Адкрытыя спробы звонку дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі сталі пагрозай для ўсёй АДКБ - Уладзімір Зась

Фота: belta.by


Адкрытыя спробы звонку дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі сталі пагрозай для ўсёй Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась па выніках праведзенага ў Душанбэ пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Рэальнай пагрозай бяспекі не толькі для Рэспублікі Беларусь, але і для арганізацыі ў цэлым сталі адкрытыя спробы звонку дэстабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі ў мэтах незаконнай змены ўлады ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года", - сказаў Станіслаў Зась.

Ён канстатаваў: НАТА прадаўжае нарошчваць свой ваенны патэнцыял у непасрэднай блізкасці ад граніц дзяржаў - членаў АДКБ. "Так, ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне захоўваецца высокі ўзровень інтэнсіўнасці мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі аб'яднаных узброеных сіл НАТА, - адзначыў генеральны сакратар АДКБ. - У бягучым годзе плануецца правядзенне серыі вучэнняў "Абаронца Еўропы", у ходзе якіх будуць адпрацаваны планы "аказання ваеннай дапамогі" ўсходнееўрапейскім саюзнікам. У рамках гэтага мерапрыемства да заходніх граніц зоны адказнасці дзяржаў - членаў АДКБ намечана перакінуць значныя воінскія кантынгенты".

Станіслаў Зась адзначыў, што сур'ёзным выклікам стабільнасці на постсавецкай прасторы з'яўляецца неўрэгуляваны канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны. "Усе гэтыя негатыўныя тэндэнцыі падрываюць асновы стратэгічнай і рэгіянальнай стабільнасці і могуць прывесці да рэзкай эскалацыі ваенных пагроз калектыўнай бяспецы дзяржаў - членаў АДКБ ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў генсакратара АДКБ, сітуацыя ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі шмат у чым залежыць ад сітуацыі ў сумежным Афганістане, дзе адзначаецца ўзмацненне дзейнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый і расце ўвага талібаў да паўночных раёнаў Афганістана. Утрыманне імі гэтых тэрыторый дае магчымасць забяспечваць бесперашкоднае функцыянаванне аднаго з асноўных каналаў фінансавання экстрэмістаў - кантрабанды наркотыкаў. "Для дзяржаў - членаў АДКБ гэта акалічнасць выклікае вялікую трывогу", - заявіў ён.

"У той жа час абстаноўка ў Каўказскім рэгіёне калектыўнай бяспекі ў цэлым стабілізуецца, - канстатаваў Станіслаў Зась. - Пасля ўвядзення ў зону нагорнакарабахскага канфлікту расійскага міратворчага кантынгенту назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да стварэння ўмоў для далейшага недапушчэння аднаўлення ўзброенага процістаяння, прадаўжаецца работа па размініраванні тэрыторыі".

У існуючых умовах у АДКБ на планавай аснове праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на зніжэнне ўзроўню і нейтралізацыю патэнцыяльных пагроз. "Прыярытэтная задача - развіццё і павышэнне гатоўнасці войскаў (калектыўных сіл) АДКБ для выканання задач па прызначэнні, - заявіў генеральны сакратар. - Міністрамі абароны быў адобраны план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на 2022 год".

Ён праінфармаваў, што ў кастрычніку ў фармаце арганізацыі запланавана правядзенне сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Баявое братэрства - 2021", у рамках якога пройдуць сумеснае вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2021", спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі разведкі "Пошук-2021", спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў (калектыўных сіл) АДКБ "Эшалон-2021" на тэрыторыі Таджыкістана. Сумеснае вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2021" прадугледжваецца на тэрыторыі Расіі ў лістападзе. Акрамя таго, у верасні на тэрыторыі Кыргызстана плануецца правядзенне сумеснага вучэння "Рубеж-2021" з падраздзяленнямі Калектыўных сіл хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
09.20 Контуры супрацоўніцтва (Ням.) (п.)

Далей:
09.40 Зялёны свет (Ням.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны