Фота: belta.by
Беларусь і Кітай - стратэгічныя партнёры, якія выбудоўваюць адносіны на аснове ўзаемнага даверу, павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас відэаканферэнцыі са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сённяшняя сустрэча дакладна пацвярджае, што Беларусь і Кітай - стратэгічныя партнёры, якія выбудоўваюць адносіны на аснове ўзаемнага даверу, павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Перакананы, што нашы краіны максімальна кансалідуюць свае намаганні і з дапамогай рэалізацыі маштабных праектаў супрацоўніцтва прадэманструюць неэфектыўнасць палітыкі санкцый і дыктату, пацвердзяць значнасць узаемадзеяння ў вырашэнні пытанняў сусветнага парадку дня", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Спікер выказаў упэўненасць, што ў наступным годзе - у год 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі - супрацоўніцтва Беларусі і Кітая будзе адзначана новымі важкімі дасягненнямі.
"У бягучым годзе мы адзначаем пяцігоддзе з дня ўстанаўлення лідарамі нашых дзяржаў найвышэйшага ўзроўню ў гісторыі беларуска-кітайскіх адносін - давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У духу салідарнасці і ўзаемаразумення старшыня КНР Сі Цзіньпін першым павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Упэўнены, што далейшыя цесныя адносіны лідараў нашых краін, абмен візітамі дадуць магчымасць вывесці беларуска-кітайскія адносіны на ўзровень жалезнага братэрства і ўзорнага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва", - адзначыў ён.
Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што для заканадаўчых органаў знакавай падзеяй стала дзесяцігоддзе з дня падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў. "Парламенцкае ўзаемадзеянне за мінулы перыяд стала неад'емнай часткай міждзяржаўных адносін. Мы рэгулярна абменьваемся дэлегацыямі, аказваем адзін аднаму падтрымку на міжнародных пляцоўках. Мы ўдзячныя кітайскаму боку за прынцыповую і аргументаваную пазіцыю ў рамках Савета Бяспекі ААН, Савета ААН па правах чалавека і Трэцяга камітэта Генеральнай асамблеі ААН. Разлічваем на важкае слова Кітая ў ІКАО для вырашэння сітуацыі вакол экстраннага прызямлення самалёта Ryanair у Мінску. Такая падтрымка асабліва каштоўная, калі на нашу краіну аказваецца націск, а праз нас - і фактычна на нашых аднадумцаў. Не ўсім даспадобы, што мы цесна супрацоўнічаем з Кітаем, што мы ў ліку першых падтрымалі ініцыятыву "Пояс і шлях". Аб гэтым не раз гаварыў кіраўнік дзяржавы", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Спікер дадаў, што беларускія парламентарыі будуць і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях" на шматбаковых пляцоўках, падтрымліваць пазіцыю Кітая па сітуацыі ў Сіньцзяне, Сянгане, Тыбеце і Тайвані. "Нядаўна беларускія парламентарыі выбраны ў склад органаў МПС. У гэтай арганізацыі мы маем намер актыўна ўзаемадзейнічаць з кітайскімі калегамі. Прапануем сумесна выступіць на міжнародных пляцоўках у падтрымку ініцыятыў, вылучаных кіраўнікамі нашых дзяржаў, - аб інфармацыйнай бяспецы і стварэнні пояса лічбавага добрасуседства", - сказаў ён на заканчэнне.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут