Прэзідэнт прадоўжыў практыку сустрэч з кіраўнікамі рэгіёнаў Расіі, на гэты раз - з губернатарам Растоўскай вобласці

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў практыку сустрэч з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. На гэты раз у Палац Незалежнасці прыбыла дэлегацыя Растоўскай вобласці на чале з губернатарам Васілём Голубевым.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што папярэдні візіт губернатара ў Беларусь быў у 2017 годзе і тады была намечана дарожная карта супрацоўніцтва для выхаду на больш высокі ўзровень гандлю. Прэзідэнт адзначыў, што хацеў бы пачуць ацэнку Васіля Голубева наконт таго, як выконваюцца дасягнутыя дамоўленасці.

Паводле слоў Прэзідэнта, за мінулыя 5 гадоў сітуацыя вельмі змянілася, таму ёсць сэнс з улікам існуючых рэалій па-новаму глянуць на перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння. "Змяненні, якія адбыліся за 5 гадоў, закранулі толькі знешнія фактары, але ніяк не адносіны паміж нашымі брацкімі народамі. Хачу вас яшчэ раз запэўніць: у Беларусі вам заўсёды рады і гатовы дапамагчы ўсім тым, на што мы здольныя. Галоўныя інструменты падтрымкі адзін аднаго - імпартазамяшчэнне і вытворчая кааперацыя. Цяпер гэта важна як ніколі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што гэтыя тэмы заўсёды знаходзяцца ў полі зроку лідараў Беларусі і Расіі і абмяркоўваюцца на сустрэчах з Уладзімірам Пуціным.

"Хачу падкрэсліць: вам там няпроста ў сувязі з канфліктам ва Украіне. Вы знаходзіцеся на перадавой, мы гэта адчуваем, мы гэта дакладна добра ведаем. Таму я жадаю вам мужнасці і стойкасці ў пераадоленні тых праблем, якія дадаткова на вашу галаву, на вашы плечы ўпалі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, Прэзідэнт звярнуў увагу, што за 8 месяцаў бягучага года тавараабарот Беларусі і Растоўскай вобласці дасягнуў $420 млн, што на 30 працэнтаў вышэй за паказчыкі аналагічнага перыяду 2021-га. "У мінулым годзе перасягнулі планку ў памеры паўмільярда долараў, якую намецілі ў 2017 годзе, - нагадаў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, гэта нядрэнны паказчык, але ёсць над чым працаваць і ёсць да чаго імкнуцца".

Сёння, як ні дзіўна, вялікай падмогай у нашай працы стала не ўзаемадапаўняльнасць, пра якую ўвесь час гаварылася і якая па-ранейшаму актуальна, а якраз падабенства падыходаў да развіцця народнай гаспадаркі ў Беларусі і на Доне.

"Калі пасля лютага гэтага года "Растсельмаш" адчуў на сабе ўвесь цяжар заходніх санкцый, нашы гомельскія вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі падставілі плячо, падтрымаўшы вашу вытворчасць неабходнымі вузламі і камплектуючымі, - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы. - Калі мне аб гэтым далажылі (мы ўсё ж такі былі канкурэнтамі), я адназначна выказаўся за тое, каб "Гомсельмаш" ва ўсім, на што ён здольны, аказаў падтрымку "Растсельмашу". Што нам дзяліць? У нас велізарны рынак. Дай бог, каб два прадпрыемствы выканалі заказы спажыўцоў. Попыт вялікі на сельскагаспадарчую тэхніку, камбайны ў тым ліку. Таму хопіць працы ўсім".

Прэзідэнт упэўнены, што бакі маюць і больш сур'ёзныя перспектывы па развіцці кааперацыі: "Рынак павялічваецца, работы хопіць усім і трэба працаваць разам".

На яго думку, раней была зроблена правільная стаўка на інтэнсіфікацыю сельскай гаспадаркі, не выключаючы пры гэтым важныя галіны прамысловасці. "У выніку нам удалося захаваць і развіць шэраг унікальных кампетэнцый, якія сёння дапамогуць гарантаваць працоўныя месцы і харчовую бяспеку дзвюх дзяржаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прадстаўляючы магчымасці Беларусі, кіраўнік дзяржавы адзначыў рэзервы для паглыблення ўзаемадзеяння ў сферы АПК: "Беларускі бок гатовы падзяліцца любым назапашаным вопытам. А ён у нас ёсць. Калі б мы мелі такія магчымасці ў сельскай гаспадарцы, як у Растоўскай вобласці, мы наогул былі б у шакаладзе. Але гасподзь нам не даў такіх магчымасцей. Тым не менш, прыстасоўваючыся да той сітуацыі, якая ў нас складваецца, клімат змяняецца, я не выключаю, што хутка мы прыйдзем да такой схемы апрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, як у вас у Растоўскай вобласці. І нам ваш вопыт сёння вельмі патрэбны і карысны. Словам, мы гатовы дзяліцца з вамі ў сферы АПК усім тым, што мы ўмеем рабіць - ад падрыхтоўкі кадраў да сельскагаспадарчай тэхнікі". Размова можа ісці таксама аб трансферы тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі.

Прэзідэнт таксама заявіў аб гатоўнасці забяспечваць Растоўскую вобласць электрычным пасажырскім транспартам і самай сучаснай аўтамабільнай, сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікай МАЗ, МТЗ, "Амкадор" і іншых прадпрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што набываючы беларускую тэхніку, расійскія партнёры могуць быць упэўнены ў яе своечасовым сэрвісным абслугоўванні і пастаўках запчастак. "Мы ніколі не кінем, як гэта зрабілі заходнія нашы партнёры. Як старэйшы брат гаворыць: "Нашы заходнія партнёры кінулі і сышлі", - удакладніў беларускі лідар.

Ён заявіў таксама аб гатоўнасці рэалізоўваць сумесныя інвестыцыйныя і інавацыйныя праекты, у тым ліку з удзелам рэгіянальнага бізнесу. Гэта ў першую чаргу датычыцца пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы жыллёвага і сацыяльнага будаўніцтва.

"Новыя магчымасці для росту могуць даць сумесныя дарожна-будаўнічыя праекты, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Ёсць зацікаўленасць у рэалізацыі вашых рэгіянальных праграм, такіх як "Чыстая вада". Вядома, нельга забываць і гуманітарную галіну - сумесныя праекты адукацыйных устаноў, культурныя абмены, работу у інфармацыйнай сферы".

"Я многія напрамкі пералічыў. І калі нарасціць узаемадзеянне толькі ў пералічаных напрамках, а іх на самай справе ў разы больш, мы ўжо выйдзем на зусім новы ўзровень супрацоўніцтва. Я думаю, Васіль Юр'евіч, усё ў нашых руках. Як дамовімся, так і будзе. Мы гатовы да адкрытага і прадметнага дыялогу", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.40 З "Залатога фонду" Беларускага радыё (Англ.) (п.)

Далей:
03.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны