Лукашэнка расказаў пра ўльтыматум Беларусі: патрабуюць, каб мы сталі, як Украіна


 

Захад выставіў Беларусі ўльтыматум: каб краіна стала, як Украіна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Беларусь апынулася ў цэнтры глабальнага процістаяння, якое цяпер разгарнулася паміж Захадам і Расіяй. У гэтай барацьбе бакі не дзейнічаюць ізалявана - ёсць каналы, па якіх яны могуць весці перагаворы. "Вы не думайце, што вось мы ваюем, ваюем і няма ніякіх кантактаў, мы не бачым, яны нам не гавораць нічога, мы не адказваем. У нас ёсць каналы, па якіх мы размаўляем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што калектыўны Захад перайшоў ужо ад прэтэнзій да больш жорсткіх патрабаванняў і ўльтыматумаў. "Ад нас патрабуюць, каб Беларусь стала такой, як Украіна. Цытую: "дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой" дзяржавай, як Украіна. На што выразна два дні таму ім было адказана: мы ніколі не станем Украінай. Таму што мы - беларусы, у нас уласнае бачанне нашых перспектыў", - заявіў беларускі лідар.

Ён выказаў цвёрдае перакананне, што ні сярод удзельнікаў нарады, дзе сабралася ўсё кіраўніцтва краіны, ні сярод простых грамадзян, якія жадаюць нармальнага жыцця для сябе і сваіх дзяцей, не знойдзе таго, хто пажадае, каб Беларусь стала другой Украінай.

"Яны хацелі ў мінулым годзе прасцей гэта вырашыць - зрэзаць гэты балкон да Смаленска, - пракаменціраваў Прэзідэнт неажыццёўленую спробу калектыўнага Захаду дэстабілізаваць Беларусь у 2020 годзе. - Іх чаканні пасля распаду Савецкага Саюза (Уладзімір Паўлавіч (Андрэйчанка - старшыня Палаты прадстаўнікоў. - Заўвага БЕЛТА) гэта добра памятае, мы былі ў парламенце дэпутатамі), іх мара здзейснілася б у жніўні мінулага года. Стварылі б гэты санітарны кардон. Але гэта была б ужо не нейкая санітарная зона, а быў бы блок, межы якога праходзілі б пад Смаленскам. Не атрымалася".

"Тое, што я сказаў па Украіне, гэта было даслоўна сказана. Дзе-нідзе завуаліравана. Яны намякаюць: "Ну, пытанне не ва ўладзе..." Ва ўладзе пытанне! Зусім нядаўна заявілі: "Уладу ў Беларусі трэба памяняць. Пачынаць трэба з Прэзідэнта", - расказаў кіраўнік дзяржавы. - У нас ёсць механізм. Выбары і гэтак далей. Датэрміновыя выбары, калі хто-небудзь хоча, - калі ласка, у нас таксама ёсць механізм. Няхай прапануюць. Таму я не нагнятаю абстаноўку!"

Вяртаючыся да тэмы ўльтыматуму, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі: "Раман Аляксандравіч, вы былы дыпламат, вы гэта ўсё церпіце, не ўносіце прапаноў. Тыя, хто прынеслі ўльтыматум, - за межы краіны. Не гледзячы, чыю краіну яны прадстаўляюць. Што мы з імі целяпаемся? Яны ж працуюць на шкоду".

"Праўда, мы ўжо заўважылі, вось суткі прайшлі (гэтыя вось санкцыі ўводзіць збіраліся), ужо некаторыя пасольствы пакуюць чамаданы, заяўляючы аб тым, што Прэзідэнт прыме рашэнне, іх заўтра выкінуць. Павінен іх супакоіць: мы ні ў кога чамаданы і тое, што ў чамаданах, адбіраць не збіраемся. Мы нікога не будзем выкідваць. Мы будзем рабіць гэта цывілізавана, у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Таму вы мяне пачуйце, тыя, хто чамаданы пакуюць: супакойцеся, пакладзіце свае чамаданы назад. Калі мы вам аб'явім аб тым, што вы персонамі нон грата аб'яўляецеся, у вас будзе час для таго, каб узяць гэтыя чамаданы і паехаць. Хоць гэта ваша права", - рэзюмаваў беларускі лідар.

 

 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны