Подзвіг Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы


2024 год адзначаны знакавай датай – 80 гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы свята захоўваем памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Іх імёны носяць і многія вуліцы нашых гарадоў. Пра подзвігі партызан, падпольшчыкаў, лётчыкаў і военачальнікаў толькі ў беларускай сталіцы нагадваюць 130 вуліц. Ваўпшасава, Гастэлы, Купрыянава, Альшэўскага… За кожным прозвішчам – гісторыя жыцця і бітваў за Радзіму.

26 чэрвеня 1941 года, на пяты дзень вайны, экіпаж пад камандаваннем Мікалая Гастэлы вылецеў на бамбардзіроўку нямецкай механізаванай калоны, якая рухалася па дарозе Маладзечна–Радашковічы.

Пачалася атака, экіпаж здолеў дакладна пакласці некалькі авіябомбаў у скопішча нямецкай тэхнікі і абстраляць ворага. Агнём зенітнай артылерыі праціўніка самалёт Гастэлы быў падбіты. Варожы снарад пашкодзіў паліўны бак. Замест эвакуацыі савецкі лётчык учыніў агнявы таран. Ён развярнуў падпалены самалёт у бок варожай калоны і накіраваў машыну непасрэдна ў гушчу нямецкай тэхнікі.

Да апошняга экіпаж вёў агонь па праціўніку з ахопленага полымем самалёта. Ні адзін з яго членаў не паспрабаваў пакінуць бамбардзіроўшчык. Выбух…

Згарэла нямала нямецкай тэхнікі, але цана гэтага подзвігу была высокай: увесь экіпаж загінуў.

Ва ўзнагародным лісце аб прадстаўленні капітана Мікалая Гастэлы да звання Героя Савецкага Саюза адзначалася: «Звяно Гастэлы, скінуўшы бомбы на скопішча танкаў, што сабраліся на запраўку гаручым, і расстрэльваючы з кулямёта экіпажы фашысцкіх машын, стала адыходзіць ад цэлі. У гэты час фашысцкі снарад дагнаў машыну капітана Гастэлы. Атрымаўшы прамое пападанне, ахоплены полымем, самалёт не мог адправіцца на сваю базу, але ў гэты цяжкі момант капітан Гастэла і яго мужны экіпаж былі заняты думкай не дапусціць ворага на родную зямлю. Па назіранні старшага лейтэнанта Вараб’ёва і лейтэнанта Рыбаса, яны бачылі, як капітан Гастэла развярнуўся на палаючым самалёце і павёў яго ў самую гушчу танкаў. Слуп агню ахапіў полымем танкі і фашысцкія экіпажы. Такой дарагой цаной заплацілі нямецкія фашысты за смерць лётчыка капітана Гастэла і смерць гераічнага экіпажа...»

Як успамінаў у мемуарах «Па цэлях блізкіх і далёкіх» камандзір авіякорпуса Мікалай Скрыпко: «Калі камандзір 42-й далёкабамбардзіровачнай авіядывізіі палкоўнік Барысенка далажыў аб гераічным подзвігу капітана Мікалая Гастэлы, што ўчыніў агнявы таран, я загадаў выслаць самалёт з фотаўстаноўкай і сфатаграфаваць з малой вышыні месца гібелі экіпажа. Літаральна на другі дзень мы з брыгадным камісарам Аднаволам трымалі ў руках здымак, на якім выразна былі бачны варонка, якая ўтварылася на месцы ўдару самалёта аб зямлю, адкінутыя пры выбуху часткі карабля і шмат згарэлых вакол фашысцкіх танкаў і аўтамашын. Дарагой цаной заплаціў вораг за гібель легендарнага экіпажа Гастэлы!»

6 ліпеня 1941 года ў паведамленні Савецкага Інфармбюро, перададзеным па радыё, уся краіна даведалася аб агнявым таране лётчыка. Роўна праз месяц пасля подзвігу, 26 ліпеня, капітану Гастэле пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны загадам Міністра абароны СССР капітан Гастэла навечна залічаны ў спісы аднаго з авіяцыйных палкоў.

Усяго за перыяд Вялікай Айчыннай вайны было праведзена 14 марскіх таранаў, 52 танкавыя, 600 паветраных і 506 наземных.

 

Выпуск штотыднёвага праекта «Вытокі Вялікай Перамогі» падрыхтаваны па матэрыялах Белтэлерадыёкампаніі і адкрытых інтэрнэт-крыніц. 

Фатаграфіі ўзяты з адкрытых інтэрнэт-крыніц і носяць ілюстрацыйны характар.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
01.40 Навіны (Англ.)

Далей:
02.00 Беларусь ад “А” да “Я” (Ісп.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны