Прэзідэнт Беларусі - алімпійцам: спартыўныя дасягненні - не толькі асабісты трыумф

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае важнасць спартыўных дасягненняў не толькі для саміх спартсменаў, але і для дзяржавы, у тым ліку ў палітычным аспекце. Аб гэтым ён заявіў на ўрачыстых провадах беларускай спартыўнай дэлегацыі на XXXII летнія Алімпійскія гульні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе мы - спартсмены, балельшчыкі доўга чакалі гэтыя гульні. Абсалютна перакананы, што адкладзены старт спаборніцтваў, назапашаная энергія, падзеі ў краіне і свеце зробяць будучую барацьбу за медалі як ніколі жорсткай і бескампраміснай. Гэта барацьба заўсёды была цяжкай. Упэўнены, што на гэты раз будзе яшчэ больш цяжка. Хачу адразу настроіць вас на тое, што вашы спартыўныя дасягненні - гэта не толькі асабісты трыумф. Сёння яны накшталт перамог з іншым прысмакам, аж да палітыкі. Хоць спорт даўно ўжо стаў разменнай картай у палітыцы, на жаль", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вашы поспехі павінны стаць адказам тым людзям, якія спачатку ўзялі ад краіны ўсё, што можна, а цяпер жадаюць ёй і вам паражэння. Адказам тым дзяржавам, якія душаць або спрабуюць задушыць нас санкцыямі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Адказнасць найвышэйшая. Безумоўна, вы ўсё разумееце. Але гэта ноша не цяжэйшая за тыя выпрабаванні, якія вы пераадолелі ўжо. Я ў дэталях праінфармаваны, праз што вам давялося прайсці. Але вы ўсё ж такі прайшлі. Застаўся галоўны, але рашаючы крок".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мелі месца правакацыі, булінг, псіхалагічны націск, пагрозы. "Усё гэта было. Гэтыя ўдары вы трымалі, як сапраўдныя атлеты, праявіўшы цярплівасць, волю і мужнасць. Цяпер гэтак жа ўпэўнена трэба адстаяць гонар нашай Беларусі на арэнах у Токіа, - сказаў ён. - Вы ведаеце, што сапернікі будуць мацнейшыя. Пэўныя складанасці створаць медыцынскія абмежаванні, узмоцнены кантроль з боку розных структур. Не выключаны і прэсінг з палітычным падтэкстам".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што лозунг "Спорт па-за палітыкай" даўно забыты: "Забыты яшчэ з 80-га года. Але свежыя ўспаміны аб тым, як і з якімі надуманымі падставамі калектыўны Захад разгарнуў тады агрэсіўнае цкаванне Савецкага Саюза. Не так і шмат гадоў прайшло - крыху больш за 40 - з адкрыцця XXII летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве".

"Але мы верым, што любыя перашкоды толькі дададуць вам па-добраму спартыўнай злосці. Вы - беларусы. У нашай радавой памяці закладзена ўменне пераадольваць цяжкасці і перамагаць. Гэтак было заўсёды. Гэта пацвердзяць і нашы чэмпіёны, прызёры Алімпійскіх гульняў, ветэраны спорту, якія прыйшлі сюды, каб таксама падтрымаць вас", - сказаў Прэзідэнт.

"Вы - адзіны калектыў, адна каманда. Побач з вамі трэнеры - мудрыя, прафесіянальныя, вельмі ўважлівыя. Заставайцеся апорай адзін для аднаго. Паверце, гэтыя імгненні (месяцы і гады праходзяць вельмі хутка) застануцца ў памяці. І ад вас сёння залежыць, якімі яны будуць. Ведайце, што мільёны балельшчыкаў у Беларусі, нягледзячы на адлегласць на тысячы кіламетраў, будуць у думках пражываць з вамі кожную секунду на арэне і па-за ёй. Вашы імёны будуць гучаць у кожным доме. І я ўпэўнены, гучаць яны будуць з радасцю і найвялікшай гордасцю. Помніце, што за вамі - народ, які чакае падняты ў неба над Токіа дзяржаўны сцяг Беларусі", - даў наказ Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт шчыра пажадаў беларускім алімпійцам удачы і заклікаў іх не перажываць у час спаборніцтваў. "Зрабіце ўсё, як вы робіце на трэніроўках. І тады ў вас усё атрымаецца. Але помніце: мы за вас будзем не проста балець, мы будзем за вас страшна перажываць і жадаць перамогі ў кожную мінуту, секунду, на кожным метры. Я асабліва", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў капітану беларускай спартыўнай дэлегацыі Івану Ціхану Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.20 Беларусь ад “А” да “Я” (Франц.) (п.)

Далей:
02.40 Ваш сябар – Беларусь! (Кіт.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны