн. Беларусь экспартавала тавараў на суму каля $128 млн у 2020-м і $111 млн - за 9 месяцаў 2021-га. Найлепшыя паказчыкі ўзаемнага гандлю былі ў 2018 годзе - $734,8 млн.
У аснове беларускага экспарту ў Башкортастан - халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пліты, лісты і плёнкі з пластмас, спецыфічныя тавары, сыры і тварог. За 9 месяцаў бягучага года істотна павялічыліся пастаўкі драўнянавалакністых пліт (амаль у 14 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), пультаў, сталоў і панэлей для электрычнай апаратуры (у 10 разоў).
У Башкортастане працуюць зборачныя вытворчасці трактароў МТЗ, камбайнаў "Гомсельмаш" і "Лідсельмаш", тэхнікі "Бабруйскаграмаш", тралейбусаў з машынакамплектаў МАЗ. У рэспубліцы зарэгістраваны 14 прадпрыемстваў, створаных пры ўдзеле беларускага капіталу.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут