Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з рэктарам Пекінскага ўніверсітэта Гун Ціхуанам, паведамляе БЕЛТА.
"Паміж Пекінскім універсітэтам і нашай вядучай ВНУ склаліся добрыя адносіны. Я вельмі спадзяюся, што яно так і будзе. Мы на гэта разлічвалі, што гэта супрацоўніцтва будзе прыкладам і для іншых ВНУ. Тым больш у нас існуе асацыяцыя рэктараў, дзе мы можам вырашаць агульныя пытанні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён асабліва адзначыў, што Пекінскі ўніверсітэт пайшоў на беспрэцэдэнтныя крокі па стварэнні асобнай праграмы для навучання асабліва прагрэсіўных беларускіх студэнтаў па спецыяльнасці "біятэхналогіі". Гэта праграма прадугледжвае паглыбленае вывучэнне звязаных з гэтым напрамкам дысцыплін.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў тым ліку з кітайскага боку ёсць вялікая зацікаўленасць па такіх праграмах вывучаць фізіку, матэматыку, хімію, іншыя навукі. "Гэта добры прыклад для вывучэння такіх навук. Думаю, што мы на гэтым у бліжэйшы час засяродзімся. Але мы разлічваем на больш глыбокае супрацоўніцтва з КНР", - заявіў беларускі лідар.
Некалькі тысяч кітайскіх і беларускіх студэнтаў, якія вучацца адпаведна ў ВНУ Беларусі і Кітая, Прэзідэнт назваў будучыняй двухбаковых адносін.
"Словам, у нас вялікае поле дзейнасці. Дзверы для вас адчынены ў любую ўстанову, у любую кампанію, на любое дзяржаўнае прадпрыемства. Тайн і сакрэтаў у нас ад Кітая няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Гун Ціхуан адзначыў, што гэта першы яго візіт у Мінск. "У мяне адчуванне, што гэта гарманічны мірны горад, дзе людзі вельмі шчаслівыя", - сказаў ён.
Рэктар Пекінскага ўніверсітэта адзначыў, што ў мінулым месяцы Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітам КНР, адбылася сустрэча з лідарам краіны Сі Цзіньпінам. "Мы добрыя партнёры, добрыя сябры. Ваша высокае кіраўніцтва і Сі Цзіньпіна вядзе нас да паглыбленага супрацоўніцтва, усепагоднага стратэгічнага партнёрства. І мы як Пекінскі ўніверсітэт актыўна прымаем удзел ва ўсіх мерапрыемствах", - падкрэсліў рэктар ВНУ.
Па выніках сустрэчы рэктар Пекінскага ўніверсітэта расказаў, што з кіраўніком беларускай дзяржавы было абмеркавана шырокае кола пытанняў, у тым ліку акадэмічныя абмены, развіццё супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы, работа ў розных напрамках, уключаючы стварэнне сумеснай з БДУ магістарскай праграмы ў галіне біятэхналагічных навук, адкрыццё сумеснага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў.
Гун Ціхуан адзначыў, што калі ў Кітаі некалькі дзесяцігоддзяў таму пачыналася палітыка рэформ і адкрытасці, вароты краіны былі адчынены для новых тэхналогій, вывучэння замежнага вопыту. "За гэты час мы навучыліся многаму. Таму цяпер мы лічым, што на нас ляжыць і адказнасць. Мы проста абавязаны дзяліцца і з Беларуссю, і з іншымі краінамі сумеснымі дасягненнямі і напрацоўкамі", - падкрэсліў ён.Гэтымі днямі дэлегацыя Пекінскага ўніверсітэта наведвае Беларусь. Ключавой падзеяй праграмы візіту стане адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў.
Як паведамлялася БЕЛТА, 25 чэрвеня 2024 года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пінам і прадстаўнікамі кітайскіх універсітэтаў падтрымаў ініцыятыву ВНУ Беларусі і КНР аб стварэнні Цэнтра фундаментальных даследаванняў. "Упэўнены, што яго дзейнасць стане новым вітком навукова-тэхнічнага развіцця. І ўлічваючы, што ў нас абсалютна няма закрытых тэм ад нашых сяброў у Кітаі, мы гатовы дзяліцца ў тым ліку і тымі тэхналогіямі, якімі Кітай сёння не валодае. Вы - нашы сябры, вы - нашы браты, вы на нас можаце разлічваць", - сказаў Прэзідэнт.
Першым крокам да рэалізацыі праекта стала стварэнне ў лістападзе 2024 года кітайскага філіяла цэнтра на базе Пекінскага ўніверсітэта. Адкрыццё аналагічнай установы ў Беларусі на базе БДУ дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне вучоных дзвюх краін, павысіць якасць сумеснага навучання спецыялістаў і падрыхтоўкі навуковых кадраў. Чакаецца, што вынікам дзейнасці цэнтра стануць шматпрофільныя, міждысцыплінарныя фундаментальныя і прыкладныя распрацоўкі і даследаванні.
Пекінскі ўніверсітэт - буйнейшая і важнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Кітая. Ён быў заснаваны ў 1898 годзе. Ва ўніверсітэце праходзяць навучанне амаль 50 тыс. студэнтаў, сярод якіх больш за 3 тыс. - іншаземцы.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут