Фото: belta.by
Зрабіўшы больш за 25 гадоў таму гістарычны выбар на карысць адмовы ад валодання ядзернай зброяй, Беларусь на справе выказала сваю прыхільнасць да мэты ўсеагульнага і поўнага ядзернага раззбраення. Рэспубліка прадаўжае прыкладаць намаганні ў гэтым напрамку, заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы вымушаны канстатаваць страту дынамікі раззбраенчых працэсаў. Прычым не толькі ў ядзернай, але і ў іншых галінах. Свет не становіцца больш стабільным і прадказальным. Дэфіцыт даверу паміж дзяржавамі прыводзіць да ўзнікнення новых ачагоў канфрантацыі і раскручвае спіраль гонкі ўзбраенняў. Паглыбіліся праблемы, звязаныя з ядзернай зброяй і сродкамі яе дастаўкі", - сказаў міністр.
Паводле слоў Уладзіміра Макея, спыненне дзеяння Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці і ўзрастаючая няпэўнасць вакол расійска-амерыканскага Дагавора аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, тэрмін дзеяння якога заканчваецца ў лютым 2021 года, адсутнасць прагрэсу з уступленнем у сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў - гэта далёка не поўны пералік выклікаў глабальнага рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання. "Беларускі бок зыходзіць з таго, што замацаванае Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ) абавязацельства дзяржаў весці перагаворы па ядзерным раззбраенні з'яўляецца адной са стратэгічных мэт дакумента, выступае за ўзважаны і паэтапны падыход да гэтага працэсу, наданне яму шматбаковага і неабарачальнага характару. Асаблівая роля і адказнасць у гэтым пытанні без сумнення павінна належаць дзяржавам, якія валодаюць ядзернай зброяй. Аднак рэалізацыя грандыёзных задач, прадугледжаных артыкулам 6 ДНЯЗ, - перагавораў не толькі аб ядзерным раззбраенні, але і аб Дагаворы аб усеагульным і поўным раззбраенні пад строгім і эфектыўным міжнародным кантролем - немагчыма без зніжэння канфрантацыі, аднаўлення даверу і кансалідаваных дзеянняў усіх без выключэння членаў міжнароднай супольнасці - як вялікіх, так і малых, як ядзерных, так і няядзерных дзяржаў", - адзначыў Уладзімір Макей.
"Зрабіўшы больш як 25 гадоў таму гістарычны выбар на карысць адмовы ад валодання ядзернай зброяй, Беларусь на справе выказала сваю прыхільнасць да мэты ўсеагульнага і поўнага ядзернага раззбраення. Сёння мы прадаўжаем прыкладаць намаганні ў гэтым напрамку. Пацвярджэннем з'яўляецца ініцыятыва кіраўніка беларускай дзяржавы аб распрацоўцы шматбаковай палітычнай дэкларацыі аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе - для запаўнення прававога вакууму, што ўтварыўся пасля спынення дзеяння Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці", - канстатаваў ён.
Міністр падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да канструктыўнага ўзаемадзеяння з усімі дзяржавамі, як у рамках маючай адбыцца агляднай канферэнцыі ДНЯЗ, так і ў рамках іншых шматбаковых механізмаў у галіне раззбраення.
Сёння ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі праходзіць урачыстае мерапрыемства ў сувязі з 50-годдзем уступлення ў сілу Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, профільных дзяржаўных органаў, парламента і экспертнай супольнасці. На сустрэчы, у прыватнасці, дэманстраваліся кадры вываду з Беларусі апошняй ракеты з ядзернай баявой часткай. Гэта адбылося 27 лістапада 1996 года.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут