Беларусь не сябруе з кім-небудзь супраць каго-небудзь, а прытрымліваецца шматвектарнасці і прадказальнай знешняй палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння гандлёвыя канфлікты перацякаюць у палітычную і ваенную плоскасць, становяцца фактарам развіцця ўнутранай дэстабілізацыі ў асобных краінах. Ён звярнуў увагу, што ЗША ўступілі ў перыяд пастаяннай пратэснай турбулентнасці, у Кітаі ўспыхнуў Ганконг, побач стаў актыўна пераўзбройвацца Тайвань. Абвастрыліся супярэчнасці ў рэгіёне Паўднёва-Кітайскага мора, дзе сканцэнтраваны вельмі вялікія запасы нафты і газу. Шуганула на індыйска-кітайскай граніцы. Каб абараніць сябе, Кітай вымушаны актывізаваць ваеннае будаўніцтва. Заіскрыла на граніцы паміж Індыяй і Пакістанам - краінамі з ядзернай зброяй, дадаў Прэзідэнт.
"Палаючыя ачагі нестабільнасці мы зноў назіраем у Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе. Ускладняецца абстаноўка ў адносінах да Ірана, Венесуэлы, Сірыі, іншых краін, якія дазваляюць сабе незалежную, свабодалюбівую палітыку. Ды і на постсавецкай прасторы дзесяцігоддзямі не можам вырашыць шмат застарэлых канфліктаў: Прыднястроўе, каўказскі клубок супярэчнасцей, армяна-азербайджанскі канфлікт. Больш таго, атрымалі яшчэ і Украіну", - прывёў яшчэ некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь сёння знаходзіцца на гэтым геапалітычным разломе, жыве сваім розумам, яна аказалася адзіным спакойным звяном у цэнтры Еўразіі. "Таму сёння наразрыў, - канстатаваў Прэзідэнт. - І Расія баіцца нас страціць: бо акрамя нас у яе не засталося па-сапраўднаму блізкіх саюзнікаў. І Захад апошнім часам стаў праяўляць да нас усё больш прадметны інтарэс. Ды і Кітай сур'ёзна разлічвае на стабільнасць свайго сябра. Наш адказ усім вядомы: Беларусь не сябруе з кім-небудзь супраць каго-небудзь. Мы за шматвектарнасць, паслядоўную, прадказальную знешнюю палітыку".
"Расія заўсёды была, ёсць і будзе нашым бліжэйшым саюзнікам, хто б ні быў на чале ўлады ў Беларусі або ў Расіі. Гэта неадольны фактар, гэта глыбока ўнутры нашых народаў. Нават нягледзячы на тое, што братэрскія адносіны з намі памяняла на "партнёрскія". Дарэмна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым ён звярнуў увагу, што адносіны стратэгічнага партнёрства Беларусь будзе будаваць і з Кітаем, і з Захадам, ЗША, з суседзямі, а таксама краінамі далёкай дугі. "Мы і ў далейшым будзем вырашаць міжнародныя праблемы выключна мірным шляхам і, калі папросяць, гатовы працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы нікому ні на якія праблемы не навязваліся і навязвацца не збіраемся. Хочаце дапамогі, бачыце гэту дапамогу ад нас - калі ласка, мы дапаможам".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут