"Ніхто барацьбу не аслабляе" - у Прэзідэнта абмеркавалі гатоўнасць процідзейнічаць каранавірусу


 

Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса, перадае БЕЛТА.


Удзельнікамі нарады сталі члены ўрада, кіраўнікі абедзвюх палат парламента і дзяржаўных органаў, губернатары, начальнікі ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - усяго 30 чалавек.

"Праблема звязана з будучым існаваннем рэспублікі"

"Мы будзем абмяркоўваць работу сістэмы аховы здароўя. На першы план вылучаецца галіна барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі. Вельмі цесна праблема звязана з эканомікай нашай краіны. Павінен сказаць, што ў пэўнай ступені (я ўжо аб гэтым намякаў у інтэрв'ю тэлекампаніі "Мір"), магчыма, і з будучым існаваннем нашай рэспублікі, таму што ніхто з вас не можа сказаць, што адбудзецца з сусветам пасля гэтай хваробы і псіхозу, які спарадзіла гэта хвароба. Мы не ведаем задумы лідараў вялікіх дзяржаў, як яны скарыстаюцца гэтай сітуацыяй. Але з гісторыі мы ведаем, што кожны карыстаецца сітуацыяй так, як ён лічыць патрэбным і выгадным для сябе", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу: у Беларусі не аслабляюць барацьбу з віруснымі захворваннямі. Але рашэнні прымаюцца зыходзячы з сітуацыі і рэсурсаў. "Наша тактыка з самага пачатку была не фронтам ісці і наступаць, і гэта не таму, што так мне захацелася. Скажу адкрыта, міністр аховы здароўя іншым разам мне казаў: давайце фронтам. Але фронту не атрымаецца, таму што мы ў іншай сітуацыі і рэсурсы ў нас іншыя. Кітай мог лакалізаваць сітуацыю і акружыць яе: у іх паўтара трыльёна золатавалютных рэзерваў і народ крыху іншы", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы выбралі ачаговую тактыку барацьбы"

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што такое "франтальнае наступленне" ў цяперашніх умовах не можа прынесці карысці - толькі шкоду. "Заперці людзей у кватэрах, як некаторыя і ва ўрадзе мне прапаноўвалі, - гэта справа адных сутак. Заўтра ўвядзём ваенных, амапаўцаў мабілізуем - на працягу сутак нікога не будзе на вуліцы, я вам гэта гарантую. Вы лічыце, што гэта метад барацьбы? Я лічу, не", - сказаў ён. На яго думку, гэта не спыніць распаўсюджванне віруса.

"Паглядзіце, што адбываецца там, дзе паспрабавалі людзей заперці: нічога не атрымалася. Таму мы з самага пачатку выбралі (і СААЗ гэта адобрыла) ачаговую тактыку барацьбы. Неадкладна былі аддадзены каманды, каб мы паставілі людзей у аэрапортах і на граніцы. Мы ўбачылі, што гэты вірус быў завезены, таму нам трэба было там пракантраляваць, - нагадаў Прэзідэнт. - І мы прадаўжаем гэту работу. Трэба кожнаму добрасумленна адносіцца да сваёй работы".

"Першы абавязак урачоў - лячыць, а не закрываць рэстараны"

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу медыкаў: іх першы абавязак - лячыць людзей і, калі трэба супакоіць грамадства, расказаўшы пра сваю работу. "Не вашы функцыі адкрываць некага, закрываць, арыштоўваць і гэтак далей. У нас ёсць, каму гэтым займацца", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, яму штодзень дакладваюць, як развіваецца сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў Беларусі, якая дынаміка ў іншых краінах. "Ідзе вялізная работа на ўзроўні дзяржавы. Вы займайцеся сваёй справай", - яшчэ раз падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, як спрабавалі адправіць на каранцін БНТУ пасля таго, як у аднаго са студэнтаў выявілі каранавірус. Да самаізаляцыі студэнты і выкладчыкі падышлі безадказна, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Вынік нулявы. Дзякуй богу, што людзі не захварэлі, - дадаў Прэзідэнт. - Таму не трэба займацца не сваімі справамі. У вас сваіх спраў больш, чым дастаткова. Лячыце людзей, мы будзем вам у гэтым дапамагаць".

"Калі хочаце, давайце ўзмацнім патрабаванні да тых, каго вы адправіце на самаізаляцыю"

Што датычыцца работы з кантактамі першага і другога ўзроўняў, то іх, лічыць кіраўнік дзяржавы, трэба трымаць на самаізаляцыі, а не ў бальніцах, калі тэсты на каранавірус даюць адмоўны рэзультат. "Калі хочаце, давайце ўзмоцнім патрабаванні да тых, каго вы адправіце на самаізаляцыю. Мы праверылі аднойчы: іх адправілі дадому, але жорсткага заканадаўчага акта няма, і 400 чалавек дома не знайшлі. Мы можам узмацніць так, што ў вачах пацямнее", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым, адзначыў ён, большасць грамадзян праяўляюць сваю свядомасць і стараюцца абмежаваць сябе ад залішніх кантактаў. "Мы нічога не забараняем, чалавек мае права сваім жыццём распараджацца сам. Але мы як дзяржава павінны дапамагчы яму засцерагчыся ў гэты перыяд", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы рэзюмаваў: кожны павінен займацца сваёй справай. "Яшчэ раз падкрэсліваю: урачы - лечаць, уся інфармацыя - у Адміністрацыі Прэзідэнта ў штабе. Там вы разам вызначаецеся, як вы інфармуеце насельніцтва. Інфармацыю скрываць не трэба. Не дай бог, недзе нейкі падман. У наш час у нашай рэспубліцы падмануць нікога немагчыма. Калі вы адзін раз падманеце, вам ніхто верыць не будзе, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Давайце ўсе разам будзем працаваць і ісці тым шляхам, які мы абазначылі. Як бы нам ні было цяжка".

 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны