"Патрэбны рэзультат!" Прэзідэнт Беларусі пра стан спраў у айчынным спорце, і не толькі хакеі

Фота: belta.by


У спорце перш за ўсё неабходны рэзультат, і на гэта павінны быць усе арыентаваны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нарада ў кіраўніка дзяржавы была прысвечана развіццю хакея, але ў выніку выйшла за рамкі акрэсленай тэматыкі. "Гэта размова аб сітуацыі ў спорце наогул", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Сённяшняя размова, калі ў шырокім сэнсе разглядаць, - гэта размова пра сітуацыю ў спорце наогул. І калі б у нас быў спорт па ўсіх напрамках, хаця б мы развівалі, як у савецкія часы (у нас школы былі нядрэнныя), гандбол, футбол, хакей, яшчэ нейкія віды… Лёгкая атлетыка. Пачынаем мы западаць у зімовых відах спорту, лыжнікаў увогуле не відаць. Баюся, што заўтра весляры "забягуць пад хвалю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Патрэбны рэзультат! Няма рэзультату - няма руху - няма работы!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб неабходнасці зладжанай сумеснай работы "тройкі" ў складзе віцэ-прэм'ера, які адказвае за спартыўную сферу, кіраўніка НАК і профільнага міністра. "Утраіх - гэта калектыўны прэзідэнт у спорце. Хто перашкаджаў збірацца і прымаць рашэнні, пачынаючы ад фінансавання і заканчваючы спортам увогуле?" - заўважыў ён.

Кіраўнік дзяржавы на прыкладзе хакейнага клуба "Дынама-Мінск" арыентуе на выбудоўванне сістэмы, каб кожны на сваім месцы выконваў сваю ролю. І ўся гэта сістэма павінна быць арыентавана на рэзультат, у дадзеным выпадку - спартыўны. "Рухацца трэба далей і падбіраць людзей трэба пад тое, як мы будзем рухацца. І сістэму трэба выбудоўваць так, каб быў гэты рух", - сказаў Прэзідэнт.

"Я паглыблены ў гэту праблему, і нікому адскочыць не атрымаецца. Ад кіраўніка Адміністрацыі (Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА) і віцэ-прэм'ера да трэнера і хакеіста. І праз гэту прызму мы павінны паглядзець на свой спорт. Калі пра хакей сёння размова, - паглядзець, што ў нас сёння робіцца з хакеем, чаго не хапае", - падкрэсліў беларускі лідар.

Асобна кіраўнік дзяржавы звярнуўся да міністра спорту Сяргея Кавальчука: "Час пачынаць працаваць. І павінен сказаць нашаму міністру спорту: Сяргей Міхайлавіч, калі вы хочаце працаваць (чалавек вы добры, я вас даўно ведаю), давайце рэзультат. У адваротным выпадку я вас абараняць не буду. Не мне - дзяржаве патрэбны рэзультат. Для вас створаны ўсе ўмовы. Велатрэка не было - катайцеся. Стадыёна канькабежнага не было - бегайце, трэніруйцеся. Давайце рэзультат".

Аналагічная задача стаіць і перад ужо названай "тройкай" у кіраўніцтве спортам: "Ваша задача, Наталля Уладзіміраўна (віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч. - Заўвага БЕЛТА) і "тройкі" - рэзультат. Арганізуйце, сістэму выбудуйце і няхай працуюць. А вы толькі глядзіце: ёсць рэзультат, няма рэзультату".

У сваю чаргу міністр спорту Сяргей Кавальчук у ходзе нарады абазначыў тыя віды спорту, дзе беларусы апошнім часам былі найбольш паспяховыя, заваёўвалі медалі чэмпіянатаў свету і Еўропы. Прычым часта рабілі гэта ў час першых пасля доўгага перапынку стартаў.

Напрыклад, на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце нацыянальная каманда выступіла паспяхова, заваяваўшы 14 медалёў: 9 залатых, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя.

Залатыя медалі заваяваны на чэмпіянатах Еўропы па акадэмічным веславанні і веславанні на байдарках і каноэ. Міністр звярнуў увагу, што пасля поспехаў знакамітай беларускі Кацярыны Карстэн у веславанні рыхтуецца дастойная змена. Напрыклад, Яўген Залатой, які заваяваў сярэбраны медаль у гэтым сезоне на этапе Кубка свету, дуэт Таццяны Клімовіч і Алены Фурман, якія выйгралі ў красавіку 2026 года прэстыжную міжнародную рэгату ў Італіі.

Абазначыў міністр таксама поспехі беларускіх спартсменаў у мастацкай гімнастыцы. На чэмпіянаце Еўропы ў гэтым відзе спорту зборная Беларусі заваявала 3 медалі (1 залаты, 2 сярэбраныя).

Аднак Прэзідэнт на гэта заўважыў, што ў мнагабор'і па мастацкай гімнастыцы беларускі не дэманструюць уражальных вынікаў. "Гэта значыць там, дзе мы заўсёды нечым вызначаліся, мы пайшлі на спад", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сяргей Кавальчук запэўніў, што ў мастацкай гімнастыцы ёсць маладыя перспектыўныя спартсменкі, якія яшчэ могуць праявіць сябе на міжнародных спаборніцтвах. Аналагічная сітуацыя, паводле яго слоў, і ў грэка-рымскай, вольнай барацьбе.

Асобна міністр закрануў сітуацыю ў футболе, падкрэсліўшы ролю трэнера нацыянальнай зборнай краіны па футболе Віктара Ганчарэнкі. Пад яго кіраўніцтвам ужо згуляны некалькі матчаў. Трэнер, паводле слоў міністра, выводзіць на поле розныя склады ігракоў, каб адабраць найбольш перспектыўных у склад нацыянальнай зборнай.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ні ў футболе, ні ў іншых відах спорту нельга рабіць стаўку толькі на аднаго трэнера. Такіх спецыялістаў трэба некалькі ў кожным з відаў спорту. "Няма яго - і бяда потым. Потым вы зноў будзеце тых, якія спатыкаюцца, заікаюцца, трэнерамі запрашаць. Рыхтуйце гэтых трэнераў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Рыхтуем, Аляксандр Рыгоравіч. І ў клубах маладыя трэнеры ёсць нядрэнныя", - адказаў міністр. У якасці прыкладу ён прывёў хакей, дзе беларускім бокам распрацаваны вельмі добрыя праграмы і методыкі.

"Праграмы ёсць, трэнераў няма", - крытычна заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта працэс. За два гады не падрыхтуеш, на жаль", - адказаў міністр.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў назваць некалькі кандыдатур, якія маглі б трэніраваць мінскае "Дынама". Міністр звярнуў увагу на некаторыя прозвішчы, растлумачыўшы, што ёсць перспектыўныя спецыялісты, але пакуль яны недастаткова падрыхтаваны, каб займацца такім прэстыжным клубам. Аднак, набраўшыся вопыту, магчыма, падыдуць да гэтага ў будучым. "Трэнеры, якія змогуць працаваць у перспектыве, ёсць. Але сёння недастатковы ўзровень у рабоце трэнераў, мы гэтага не ўтойваем, - сказаў Сяргей Кавальчук. - Цяпер робім акцэнт на замежнага спецыяліста (у якасці галоўнага трэнера мінскага "Дынама". - Заўвага БЕЛТА)".

"Трэнер (кандыдатура на гэту пасаду. - Заўвага БЕЛТА) ёсць, ён знойдзены, з ім вядуцца перагаворы", - дадаў міністр спорту.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны