Прэзідэнт Беларусі назваў сітуацыю з мігрантамі на граніцы гуманітарнай катастрофай

Фота: belta.by


Сітуацыю з мігрантамі на граніцы Беларусі з Еўрасаюзам кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў гуманітарнай катастрофай. Аб гэтым беларускі лідар заявіў, заслухоўваючы даклад аб абстаноўцы на Дзяржаўнай граніцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце параімся, як далей будзем працаваць. Гэта ж нядобра, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны ж замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў з поўдня. Карацей, гуманітарная катастрофа на граніцы. Увялі надзвычайнае становішча суседзі і нікога туды не пускаюць. Каб ніхто не ведаў, як там паміраюць людзі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што нягледзячы на тое, што адбываецца з мігрантамі, гэта тэма практычна не закранаецца замежнымі праваабарончымі структурамі. "Усе праваабаронцы рот закрылі і маўчаць, за выключэннем асобных выказванняў, і супраць гэтых людзей (якія гавораць аб міграцыйным крызісе і заклікаюць яго спыніць. - Заўвага БЕЛТА) таксама змагаюцца, ім не даюць сказаць слова - ні журналістам, ні праваабаронцам. Толькі з боку Беларусі яны могуць пранікнуць да гэтых мігрантаў і паглядзець, як там яны на лініі граніцы існуюць. Ніякага асуджэння з боку міжнародных праваабарончых інстытутаў не пайшло", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Беларусь прадоўжыць аказваць пасільную дапамогу бежанцам, якія заселі на граніцы. "Абавязкова трэба гэта рабіць, Анатоль Пятровіч (Лапо, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. - Заўвага БЕЛТА). Куды нам дзявацца, калі там жанчыны і дзеці паміраюць?" - сказаў беларускі лідар.

Па яго даручэнні беларускі бок аказвае падтрымку 32 бежанцам, якія ўжо два месяцы знаходзяцца на граніцы, не маючы магчымасці трапіць у краіны Еўрасаюза. "Мы іх падкормліваем, каб не памерлі з голаду і холаду. Яны ў Беларусь не хочуць. Яны настойваюць, каб прайсці ў Германію. І, як патрабавалі палякі, літоўцы, яны падалі прашэнне аб тым, каб іх прапусцілі і далі пасведчанне на права жыхарства. Прайшло два месяцы - ні слыху ні дыху. Яны што, не разумеюць, што людзі замярзаюць? Гэта іх стаўленне да людзей", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Асобна Прэзідэнт пацікавіўся, што адбываецца на граніцы з пункту гледжання выціскання людзей з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і іншых краін. Ён адзначыў, што становіцца ўсё больш цяжкатраўміраваных, скалечаных мігрантаў, і гэта выклікае сур'ёзную заклапочанасць у Беларусі і за яе межамі ў тых людзей, якія яшчэ не страцілі пачуцця чалавечнасці. "Таму я хацеў бы яшчэ раз сёння звярнуцца да міжнародных арганізацый, да кіраўнікоў, грамадзянскай, як яны кажуць, супольнасці замежных краін, каб звярнулі ўвагу на сітуацыю, што складваецца на граніцы, і ўсё ж такі захоўвалі правы чалавека, якія яны самі дэкларавалі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"І вельмі важна сёння нам вызначыцца, як мы будзем дзейнічаць у будучым. Яшчэ раз кажу: надвор'е ў нас змянілася, клімат у нас суровы, мы атрымаем вялікую колькасць загінулых людзей на граніцы. І як мы бачым, яны па-наплявацельску да гэтага ставяцца, яны не будуць глядзець на гэтых людзей, як ім дапамагчы. Зноў усё гэта ляжа на плечы беларусаў. Таму што будзем рабіць у перспектыве?" - акрэсліў кіраўнік дзяржавы кола задач перад удзельнікамі мерапрыемства

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
09.20 Грамадзянкая супольнасць (Ням.) (п.)

Далей:
09.40 Беларусь – агульны дом (Ням.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны