Прэзідэнт Беларусі ўручыў Валянціне Мацвіенка ордэн Францыска Скарыны

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Мінску ў Палацы Незалежнасці ўручыў старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка ордэн Францыска Скарыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Указ аб узнагароджанні быў падпісаны яшчэ вясной 2019 года напярэдадні юбілею Валянціны Мацвіенка. Яна ўдастоена ордэна Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

"Вы ведаеце, што вы нам самы блізкі, родны чалавек, - падкрэсліў беларускі лідар. - Хачу скарыстацца выпадкам вашага візіту і заслужаную ўзнагароду ўручыць. Мы хацелі, каб гэта было, наколькі гэта магчыма, урачыста і па-роднаму. У кабінеце я не ўручаю нікому ўзнагароды, акрамя сваіх людзей".

"Вельмі рады, што вы прыехалі. Я думаю, Наталля Іванаўна (старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава. - Заўвага БЕЛТА) вам ужо сказала. Мы даўно з ёю чакалі вас тут, рыхтаваліся спецыяльна, як вас тут лепш па-дамашняму сустрэць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Валянціна Мацвіенка падзякавала за ўзнагароду, адзначыўшы, што яна вельмі дарагая для яе. "Я заўсёды з асабліва цёплымі пачуццямі да вас прыязджаю і еду назад, зарадзіўшыся вашай цеплынёй, гасціннасцю, - сказала яна. - Даўно не была, ужо сумавала".

Старшыня Савета Федэрацыі таксама пазітыўна ацаніла праграму візіту, падрыхтаваную беларускім бокам. Яна, у прыватнасці, наведала мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых, дзе адбылася цырымонія перадачы зямлі ў капсуле з месцаў пахавання савецкіх салдат пада Ржэвам.

"Такая кранальная была цырымонія, - адзначыла яна. - Я рада, што частка зямлі, палітай крывёю і рускіх, і беларусаў, і іншых народаў, будзе захоўвацца ў вашым храме. Асабліва гэта знамянальна ў год 75-годдзя Перамогі".

Валянціна Мацвіенка таксама не скрывала захаплення храмам, дзе прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Яна падкрэсліла, што гэта не толькі прыгожы храм, у ім створана зала памяці - месца, куды можна прыйсці і людзям старэйшага пакалення, і моладзі, каб аддаць даніну павагі тым, хто загінуў у час баявых дзеянняў.

Аляксандр Лукашэнка падарыў Валянціне Мацвіенка букет беларускіх кветак, абраз Святой Валянціны Мінскай і, улічваючы захапленне госці кулінарыяй, кнігу "Смак беларускай кухнi".

Дэлегацыя Савета Федэрацыі на чале з Валянцінай Мацвіенка 5-6 сакавіка наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. У праграме - сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага парламента, пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца восенню ў Мінску і Мінскай вобласці.

Прайшла цырымонія перадачы зямлі ў капсуле з месцаў пахавання савецкіх салдат пада Ржэвам храму-помніку ў гонар Усіх Святых у час міжнароднай акцыі памяці "На славу агульнай Перамогі!". Чакаецца, што 6 сакавіка Валянціна Мацвіенка і Наталля Качанава наведаюць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе адбудзецца сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
03.40 Зроблена ў Беларусі (Англ.) (п.)

Далей:
04.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны