Лукашэнка аб правакацыях і спробах Захаду ўдушыць Беларусь


 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў загадзя спланаванай правакацыяй інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair, які 23 мая рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але прызямліўся ў аэрапорце Мінска пасля паведамлення аб узрыўным устройстве на борце. Аб гэтым ён заявіў 19 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заявы на прадмет таго, што менавіта беларускі бок змяніў маршрут руху самалёта Ryanair, з'яўляюцца сур'ёзным фэйкам: "Мы нікога не прымушалі да пасадкі ў Мінску і маршруты не мянялі. Гэта было рашэнне, я так разумею, пілота самалёта і гаспадароў гэтага борта. Па ўсіх міжнародных правілах, ведамасных інструкцыях мы не прымалі і не мелі права прымаць рашэнне аб пасадцы гэтага самалёта ў Мінску".

"Згодна з міжнародымі правіламі і правіламі ICAO (Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі. - Заўвага БЕЛТА) мы маглі прапаноўваць сваю дапамогу, што мы і зрабілі ў гэтых умовах. А рашэнне прымаў пілот. Ён развярнуўся за дзве хвіліны ад  вільнюскага аэрадрома. Развярнуў самалёт і яшчэ 15-17 хвілін ляцеў над Беларуссю, каб ажыццявіць вымушаную пасадку ў Мінску, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вось галоўнае пытанне: чаму пілот прыняў такое рашэнне і не пасадзіў самалёт у порце назначэння? На яго ніхто не адказаў да гэтага часу. Нам усё зразумела. Але тыя, хто гэту кашу заварыў, яны нам на гэта пытанне не адказалі. І, напэўна, ні вы, інфармаваны журналіст і вашы калегі, ні грамадскасць на Захадзе, ды і ў Беларусі, мы не пачулі пілота і адказы на пытанні, якія цікавяць журналістаў і міжнародную грамадскасць па гэтай справе".

Прэзідэнт адзначыў: калі хтосьці прад'явіць факты, што менавіта беларускі бок прымусіў самалёт да пасадкі, то "мы папросім прабачэння перад усім светам за такое дзеянне".

"Падзеі з самалётам - гэта загадзя спланаваная правакацыя. Вы, напэўна, заўважылі, што гэты самалёт не паспеў яшчэ прызямліцца ў Мінску, як пасыпаліся абвінаваўчыя заявы. Гэта быў выхадны дзень, калі ўся Еўропа адпачывае, асабліва еўрапейскія чыноўнікі. Але, тым не менш, яшчэ не паспеў прызямліцца самалёт, усе пачалі гвалтам крычаць пра пірацтва беларускага боку. Усё было падрыхтавана. Ім патрэбна была гэта правакацыя. І падзеі пасля гэтага сведчаць аб тым, для чаго патрэбна была гэта правакацыя: каб зрабіць чарговыя крокі па ўдушэнні Беларусі, не дапусціць яе далейшага развіцця. Нам зразумела прычына гэтых дзеянняў з боку калектыўнага Захаду", - упэўнены беларускі лідар.

Што датычыцца затрымання Рамана Пратасевіча, які знаходзіўся на борце самалёта, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ён быў толькі адным больш як з сотні іншых пасажыраў.

"Хтосьці папракае беларускія спецслужбы, што яны затрымалі Рамана Пратасевіча ў аэрапорце. Слухайце, дык яны ж самі (тыя, хто папракае. - Заўвага БЕЛТА), як ён гаварыў, яго злілі. Яны нас праінфармавалі, што ён знаходзіцца сярод гэтых пасажыраў, калі ўжо самалёт сеў у аэрапорце. Мы яго ідэнтыфікавалі. І, зразумела, на яго была ўзбуджана ў Беларусі крымінальная справа, таму ён і быў затрыманы, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы хочам атрымаць адказ, хто праінфармаваў беларускія праваахоўныя органы па справе Рамана Пратасевіча. Мы гэта ведаем. Але мы хочам, каб тыя адказалі, хто гэта арганізоўваў. І Раман таксама гэта ведае. Ён пра гэта сказаў".

У якасці яшчэ аднаго аргумента кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь знаходзілася і знаходзіцца не ў тым становішчы, каб узбударажыць увесь свет парушэннем міжнародных норм і правоў. "Гэта сабе могуць дазволіць у Амерыцы, што яны і робяць. Яны растапталі ўсялякія міжнародныя нормы. Трэба ім разбамбіць Ірак - яны яго разбамбілі, трэба знішчыць Блізкі Усход - яны яго знішчылі, трэба было паставіць на калені Афганістан - яны яго паставілі і пайшлі адтуль. Гэта яны сабе могуць дазволіць. Ну, магчыма, маглі б дзейнічаць з прычыны сваёй моцы Кітай, Расія - магутная ў ваенных адносінах краіна. Але не мы. Мы ведаем сваё месца", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калектыўны Захад на чале з Вашынгтонам не могуць дазволіць Беларусі быць суверэннай і незалежнай дзяржавай. "А мы гаворым аб тым, што гэта наша права быць суверэннымі і незалежнымі і вызначаць сваю палітыку, не перашкаджаючы нікому. І мы дабіваемся гэтага права, мы яго абараняем і будзем абараняць", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт упэўнены, што калі б не было інцыдэнту з самалётам і затрыманнем Рамана Пратасевіча, то на Захадзе прыдумалі б нешта іншае. "Мы ў гэтым ужо абсалютна ўпэўнены. Гэта не проста логіка. Факты апошніх падзей і факты, якія мы маем цяпер, пасля прызямлення самалёта ў Мінску і затрымання Рамана Пратасевіча, сведчаць аб тым, што прыдумалі б нешта іншае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён упэўнены: пытанне зусім не ў самалёце і Пратасевічы, а ў тым, што ў апанентаў не атрымалася ажыццявіць у Беларусі чарговую каляровую рэвалюцыю, якіх ужо нямала было ў свеце. "Гэта была чарговая правакацыя, каб выйсці на больш сур'ёзны этап удушэння Беларусі. Такі метад яны выбралі. Калі б гэты метад для ўвядзення эканамічных санкцый і пачатку гібрыднай вайны супраць Беларусі не атрымаўся, яны ажыццявілі б іншы. Што яны і робяць сёння", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адказваючы на пытанне, хто можа стаяць за такімі правакацыямі, хто ў іх зацікаўлены і ініцыюе, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "За правакацыямі перш за ўсё, гэта нам абсалютна вядома, стаяць ЗША, іх спецслужбы і не толькі. Перш за ўсё гэты парадак дня фарміруюць там палітыкі, а спецслужбы - выканаўцы. Таму што заказаць забойства Прэзідэнта і журналістаў, значных грамадзян Беларусі, учыніць тэрарыстычныя акты магчыма толькі са згоды вышэйшага кіраўніцтва той ці іншай краіны. Вынанаўцы або краіны, з якіх ажыццяўляецца выкананне гэтых мерапрыемстваў, мы іх таксама ведаем - гэта Літва, часткова Латвія, перш за ўсё Польшча і Украіна".

"Апошнім часам мы бачым кіраўніцтва тэрарыстамі, якія дзейнічаюць у Беларусі, з боку Германіі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Разумееце, з імі па-добраму немагчыма. З імі немагчыма паводле закона. Дэмакратыя, правы чалавека, права міжнароднае - гэта ўсё словы. Мы зусім нядаўна пры спробе ўчынення тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Беларусі і забойства журналістаў, вашых калег, і плануемых акцый затрымалі вялікую колькасць людзей. Мы высветлілі, адкуль імі кіравалі - з тэрыторыі Германіі. Мы гэтыя факты перадалі немцам - кіраўніцтву Германіі - для прыняцця мер згодна з міжнароднымі нормамі. І што, вы думаеце, нам да гэтага часу адказалі? Не, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - З боку збеглых беларусаў, апазіцыянераў заўзятых, нават не апазіцыянераў, а экстрэмістаў, тэрарыстаў, якія сядзяць у Літве і ў Польшчы, спланаваны чарговыя правакацыі супраць Беларусі тэрарыстычнага характару. Мы такія факты накіравалі праваахоўным органам Літвы і Польшчы, каб нам выдалі гэтых арганізатараў або судзілі іх. Вы думаеце, былі якія-небудзь дзеянні з боку кіраўніцтва Літвы і Польшчы? Не, наадварот, нагнятаецца сітуацыя. Таму з імі на чалавечай мове, на мове права дарэмна размаўляць. Ды вы і самі не горш за мяне гэта ведаеце".

 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны