Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў беларуска-расійскіх адносінах удасца вырашыць існуючыя праблемы. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае БЕЛТА.
Улічваючы, што літаральна перад сустрэчай з міністрам Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, Сяргей Лаўроў пачаў са слоў: "Я прывітанне не перадаю вам ад Уладзіміра Уладзіміравіча".
"Гэта я вам хачу перадаць (смяецца. - Заўвага БЕЛТА), - адказаў Прэзідэнт. - Я толькі што з ім размаўляў. Таму я вам перадаю прывітанне ад начальніка. У нас сапраўды адбылася такая адкрытая, добрая размова. Хаця многія тут думаюць, што ў нас нешта іскрыць. Нічога ў нас не іскрыць! Ёсць праблемы заўсёды".
"Іскра патрэбна для запальвання, каб паехаць наперад", - адзначыў Сяргей Лаўроў.
"Правільна, - пагадзіўся Аляксандр Лукашэнка. - Так мы і разглядаем нашы адносіны. Хапае, вядома, праблем і ў нас, і ў вас. Гэта і пандэмія (яна абвастрыла многія праблемы), і на міжнародным узроўні (вы гэта лепш за мяне адчуваеце і разумееце). І ў вас сёння палітычных праблем зашмат у сувязі з прыняццем новых паправак у Канстытуцыю. У нас - прэзідэнцкія выбары. Таму сапраўды, як у братоў, усё ідзе паралельна, люстрана праяўляюцца гэтыя праблемы, што ў вас, што ў нас".
"Думаю, мы іх вырашым. Гэта не катастрафічныя праблемы", - упэўнены беларускі лідар.
"Таму, калі нехта разлічвае сутыкнуць нас ілбамі (цытата) і пагоршыць нашы адносіны, гэта не атрымаецца. Я з ім (Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) абсалютна згодны. Калі нехта на гэта разлічвае, гэтага сапраўды не будзе", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.
Ён выказаў упэўненасць, што ўдасца пераадолець шэраг пандэмій, уключаючы інфапандэмію, эканамічную, палітычную, нафтавую, газавую пандэміі. "Усё гэта мы пераадолеем. Гэта ў нашых сілах. Мы абмяркоўвалі праблемы пандэміі. І я бачу, як у Расіі стабілізуецца сітуацыя з лячэннем людзей. Ён мне прапанаваў новае лякарства, якое апрабавана ў Расійскай Федэрацыі і эфектыўнасць паказала. Мы, праўда, японскім аналагам карыстаемся, але ў вас яно ўдасканалена", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо даручыў Міністэрству аховы здароўя ажыццявіць пастаўкі з Расіі гэтых лякарстваў і папрабаваць у лячэнні. "Ён (прэпарат. - Заўвага БЕЛТА) эфектыўнасць сваю паказаў нават на вялікіх чыноўніках ў Расіі. Мы паспрабуем яго таксама. Хоць сітуацыя цярпімая. Думаю, што мы справімся. Разам - тым больш", - дадаў Прэзідэнт.
У сваю чаргу Сяргей Лаўроў адзначыў, што яго візіт у Беларусь планаваўся яшчэ месяц таму, але санітарная абстаноўка ўнесла свае карэктывы. "Удзячны за прыём і супрацоўніцтва, якое нашымі знешнепалітычнымі ведамствамі ажыццяўляецца на аснове адобранага вамі і Прэзідэнтам Расіі плана. Сёння паглядзім, якія ў нас тут ёсць дасягненні. Работа зладжана ідзе па ўсіх напрамках, ва ўсіх міжнародных арганізацыях", - сказаў міністр.
Ён таксама адзначыў, што сёння са згоды двух прэзідэнтаў будзе падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні віз, што будзе мець вельмі пазітыўнае значэнне для грамадзян трэціх краін, якія наведваюць Расію і Беларусь, прадстаўнікоў бізнесу, дыпламатаў, якія адначасова акрэдытаваны ў Маскве і Мінску. "Думаю, што гэта будзе вельмі добра ўспрынята і на справе будзе прадаўжаць наша сумеснае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут