Прэзідэнт Беларусі назначыў новых паслоў у Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю, Ізраіль і Кубу

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў у Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю, Ізраіль і Кубу. Адпаведныя кадравыя рашэнні кіраўнік дзяржавы прыняў 14 студзеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Казахстане. Павел Уцюпін, які займаў раней гэту пасаду, стаў намеснікам міністра замежных спраў, змяніўшы на гэтай пасадзе Ігара Назарука. Той, адпаведна, назначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.

Першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў будзе кіраваць беларускай дыпмісіяй ва Узбекістане. А Дзмітрый Піневіч, у мінулым міністр аховы здароўя, назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Азербайджане.

На павышэнне пайшоў і начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Віталь Барчук. Ён заняў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кубе і па сумяшчальніцтве ў Дамінікане і Нікарагуа.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Анатоль Глаз накіраваны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Турцыі. Беларускую дыпмісію ў Ізраілі ўзначаліць начальнік службы дзяржаўнага пратакола МЗС Юрый Ярашэвіч.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова прычынамі выбару менавіта гэтых кандыдатур. Як растлумачыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, было прынята рашэнне ўмацаваць важныя напрамкі для Беларусі найбольш падрыхтаванымі кадрамі.

"Для іх гэта назначэнне будзе сур'ёзным крокам наперад і магчымасцю праявіць сябе на самастойнай рабоце за мяжой, - адзначыў міністр. - Сапраўды, мне і ў Турцыі, і ў Ізраілі, і ва ўсіх краінах СНД, і на Кубе патрэбны вельмі дасведчаныя, падрыхтаваныя спецыялісты".

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, таксама падабраны кандыдатуры на вакантныя месцы, што ўтварыліся ў сістэме МЗС.

"Па Міністэрстве прамысловасці. У нас што, усё там добра, што мы перспектыўных адпраўляем?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка ўжо ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

"На сённяшні дзень Мінпрамам усе заданні выконваюцца, інвестыцыйныя праекты рэалізуюцца. Было ваша даручэнне, што акрамя двух нашых кітоў у знешнім гандлі - гэта Расія і Кітай - мы павінны ўмацаваць адносіны з краінамі СНД. З іх вылучаецца вялікая тройка - Казахстан, Азербайджан і Узбекістан ", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ў новаспечаных дыпламатаў, як яны бачаць сваю работу ў якасці кіраўнікоў дыпмісій.

"Стаўлю перад сабой задачу перасягнуць экспарт беларускай прадукцыі ў памеры $1 млрд. Наш тавараабарот у 2021 годзе ў цэлым перасягнуў $1 млрд і сёння складае $1,1-1,2 млрд, але экспарт пакуль у нас завіс на лічбе $800-900 млн. Трэба дабавіць у гэтым ключы", - адказаў Аляксей Багданаў, які будзе кіраваць пасольствам Беларусі ў Казахстане.

"А за кошт чаго?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксей Багданаў адзначыў неабходнасць развіцця сумесных вытворчасцей трактароў і камбайнаў. Таксама, паводле яго слоў, больш актыўна павінны паводзіць сябе на казахстанскім рынку МАЗ, "Магілёўліфтмаш" і "Бабруйскаграмаш".

"Будзем гэтымі рэчамі займацца. Акрамя таго, нам неабходна павялічваць пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання. Будзем працаваць па павелічэнні паставак менавіта халяльнай прадукцыі, - заявіў дыпламат. - І, вядома, палітыка, культура, спорт - ніхто не адмяняў гэту работу. Неабходна будзе працаваць па усіх напрамках".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што яшчэ адзін рэзерв у адносінах з Казахстанам - гэта супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.

"Казахстан усё купіць у нас, калі будзе праходзіць па цане і якасці. Асабліва якасці, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - За гэты рынак змагаецца не толькі Расія ці Беларусь, але і Захад, Кітайская Народная Рэспубліка. Таму шлях наш толькі праз рэгіёны. Трэба устанаўліваць адносіны з канкрэтнымі людзьмі і кіраўнікамі на месцах".

Такую ж палітыку, звярнуў увагу Прэзідэнт, неабходна праводзіць і ва Узбекістане. "З Прэзідэнтам Мірзіёевым у нас больш чым добрыя адносіны. Але трэба з імі працаваць. Упэўнены, што там вялікае поле дзейнасці", - сказаў беларускі лідар.

Цесныя адносіны ў Беларусі таксама з Азербайджанам. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што новы пасол Беларусі ў Азербайджане Дзмітрый Піневіч зможа ўнесці свой уклад у развіццё эканамічнага супрацоўніцтва. "Што датычыцца Прэзідэнта, любая прапанова, якая зыходзіць ад цябе, будзе падтрымана. Гэта вялікі сябар нашай дзяржавы, у нас заўсёды з ім і з яго бацькам былі добрыя адносіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Тое ж датычыцца і іншых дзяржаў. Не ведаю, як Ярашэвічу будзе працавацца ў Ізраілі, там няпроста будзе. Але калі ён знойдзе правільную дарогу, то з Ізраілем у нас таксама будуць добрыя адносіны, - упэўнены Прэзідэнт. - Там большасць людзей, якія цэняць і паважаюць Беларусь. І нашых там дастаткова, якія ў свой час з'ехалі, іх дзеці".

Адносіны з Турцыяй, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пакуль не адпавядаюць існуючаму патэнцыялу. "З Прэзідэнтам Турцыі ў нас быў прамы дыялог і дамоўленасць: мы робім гэта - ён робіць гэта, мы гэты крок - ён гэты крок. Пакуль мы гэтых крокаў не бачым. Яны не ідуць, таму што мы гэтым цесна не займаемся. Таму трэба будзе удзяліць гэтаму асаблівую ўвагу, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - І пры сустрэчы з Прэзідэнтам Эрдаганам у час кароткай цырымоніі ўручэння грамат (даверчых грамат. - Заўвага БЕЛТА) трэба адкрыта сказаць, што мы вельмі цэнім адносіны з Турцыяй, для нас яны вельмі важныя, але мы чакаем ад іх крокаў, паколькі мы зрабілі ўсё, што абяцалі".

Гаворачы ў цэлым пра работу Міністэрства замежных спраў, Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў гэтым годзе і ва ўсёй пяцігодцы галоўным патрабаваннем, як і для ўсіх дзяржаўных служачых, стане выканальніцкая дысцыпліна і адказнасць за прымаемыя рашэнні.

"Наводзьце парадак у МЗС. Жалезнае патрабаванне. Людзі дасведчаныя, разумныя, дыпламатаў неразумных няма. Павінны быць жорсткія патрабаванні там, дзе трэба, і выканальніцкая дысцыпліна з боку падначаленых. Гэта датычыцца ўсіх. Ніякай размазні быць не павінна ні ў Адміністрацыі, ні ва ўрадзе, ні ў вас. Вытрымаем гэты трэнд, будзем працаваць у такім ключы - у нас усё атрымаецца, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дысцыплінкі ў нас не хапае, асабліва выканальніцкай. Адпісацца, нейкую туфту прыслаць Прэзідэнту міма Крутога. Ён падмахне - давай, Прэзідэнт, там разбірайся".

У прыклад ён прывёў работу па распрацоўцы інвестыцыйнай праграмы. "Найважнейшы дакумент. Я яго не падпісаў, як звычайна вярнуў ураду. Вы мне зноў выкідваеце, і тры ці чатыры чалавекі прыйдуць мне дакладваць. Тыя, хто рыхтаваў гэту праграму. А дзе альтэрнатыўны пункт гледжання? Ці ўсё мы там будзем будаваць, ці туды мы грошы накіруем? Вось гэтага бяздумнага быць не павінна, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. - Менш мерапрыемстваў, менш тузаць людзей. Трэба сканцэнтравацца на канкрэтных пытаннях".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што галоўная задача знешнепалітычнага ведамства - развіццё гандлёва-эканамічных адносін: "Ёсць гандлёвы абарот - добра. Няма гандлю - не працуеце. Вось адзінае да вас патрабаванне".-

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
11.00 Беларусь сёння (Ісп.) (п.)

Далей:
11.20 Беларусь сёння (Франц.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны