Восем прапаноў Беларусі. Аб чым гаварыў Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС у Душанбэ

Фото: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 верасня прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ШАС у гэтым годзе адзначыла сваё 20-годдзе, і саміт у Таджыкістане юбілейны. На пасяджэнні кіраўнікі дзяржаў падвялі вынікі дзейнасці арганізацыі за мінулы перыяд, абмеркавалі стан і перспектывы шматбаковага ўзаемадзеяння і прапанавалі свае шляхі развіцця арганізацыі. Аляксандр Лукашэнка таксама спыніўся на некалькіх тэмах, якія патрабуюць, на яго думку, цеснага ўзаемадзеяння ў арганізацыі.

Паводле слоў Прэзідэнта, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва цяпер давядзецца сутыкнуцца з гістарычным стрэс-тэстам, магчыма, самым сур'ёзным за ўсю гісторыю.

 

Першае. Паскорыць спалучэнне глабальных стратэгій развіцця

"ШАС - адна з самых буйных у свеце рэгіянальных арганізацый. Гэты статус дае ўсе рэсурсы і магчымасці, каб не іграць па правілах, якія дыктуюць знешнія сілы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, краіны ў сілах забяспечыць мір на роднай зямлі і адстаяць шматпалярнае справядлівае светаўладкаванне. Для гэтага, лічыць Прэзідэнт, неабходна паскорыць спалучэнне глабальных стратэгій развіцця, пашырыць узаемадзеянне ў сферы бяспекі, прадоўжыць умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, прамысловых паркаў, высокіх тэхналогій.

 

Другое. Узмацніць узаемадзеянне ў сферы аховы здароўя

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсё яшчэ не слабее пагроза распаўсюджвання COVID-19, а значыць, трэба аб'яднаць намаганні, каб пераадолець наступствы пандэміі. "Нам як ніколі неабходна з'яднацца і разам працаваць над стварэннем альянсу ў галіне аховы здароўя", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што дзяржавам ШАС трэба актывізаваць супрацоўніцтва ў вытворчасці вакцын і лякарстваў, і не толькі ад каранавіруса.

 

Трэцяе. Актыўней змагацца са злабадзённымі выклікамі

"Злабадзённыя для нашага часу глабальныя выклікі, асабліва незаконны абарот наркотыкаў, тэрарызм, экстрэмізм, нелегальная міграцыя, хвалююць і нашу краіну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі бок падтрымаў ініцыяванае Таджыкістанам рашэнне стварыць антынаркатычны цэнтр ШАС. Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што прыняты на саміце дакумент аб статусе наглядальніка пры ШАС дасць магчымасць Беларусі і іншым дзяржавам забяспечыць максімальна шырокі ўдзел у супрацоўніцтве ў сферы бяспекі, у тым ліку процідзеянні сепаратызму і экстрэмізму.

 

Чацвёртае. Стварыць прававую сістэму барацьбы з кіберпагрозамі

Кібератакі і маніпуляцыі свядомасцю праз інтэрнэт Прэзідэнт назваў адным з найбольш небяспечных выклікаў для краін ШАС. "Яны пагражаюць бяспецы не толькі дзяржаўных інстытутаў, але і грамадскім інтарэсам, а таксама правам людзей", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, адна з праблем у гэтым кантэксце - адсутнасць міжнароднай прававой сістэмы, што ўстанаўлівае нормы і правілы паводзін у гэтай сферы. Распрацоўка адпаведнай міжнароднай базы дасць магчымасць вырашыць гэтыя пытанні, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Глабальная ініцыятыва бяспекі даных, прапанаваная кітайскімі партнёрамі, а таксама раней агучаная Беларуссю ініцыятыва па стварэнні "пояса лічбавага добрасуседства" могуць стаць важнымі крокамі для руху наперад у гэтым напрамку", - дадаў ён.

 

Пятае. Развіваць агульную транспартную прастору

Перспектыўным кіраўнік дзяржавы лічыць далейшае развіццё агульнай транспартнай прасторы ШАС, якая будзе садзейнічаць фарміраванню спрыяльнай лагістычнай інфраструктуры.

"Сумеснымі намаганнямі мы можам эфектыўна злучыць Еўропу з Азіяй, забяспечыўшы пашырэнне сеткі маршрутаў і стварэнне неабходных умоў для транзіту", - заявіў Прэзідэнт. Беларусь і Кітай, адзначыў ён, ужо актыўна працуюць у гэтым напрамку.

Кіраўнік дзяржавы таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці развіваць чыгуначныя перавозкі. "Менавіта чыгуначны транспарт аказаўся самым устойлівым да розных абмежаванняў ва ўмовах пандэміі", - канстатаваў беларускі лідар.

 

Шостае. Займацца аднаўляльнымі крыніцамі энергіі і атамнай энергетыкай

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што міжнародная супольнасць цяпер удзяляе вялікую ўвагу экалогіі, праблеме глабальнага пацяплення, разбалансіроўцы прыродных сістэм і вычарпанню рэсурсаў.

"Мы зыходзім з агульнай неабходнасці пашырэння ўзаемадзеяння ў сферах аднаўляльных крыніц энергіі і атамнай энергетыкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

 

Сёмае. Часцей выкарыстоўваць нацыянальныя валюты ў міжнародным гандлі

"Беларусь рашуча і паслядоўна падтрымлівае прапановы ШАС у частцы пашырэння выкарыстання нацыянальных валют у гандлі і фінансах", - заявіў Прэзідэнт.

На яго думку, існуючая ў свеце сітуацыя дэманструе ўсё большую слабаабароненасць тых краін, якія цалкам абапіраюцца на адну вядомую ўсім валюту. "Гэта не проста пазбаўляе нас канкурэнтных фінансавых і эканамічных пераваг, але і пагражае нацыянальнай бяспецы. Тым больш што ўсё часцей гэты рычаг пачынае выкарыстоўвацца як зброя", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Восьмае і самае актуальнае. Дапамагчы народу Афганістана ў аднаўленні краіны

Кіраўнік дзяржавы назваў ШАС унікальнай пляцоўкай для абмеркавання праблем у Афганістане, які мае статус наглядальніка ў арганізацыі. "Усе мы паважаем суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць гэтай дзяржавы. Прытрымліваемся прынцыпаў міжнароднага права аб неўмяшанні ва ўнутраныя справы, - сказаў Прэзідэнт. - Уключэнне Афганістана ў развіццё рэгіянальнай транспартнай, лагістычнай, энергетычнай інфраструктуры крытычна важна для павышэння ўзроўню спалучанасці Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, а таксама эканамічнай прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў цэлым".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова садзейнічаць у аднаўленні афганскай інфраструктуры, а каардынаваная пазіцыя краін ШАС па Афганістане змагла б стварыць перадумовы для таго, каб арганізацыя выступіла сістэмным інтэгратарам работы іншых міжнародных ігракоў.

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў: усе праблемы ў Афганістане зможа вырашыць толькі народ гэтай краіны. Суседнія краіны, якія зацікаўлены мець побач стабільнага партнёра, могуць у гэтым дапамагчы.

"Але ўсе мы павінны разумець, што імгненна вырашыць гэтыя праблемы не атрымаецца. Трэба ісці спакойна, цярпліва, прапануючы тыя ці іншыя шляхі дапамогі Афганістану. Не трэба свае каштоўнасці ім навязваць - яны выберуць сваю будучыню самі. Гэтаму вучыць нас і сучасная гісторыя развіцця рэгіёна Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Яшчэ раз падкрэсліваю: афганцы выберуць сваю будучыню самі. Нам трэба ім дапамагчы".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.40 Зялёны сусвет (Англ.) (п.)

Далей:
06.00 Навіны з Беларусі (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны