Навошта тэлефанаваў Макрон? Лукашэнка раскрыў падрабязнасці тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Францыі

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрыў падрабязнасці сваёй нядаўняй тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў у Астане, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова кіраўнікоў дзяржаў адбылася 24 мая па ініцыятыве французскага боку, пасля чаго з'явіліся розныя версіі. Аж да таго, што Эмануэль Макрон тэлефанаваў, каб нібы перасцерагчы ад уступлення ў вайну.

"Не, пра гэта размова ішла. Але каб нехта мяне… Эмануэль Макрон добра мяне ведае, што мяне лепш не перасцерагаць. Я, перш чым нешта раблю, тысячу разоў падумаю. І думаю, а што потым, у адрозненне ад іх", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта была такая сяброўская, добрая, хоць і доўгая (гадзіну сорак) размова. Успаміналі і нашы размовы раней і гэтак далей. Але каб нехта мяне прымушаў - не", - расказаў Аляксандр Лукашэнка журналістам.

 

Аб вайне і шляхах для мірнага дыялогу

Што датычыцца Эмануэля Макрона - Прэзідэнта Францыі - аб гэтым ішла размова. Але ў такім плане: "Аляксандр Рыгоравіч (мне дзіўна, як ён гэта вымаўляе), вось ёсць інфармацыя, што вы хочаце ўступіць у вайну".

Аляксандр Лукашэнка расказаў, якая была яго рэакцыя на гэта пытанне: "Я гавару: ды гасподзь з табой (перабіў нават яго), ды я не планую нікуды ўступаць, навошта мне ўступаць?"

Прэзідэнт Францыі ў адказ згадаў аб праведзенай нядаўна беларуска-расійскай сумеснай трэніроўцы ядзерных сіл. "Вось, вы правялі ядзерную трэніроўку з Уладзімірам Уладзіміравічам, вы тут ледзь ці не вайну развязваеце ядзерную. Вы што, хочаце прымяніць ядзерную зброю?" - перадаў кіраўнік беларускай дзяржавы словы свайго французскага калегі. - Я гавару: ды гасподзь з табой! Я публічна аб гэтым сказаў: толькі ў адным выпадку - калі ўчынена будзе агрэсія супраць Беларусі. Вось і ўсё".

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "І, чым скончылі, - галоўнае: скончылі Украінай і наступствамі, калі мы з расіянамі яшчэ атакуем Украіну з поўначы. Вы ж, кажа, разумееце, што мы вымушаны будзем адказваць? Я гавару: "Вам не адказваць трэба, а імкнуцца да міру". - А мы імкнёмся. Я гавару: "Калі б вы імкнуліся да міру, то вы б, калі былі на "сходцы" ў Ерэване (у маі бягучага года на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці. - Заўвага БЕЛТА)... Ну, у Маскву, можа, вам і не вельмі - прыехалі б у Мінск, і мы б з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) вас сустрэлі ў Мінску". Ну вось так, жартуючы. Ён кажа: "Я не выключаю гэтай сустрэчы". Я гавару: "Дык трэба патэлефанаваць Пуціну. Прыехаць, сесці, па-мужчынску пагаварыць".

 

Аб ролі цяперашняга аксакала сярод палітыкаў у ЕС

У адказ на адпаведную прапанову Эмануэль Макрон адказаў, што трэба яшчэ параіцца ў Еўрапейскім саюзе. Прэзідэнт жа Беларусі ў размове падкрэсліў, што менавіта цяперашні Прэзідэнт Францыі ў гэтым выпадку павінен быць маторам адпаведнага працэсу. "Я гавару: пачакай, ты - аксакал, ты на чале ўлады ўжо столькі гадоў! А хто там? Мерц - малады зусім палітык. Стармер - той таксама зусім малады. Хто будзе размаўляць? Усе маладыя. У Італіі наогул жанчына прэм'ер-міністр. Што вы, хочаце на жанчыну ўскласці гэтыя абавязкі? Ты - аксакал, пачынай варушыцца. Ты ў Еўропе сёння, можна сказаць, галоўная дзеючая асоба і матор гэтага. У Арменію з'ездзіў, ну дык цяпер трэба да нас прыехаць пагаварыць у Маскве ці ў Мінску. І ў размове вырашаць гэта пытанне".

"Вось тэма вакол гэтага круцілася", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

 

Аб бяспецы ў Еўропе і адзіным меркаванні наконт гэтага

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, спадарожных пытанняў "было мноства". "І аб перагаворах ЗША з намі. Мімаходзь закранулі гэта пытанне", - падзяліўся ён дадатковымі падрабязнасцямі.

Прэзідэнт расказаў, што таксама абмяркоўвалася тэма бяспекі ў Еўропе: "Мы сышліся на думцы, што ўсе пытанні еўрапейскай бяспекі і Еўропы павінны вырашацца ў Еўропе. Не Дональд Трамп павінен паляпваць там нас па галаве і штурхаць да міру, яшчэ да чагосьці. А мы павінны вырашаць гэтыя пытанні. Таму што мы непасрэдна тут жывём. Дарэчы, Дональд Трамп аб гэтым не аднойчы ўжо гаварыў, што вайна ва Украіне - гэта пытанне Еўропы. Правільна гаворыць. І мы павінны рухацца ў гэтым напрамку і вырашаць, не чакаць, што нас нехта, ведаеце, як дохлых кацянят, возьме, пасадзіць за стол недзе і прымусіць вырашаць гэтыя праблемы".

 

Аб накіраванні ў Мінск даверанай асобы Макрона

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў журналістам аб просьбе з боку французскага калегі: "Я гавару: "Слухай, ну мы з табой размаўляем - гэта практычна адкрытая сувязь. Пра што мы можам з табой паразмаўляць? Пасля Ерэвана ў Маскву ты не прыехаў, у Мінск ты не прыехаў. Пра што гаварыць?" Ён мне гаворыць: "Спадар Прэзідэнт, вы можаце прыняць маю давераную асобу і з ёю пагаварыць, і каб ён прыехаў і мне ўсё гэта выклаў?"

Прэзідэнт на гэту просьбу адказаў згодай: "Я гавару: калі ласка, калі ты баішся ў Мінск прыляцець, прысылай сваю давераную асобу".

"На днях літаральна - у панядзелак-аўторак (не помню) - гэты чалавек будзе тут. Не хачу называць яго прозвішча. Ён (Прэзідэнт Францыі. - Заўвага БЕЛТА) назваў каардынаты. І мы з ім (даверанай асобай. - Заўвага БЕЛТА) сур'ёзна пагаворым. Гэта яго чалавек, абсалютна давераны, ён у тэме. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць".

 

Аб магчымасцях для нармалізацыі адносін і беларускім каліі

На заканчэнне, расказаў Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Францыі спытаў: "Што я магу, і мы ў Еўрапейскім саюзе можам зрабіць для нармалізацыі адносін з Беларуссю?"

"Я гавару: "Слухай, гэта больш, чым вядома, усім". - Ну, вось, калійныя там угнаенні… (словы Макрона. - Заўвага БЕЛТА). Ён там яшчэ нешта назваў, - перадаў дэталі размовы кіраўнік дзяржавы. - Я кажу: "Ды гасподзь з табой! Сёння калій у цане падскочыў - мінеральныя ўгнаенні. Усе аб'ёмы закантрактаваны, і калі б некаму пастаўляць, у нас сёння няма ніводнай (свабоднай. - Заўвага БЕЛТА) тоны мінеральных угнаенняў. Не толькі калійных. Фосфарных, азотных - яны ўсе пад кантрактамі ўжо і па добрай цане".

Аляксандр Лукашэнка ў адказе на пытанне журналістаў падкрэсліў, што Беларусь пераарыентавала ўжо пастаўкі ўгнаенняў і ў цэлым не мае адносна гэтага якіх-небудзь праблем. "Таму для нас калій... Ну, гэта з падачы нашых там "ціхушак - лахушак" - гэтых збеглых. Яны ім усё: "Вось, калій, і ўсё!" - адзначыў Прэзідэнт.

"Рынкі перанастроены ўжо, пераарыентаваны. Вядома, было б нядрэнна, калі б, як раней, мы ў Літве там пад бокам у сябе грузілі гэты калій. Гэта была б яшчэ большая маржынальнасць. Ну, не атрымліваецца, не хочуць яны ісці нам насустрач - у Расіі грузім. Таму не праблема", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
10.00 Навіны (Ням.) (п.)

Далей:
10.20 Культурнае жыццё Беларусі (Ням.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны