Прэзідэнт Беларусі патрабуе ад вучоных не "казку", а патрэбны рэзультат у забеспячэнні бяспекі дзяржавы

Фота: belta.by


Ад вучоных у пытаннях забеспячэння бяспекі дзяржавы патрэбны канкрэтны рэзультат, а не "казкі" і абяцанні зрабіць нешта патрэбнае ў перспектыве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць пры наведванні выпрабавальнага палігона ДНУ "Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У.Романа", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектыўных распрацоўках НАН Беларусі ў інтарэсах умацавання тэхналагічнага суверэнітэту. У гэтым напрамку беларускія вучоныя працуюць у тым ліку ў інтарэсах грамадзянскага сектара. Напрыклад, вырабляюць прамысловую ўзрыўчатку, якая вельмі запатрабавана ў геолагаразведцы, пры распрацоўцы кар'ераў.

У ваеннай сферы адна з актуальных цяпер задач, як сказаў Аляксандр Лукашэнка, - гэта "абнуліць беспілотнікі". Гэта значыць, распрацаваць такія сродкі, якія дадуць магчымасць гарантавана і эфектыўна з імі змагацца. Тым больш у Беларусі ёсць навуковыя школы, якія працуюць у гэтай сферы. "Патрэбны сродак барацьбы з гэтымі беспілотнікамі. Гэта ваша справа, як вы будзеце вырашаць пытанне. Але калі вы разумныя, як мы выхваляемся, баяздольныя, перадавыя, з характарам, ну дык зрабіце. Абнуліце гэтыя беспілотнікі. Не трэба гонку арганізоўваць, хто лепш беспілотнік зробіць. Так, патрэбны добры беспілотнік, нікуды не дзенешся. Але галоўнае - навучыцца змагацца з беспілотнікамі", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калі па тым ці іншым запатрабаваным напрамку будзе рэзультат, то і ён асабіста, і дзяржава ў цэлым заўсёды акажуць неабходную падтрымку: "Зрабі і прыходзь, як я часта гавару, прасі, што захочаш". Ён прывёў нядаўні прыклад такога падыходу, калі жанчына, якая нарадзіла трайнят, папрасіла кватэру, - раней Аляксандр Лукашэнка ў адной са сваіх заяў прапанаваў такім маці прасіць у яго ўсё, што неабходна. "Папрасіла кватэру. Далі", - адзначыў ён.

"Патрэбны рэзультат, - патрабуе ад вучоных кіраўнік дзяржавы. - Пры падрыхтоўцы да гэтай паездкі я падумаў аб тым, што Уладзімір Сцяпанавіч (старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Каранік. - Заўвага БЕЛТА) упершыню не толькі мне, але і народу даложыць аб сваіх поспехах у забеспячэнні бяспекі дзяржавы. Гэта не павінна быць чарговай казкай, што мы заўтра нешта зробім".

Распрацоўка новых сродкаў барацьбы з беспілотнікамі і ўдасканаленне саміх беспілотнікаў - гэта важны, але не адзіны напрамак, па якім дзяржава чакае сур'ёзных рэзультатаў ад навуковай сферы. Безумоўна, усе гэтыя работы патрабуюць сур'ёзнага фінансавання. "Гэта істотныя дзяржаўныя ўкладанні. Яны даюць той рэзультат, які могуць даць, які патрэбны і ваенным, і краіне? Яны сёння зрабілі тое, што павінны зрабіць або заўтра гэта нам дадуць?" - такое прынцыповае пытанне Аляксандр Лукашэнка паставіў перад удзельнікамі мерапрыемства.

Віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Павел Муравейка далажылі, што задачы, якія ставяцца перад вучонымі, вырашаюцца. Рэзультат у тым ліку бачны ў паказчыках экспарту, калі тыя ці іншыя вырабы запатрабаваны ў тым ліку ў замежных пакупнікоў. Але Прэзідэнт патрабуе, каб аддача была максімальная і з рэзультатам па ключавых напрамках не ў аддаленай перспектыве, а ў сціслыя тэрміны.

"Каб мы нарэзалі задачу: ідзі, вырашай. І кожныя паўгода кантраляваць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мужыкі, я хачу, каб вы разумелі: вось гэтыя размовы агульныя нікому не патрэбны. Ваенным мы задачы ставім сур'ёзныя, надзвычайныя. Трэба імгненна вырашаць тыя задачы, якія трэба вырашыць. Іншых задач не будзе. Нам не патрэбны вучоныя, якія ходзяць і казкі расказваюць".

"Перспектыўныя задачы ёсць. Яны закладзены. Стаяць жорсткія тэрміны - 2027-2028 гады. Гэта перспектыва, якую яны павінны выканаць", - запэўніў Павел Муравейка.

Паводле яго слоў, многія распрацоўкі вучоных у сферы нацыянальнай бяспекі ўжо ўкаранёны на практыцы, праведзены неабходныя выпрабаванні, па шэрагу напрамкаў пачата серыйная вытворчасць. Усё гэта робіцца ў цесным кантакце з ваеннымі, каб улічыць іх запатрабаванні.

Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі навуковыя распрацоўкі грамадзянскага і абароннага прызначэння, у тым ліку рэактыўныя снарады, боепрыпасы да БПЛА і ўзрывальнікі да іх, сумесевае ракетнае цвёрдае паліва. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналогіяй запраўкі рэактыўных снарадаў сумесевым ракетным палівам і паназіраў за выпрабаваннем ракетнай рухальнай устаноўкі.

Прэзідэнт таксама азнаёміўся з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Айчынныя вучоныя за апошні час істотна рушылі наперад у гэтым напрамку, але Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ больш іх актывізаваць. "Трэба падтрымліваць. Калі мы разумеем, што нам неабходны беспілотнікі апошняга пакалення, мы павінны ведаць, якія нам патрэбны. Вызначыць, каго мы будзем падтрымліваць. І няхай працуюць. Жорсткія тэрміны", - даручыў беларускі лідар.

Яшчэ адна распрацоўка беларускіх вучоных - айчынны порах і іншыя выбуховыя рэчывы, неабходныя ў рабоце спецпадраздзяленняў. Кіраўніку дзяржавы даложана аб далейшых перспектывах па гэтым напрамку, ён азнаёміўся з выпрабаваннем высокаэнергетычных выбуховых рэчываў.

Прадэманстравалі Прэзідэнту і розную аўтамабільную тэхніку ў абароненым выкананні, сродкі бронеаховы і спецыяльнай амуніцыі. Задачы ў гэтай сферы кіраўніком дзяржавы ставіліся даўно. Цяпер у Беларусі ўжо вырабляюць дастатковую колькасць бронекамізэлек, якія па сваіх уласцівасцях як мінімум не горшыя за замежныя аналагі. "Я ў тэме, сам узнімаў яе. Бронекамізэлькі нам патрэбны былі вельмі добрыя, эфектыўныя", - заўважыў беларускі лідар.

У час наведвання выпрабавальнага палігона Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся са сродкамі выяўлення, суправаджэння і знішчэння БПЛА, распрацоўкамі ЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы" і УП "Навукова-тэхнічны цэнтр "ЛЭМТ". Асабліва кіраўніка дзяржавы зацікавіў двухмесны аўтажыр "Філін". Апарат надзейны, здольны забяспечыць бяспечную пасадку нават пры паломцы рухавіка. Можа выкарыстоўвацца ў разведцы, назіранні, для мэт транспарціроўкі і выканання спецыяльных задач. Але гэта далёка не поўны спектр магчымасцей. Айчынныя спецыялісты змаглі прыстасаваць гэты аўтажыр і пад задачы для сельскай гаспадаркі пры апрацоўцы палёў. Але перш чым весці гаворку пра маштабаванне вытворчасці, варта ўсё дасканала прааналізаваць, арыентуе Аляксандр Лукашэнка.

У якасці падарунка кіраўніку дзяржавы паднеслі цалкам айчынны цеплавізійны прыцэл, які выкарыстоўваецца для аснашчэння стралковай зброі.

На заканчэнне Прэзідэнт яшчэ раз паабяцаў вучоным і распрацоўшчыкам падтрымку, але пад канкрэтны рэзультат. А яшчэ падкрэсліў, што трэба эфектыўна выкарыстоўваць айчынныя магчымасці, асабліва ў тых сферах, дзе напрацаваны добрыя кампетэнцыі: "Нам трэба рабіць тое, што мы можам рабіць, менш затратна. Фінансаў жа такіх няма, каб кідацца на ўсё".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
16.00 Навіны (Англ.)

Далей:
16.20 Беларусь у міжнароднай супольнасці (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны