Фота: belta.by
Беларусь разлічвае на павелічэнне штогадовага аб'ёму інвестыцый Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў эканоміку краіны да 500 млн еўра, заявіў 21 лістапада прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР Сумам Чакрабарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У мінулым годзе нам удалося дасягнуць рэкордных аб'ёмаў двухбаковых здзелак - 360 млн еўра. Гэта вынік зладжанай работы прафесійнай каманды ЕБРР і нашых міністэрстваў. Думаю, што трэба ставіць новую планку. Мы разлічваем, што калі да канца года ажыццявім усе нашы планы, то перасягнём рэкордны ўзровень 2018 года. Думаю, нам па сілах браць планку на 500 млн еўра, - адзначыў Сяргей Румас. - Мы рады, што наша імкненне да нарошчвання інвестыцый як у дзяржаўны, так і ў прыватны сектар знаходзіць разуменне з боку як кіраўніцтва банка, так і менеджменту".
У Беларусі і ЕБРР шырокі парадак супрацоўніцтва. У 2018 годзе падпісана некалькі пагадненняў для рэалізацыі праектаў у галіне інфраструктуры. У бягучым годзе заключана пагадненне па рэалізацыі праекта "Чыстая вада Віцебскай вобласці", які з'яўляецца пілотным па будаўніцтве станцый па ачыстцы вады ад прымесей жалеза для забеспячэння насельніцтва гэтага рэгіёна чыстай вадой.
Паводле слоў прэм'ер-міністра, 22 лістапада ў Лондане плануецца падпісаць пагадненне для рэалізацыі чарговага праекта ў жыллёва-камунальным сектары. У прыватнасці, з прыцягненнем рэсурсаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (амаль 27 млн еўра) правядуць рэканструкцыю водаканалаў у сямі гарадах Беларусі. "Рэалізацыя праектаў у галіне водазабеспячэння з рэсурснай падтрымкай ЕБРР з'яўляецца традыцыяй, якую хацелі б прадоўжыць і ў далейшым", - заўважыў Сяргей Румас.
У рабоце з ЕБРР знаходзяцца яшчэ некалькі праектаў. Асобна прэм'ер-міністр вылучыў новую ініцыятыву па будаўніцтве энергетычнай інфраструктуры ў свабодных эканамічных зонах. "Гэта вельмі важны праект для павелічэння патэнцыялу па прыцягненні прыватных інвестараў у нашы свабодныя эканамічныя зоны. Спадзяюся, адпаведнае крэдытнае пагадненне па праекце будзе заключана ўжо ў гэтым годзе, магчыма, не ў Лондане, а ў Мінску", - дадаў ён.
Кіраўнік урада таксама падкрэсліў, што дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця актыўна рыхтуецца пілотны праект на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства для рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10. "Мы ўдзячныя ЕБРР за зацікаўленасць у паспяховым завяршэнні падрыхтоўкі праекта і яго далейшай рэалізацыі", - дадаў Сяргей Румас.
ЕБРР - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы. Акцыянерамі банка з'яўляюцца 69 краін, а таксама Еўрапейскі саюз і Еўрапейскі інвестыцыйны банк. ЕБРР з'яўляецца найбуйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку Беларусі.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут