Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць ад замежных лідараў у адрас Лукашэнкі і беларускага народа


 

Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, замежных палітычных і грамадскіх дзеячаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніка дзяржавы і беларускі народ павіншавалі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, Папа Рымскі Францыск, кіраўнікі Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана, Вялікабрытаніі, Сербіі, Турцыі, Туркменістана, Ізраіля, Егіпта, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Кубы, Ірана, Сірыі, В'етнама, Тайланда, Сінгапура, Шры-Ланкі, Малайзіі, Алжыра, Кеніі, Нікарагуа, Марока, Уганды, Эфіопіі, Палесціны, Мальтыйскага ордэна.

"3 ліпеня - знамянальная дата ў гісторыі Беларусі. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала адной з важнейшых перамог, атрыманых нашымі бацькамі і дзядамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Расійскі лідар адзначыў, што традыцыі братэрскай дружбы і ўзаемавыручкі, загартаваныя ў суровы ваенны час, і сёння служаць надзейнай асновай развіцця расійска-беларускіх адносін. "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы будзем і надалей умацоўваць саюзніцкія сувязі, канструктыўнае двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, а таксама развіваць узаемавыгадныя інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы. Гэта ў поўнай меры адпавядае інтарэсам дружалюбных народаў нашых краін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Свае віншаванні Аляксандру Лукашэнку таксама адрасавалі прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і старшыня Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін.

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін пажадаў Беларусі працвітання і магутнасці, а беларускаму народу - шчасця і дабрабыту. Кіраўнік КНР падкрэсліў, што надае вялікае значэнне развіццю кітайска-беларускіх адносін і цэніць глыбокую дружбу з кіраўніком беларускай дзяржавы.

"У апошнія гады пад вашым моцным кіраўніцтвам Беларусь дабілася несумненных поспехаў у розных сферах дзяржаўнага будаўніцтва. Кітай, як добры сябар і партнёр, шчыра рады гэтаму. Кітай, як і раней, будзе падтрымліваць шлях развіцця, выбраны Беларуссю ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі ўмовамі, аказваць цвёрдую падтрымку па пытаннях, якія датычацца карэнных інтарэсаў Беларусі, і гатовы прадаўжаць аказваць пасільную дапамогу сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні кітайскага лідара.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў задавальненне ўзроўнем адносін з Беларуссю. "Я веру, што дружба і супрацоўніцтва, якія развіваюцца на аснове ўзаемнай выгады і павагі больш як чвэрць стагоддзя, будуць дыверсіфікавацца і развівацца ў многіх розных галінах дзякуючы нашым сумесным намаганням", - адзначыў у сваім віншаванні турэцкі лідар.

"Высокі ўзровень даверу і супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Беларуссю на трывалай аснове традыцыйных вузаў дружбы і узаемападтрымкі, актыўнае ўзаемадзеянне нашых краін па шырокім спектры пытанняў выклікае асаблівае задавальненне, - падкрэсліў у сваім пасланні Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. - Упэўнены, што паспяховая рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у час вашага візіту, надасць важны імпульс далейшаму развіццю і пашырэнню азербайджана-беларускага стратэгічнага партнёрства".

У віншавальным пасланні Прэзідэнта Казахстана адзначаецца, што Беларусь упэўнена ідзе па шляху мадэрнізацыі грамадска-палітычнага жыцця, будаўніцтва эфектыўнай і самадастатковай эканомікі. "Нашы сумесныя намаганні нададуць магутны імпульс далейшаму развіццю казахска-беларускага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў, на карысць і ў інтарэсах нашых народаў", - адзначыў Касым-Жамарт Такаеў.

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў адзначыў, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь упэўнена ідзе па шляху ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці, абароны і пашырэння нацыянальных інтарэсаў, забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця. "Мы ва Узбекістане надаём вялікае значэнне развіццю традыцыйна цесных адносін дружбы і партнёрства з Беларуссю. Маем цвёрды намер і далей паглыбляць канструктыўны палітычны дыялог, пашыраць узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае і культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні ўзбекскага лідара.

Эмамалі Рахмон, Прэзідэнт Таджыкістана, канстатаваў, што за гады незалежнасці Беларусь дабілася значных поспехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця. "Адносіны стратэгічнага партнёрства з Рэспублікай Беларусь былі і застаюцца прыярытэтам знешняй палітыкі Таджыкістана. Мы даражым непарушнымі вузамі, якія гістарычна склаліся і звязваюць абодва народы і дзяржавы", - падкрэсліў ён.

"Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, якія вызвалілі краіну, заваявалі свабоду для народа і адстаялі незалежнасць", - гаворыцца ў пасланні Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кыргызстан надае вялікае значэнне ўмацаванню двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх абласцях узаемнага інтарэсу.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч выказаў упэўненасць, што на трывалай аснове традыцыйнай дружбы бакі прадоўжаць умацоўваць сербска-беларускія адносіны і развіваць усебаковае супрацоўніцтва. "Я карыстаюся гэтай магчымасцю, каб зноў выказаць сваю ўдзячнасць Рэспубліцы Беларусь і вам асабіста за традыцыйную падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Сербіі", - гаворыцца ў віншаванні сербскага лідара.

Пажаданні міру і працвітання беларускім грамадзянам перадаў Папа Рымскі Францыск.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адрасаваў беларускаму народу самыя цёплыя віншаванні. "Я разлічваю, што Рэспубліка Беларусь дапаможа ўмацаваць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый і пабудаваць лепшы і больш спакойны свет для ўсіх", - адзначыў ён.

"Пад вашым кіраўніцтвам Беларусь паступальна і дынамічна ідзе па шляху мадэрнізацыі ўсіх бакоў жыцця грамадства, а ваш багаты палітычны вопыт і высокі прафесіяналізм дазваляюць цвёрда і паслядоўна абараняць і адстойваць нацыянальныя інтарэсы краіны", - гаворыцца ў віншаванні генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзіміра Норава.

"Перадаю вам і беларускаму народу самыя сардэчныя віншаванні з нагоды нацыянальнага свята Рэспублікі Беларусь і яшчэ раз пацвярджаю волю Кубы да ўмацавання сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў у сваім пасланні Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель Бермудэс.

Прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін адзначыў, што адносіны паміж ізраільскай і беларускай нацыямі заснаваны на доўгай сумеснай гісторыі. "Многія прадстаўнікі яўрэйскага народа жылі ў Беларусі на працягу стагоддзяў, імігрыравалі ў Дзяржаву Ізраіль і ўнеслі каштоўны ўклад у развіццё дзяржавы. Супольнасць выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі выступае ў якасці "жывога моста", які ўмацоўвае адносіны паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні. Рэўвен Рыўлін пажадаў Аляксандру Лукашэнку асабістага дабрабыту, а беларускаму народу - няспыннага прагрэсу і росквіту.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у віншавальным пасланні кіраўніку беларускай дзяржавы выказаў перакананне, што традыцыйна дружалюбныя туркмена-беларускія адносіны, заснаваныя на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі і даверу, будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца на карысць двух народаў.

"Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць маю глыбокую ўдзячнасць за сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва, якія звязваюць нашы дзве краіны. Пацвярджаю маю шчырую зацікаўленасць у іх далейшым развіцці на ўсіх узроўнях на карысць нашых дружалюбных народаў", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі.

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад пацвердзіў імкненне сваёй краіны развіваць адносіны з Беларуссю і ўмацоўваць сумеснае супрацоўніцтва ва ўсіх абласцях. "Выказваю вам нашу поўную салідарнасць у вашым процістаянні перад тварам любога націску і санкцый супраць суверэнітэту Беларусі і ўмяшання ў яе ўнутраныя справы", - падкрэсліў ён.

Шчасця і дабрабыту беларускаму народу пажадаў Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані. "Выказваю надзеі, што ў святле сумесных намаганняў велізарны патэнцыял дзвюх краін, асабліва ў эканамічнай сферы, будзе рэалізаваны для далейшага развіцця і паляпшэння адносін паміж дзвюма краінамі ў розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Ірана.

"Мы заўсёды ўважліва сочым і з радасцю адзначылі шматлікія поспехі, дасягнутыя беларускім народам пад вашым кіраўніцтвам у развіцці краіны і ажыццяўленні палітыкі дыверсіфікацыі знешніх сувязей. Мы ўпэўнены, што з паспяховай рэалізацыяй пастаўленых планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусь стане яшчэ больш развітой, што адпавядае пажаданням народа, і захавае дастойную пазіцыю ў рэгіёне і ў свеце", - падкрэсліў Прэзідэнт В'етнама Нгуен Суан Фук.

Пасланні кіраўніку беларускай дзяржавы таксама накіравалі Кароль Саудаўскай Аравіі Сальман бен Абдэль-Азіз Аль Сауд і Наследны прынц гэтай краіны Мухамед бен Сальман, Прэзідэнт ААЭ Халіф бен Заід аль-Нахаян, віцэ-прэзідэнт, прэм'ер-міністр і кіраўнік Дубая Мухамед бен Рашыд Аль-Мактум і Наследны прынц Абу-Дабі Мухамед бен Заід аль-Нахаян. Яны пажадалі Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і шчасця, а ўраду і дружалюбнаму народу Беларусі - далейшага прагрэсу і росквіту.

Ад імя народа Сінгапура віншаванні беларусам з Днём Незалежнасці перадала Прэзідэнт гэтай краіны Халіма Якаб. Яна пажадала Беларусі і яе грамадзянам міру, шчасця і працвітання.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
19.40 Навука ў Беларусі (Пол.)

Далей:
20.00 Навіны з Беларусі (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны