Прэзідэнт паставіў задачу забяспечыць бяспеку ў выпадку кібератак, але на ствараць для гэтага новыя цэнтры

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць бяспеку важнейшых аб'ектаў на выпадак, калі яны трапяць пад кібератакі. Але пры гэтым не ствараць для рэалізацыі такіх задач дадатковыя структуры. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па тэме кібербяспекі.

"Ва ўсім свеце (магчыма, для нас так не характэрна, але тым не менш факты маюць месца быць) рост назіраецца кібератак", - звярнуў увагу беларускі лідар. Прычым атакуюць перш за ўсё стратэгічныя аб'екты, дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, банкаўскую сістэму. "Гэта значыць, мэтай іх з'яўляюцца асноўныя пункты жыццезабеспячэння любой дзяржавы, у тым ліку і нашай. Гэта адзін з элементаў гібрыднай вайны, вельмі небяспечны элемент. Мэта - нанесці максімальны ўрон эканоміцы і дэстабілізаваць у выніку грамадства. Характэрна не толькі для Беларусі, але і для любых дзяржаў, на якія накіравана гэта атака", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней адказным асобам было даручана ўнесці прапановы па максімальным процідзеянні кібератакам на аб'екты Беларусі. Аператыўна-аналітычны цэнтр павінен быў прыцягнуць неабходных спецыялістаў і падрыхтаваць адпаведныя прапановы.

"Давайце гэтыя прапановы разгледзім. Але хачу папярэдзіць наконт стварэння якіх-небудзь дадатковых цэнтраў і структур, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Спачатку вы мне павінны прапанаваць засцерагчы ад небяспекі нашу дзяржаву з улікам таго, што ў нас ёсць. Лішніх грошай няма для таго, каб хадзіць адзін за адным і нешта назіраць. Давайце будзем зыходзіць з таго, што мэты мы вызначылі, ведаем, што такое кібервайна, што такое кібербяспека. Усё гэта ў нашай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі прапісана. Далей мы павінны разумець і разумеем, на што будзе накіравана кібератака. Дык вось, напэўна, гэтыя аб'екты на месцы трэба і абараняць. Будзем зыходзіць з гэтага. А не ствараць новы ўрад, міністэрства або, як у нас прынята, цэнтры бяспекі для таго, каб назіраць. Чаго назіраць? Трэба ствараць сістэму бяспекі на тых аб'ектах, якія будуць атакаваны ў выпадку кібервайны".

Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што гатовы выслухаць іншы пункт гледжання, калі ён ёсць ва ўдзельнікаў нарады, у ліку якіх - начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Андрэй Паўлючэнка, прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Любое меркаванне або прапанова прысутных на тэму забеспячэння кібербяспекі павінны быць прадуманымі і абгрунтаванымі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы: "Можа, вы нешта іншае выпрацавалі. Вы доўга над гэтым працавалі, таму я гатовы вас выслухаць. Але хацеў бы, каб абверглі тое, што я сказаў, калі ў вас іншы пункт гледжання".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.00 Навіны з Беларусі (Англ.) (п.)

Далей:
06.20 Беларускі High Tech (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны