Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае шведскія і фінскія кампаніі да рэалізацыі ў краіне праектаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Хаавіста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі вельмі шмат агульнага з дзяржавамі Паўночнай Еўропы, краіны звязвае працяглая гісторыя гандлёвых адносін і кантактаў у розных сферах. "Нягледзячы на адсутнасць выхаду да мора, наша краіна тым не менш з'яўляецца неад'емнай часткай Балтыйскага рэгіёна. У скарбонку дабрабыту краін Балтыі Беларусь уносіць свой істотны ўклад, пастаўляючы свае грузы, абслугоўваючы транзітныя патокі ў паўночным і паўднёвым напрамках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Пры гэтым вельмі важны экалагічны складнік. Я думаю, у вас да нас прэтэнзій быць не можа ў гэтым плане", - дадаў беларускі лідар.
Ён запрасіў шведскія і фінскія кампаніі да рэалізацыі ў Беларусі праектаў у галіне транспарту і лагістыкі, адзначыў наяўнасць агульных інтарэсаў у сферах аднаўляльнай энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя і энергаэфектыўнасці. "Экалагічная сітуацыя ў Балтыйскім рэгіёне шмат у чым залежыць ад Беларусі. Таму запрашаю вас падтрымаць праекты па перапрацоўцы адходаў, развіцці альтэрнатыўных крыніц энергіі. Мы гэтым вельмі сур'ёзна займаемся", - заявіў Прэзідэнт.
Сур'ёзныя перспектывы ён таксама бачыць у супрацоўніцтве ў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці: "Прымяненне вашых тэхналогій і прыцягненне інвестыцый у беларускія вытворчасці будзе выгадна для ўсіх удзельнікаў. Дзякуючы зручным транспартным зносінам ёсць магчымасць пастаўляць вырабленую ў Беларусі прадукцыю на рынкі Еўропы і Азіі".
У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што па яго даручэнні ўжо на працягу шэрага гадоў вывучаецца вопыт Швецыі і Фінляндыі ў частцы вядзення лясной гаспадаркі, арганізацыі дрэваперапрацоўкі.
Што датычыцца двухбаковага фармату, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Фінляндыя, як і Беларусь, не мае значных прыродных рэсурсаў, але самастойна, упартасцю і працавітасцю, дабілася прыкметнага прагрэсу. "Фіны па менталітэце вельмі падобныя да беларусаў. Менавіта таму вы добра разумееце працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне. Гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў падтрымцы Фінляндыяй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі ў рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
З улікам маючага адбыцца запуску Беларускай АЭС у 2020 годзе Беларусі цікавы вопыт фінляндскага боку па забеспячэнні бяспекі будуемай атамнай электрастанцыі "Ханхіківі-1". "Тым больш што ваша станцыя ўзводзіцца па аналагічным праекце і тым жа расійскім падрадчыкам", - заўважыў Прэзідэнт.
Звяртаючыся да Ан Ліндэ, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ёй за ініцыятыву правядзення такога сумеснага візіту, асабліва ўлічваючы, што гэта першы візіт кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь. "У нашай навейшай гісторыі былі няпростыя эпізоды, але мы змаглі іх пераадолець і адкрылі новую старонку ў адносінах. Думаю, што ў гэтым напрамку мы будзем развіваць нашы адносіны. Вітаем актыўнасць кампаній са Швецыі на беларускім напрамку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што канцэрн IKEA прыняў стратэгію "Наперад у Беларусь" па нарошчванні закупак прадукцыі да 300 млн еўра, супрацоўніцтва Scania і БелАЗа па пастаўках рухавікоў дапамагае беларускай тэхніцы выходзіць на рынак Еўрасаюза, газавыя турбіны са Швецыі забяспечаць стабільнасць беларускай энергасістэмы пасля ўводу АЭС, а брэнд адзення H&M пачаў ствараць у Беларусі гандлёвую сетку.
"Наша партнёрства садзейнічае мадэрнізацыі эканомікі, замацаванню на новых рынках. Бізнес працуе ў правільным напрамку. Давайце падтрымліваць гэты рух", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама прапанаваў разам падумаць, што можна зрабіць, каб візіт у такім фармаце надаў імпульс развіццю адносін Беларусі з усёй Паўночнай Еўропай. "Будзем рады бачыць у Мінску вас з калегамі з Нарвегіі, Даніі, Ісландыі. Гатовы абмеркаваць усе пытанні, якія цікавяць. Я вас запрашаю да адкрытай, шчырай размовы. Калі хочаце, то без усялякіх дыпламатычных канонаў", - сказаў Прэзідэнт.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут