Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў абмеркаваў з членамі ўрада Туркменістана шляхі актывізацыі гандлю і супрацоўніцтва ў лагістыцы

Фота: belta.by


Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у ходзе візіту ў Туркменістан сустрэўся з членамі ўрада гэтай краіны, якія адказваюць за развіццё гандлю, транспарту і рэальнага сектара эканомікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Падрабязнасцямі адбыўшыхся сустрэч з журналістамі ў Туркменістане таксама падзяліўся і сам кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. "Мы вельмі задаволены зместам нашых размоў. Абмеркавалі ўвесь комплекс гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, намецілі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне ўзаемадзеяння паміж прамыслоўцамі, прадпрымальнікамі", - сказаў ён.

Ключавой тэмай перагавораў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з намеснікам старшыні Кабінета Міністраў, кіраўніком Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана Накергулы Атагулыевым сталі перспектывы актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку з прыцягненнем патэнцыялу бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

Субяседнікі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні ў бліжэйшы час двухбаковага бізнес-форуму, а таксама шэрага іншых мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне кантактаў і ўзаемадзеяння паміж прадпрымальнікамі і прамыслоўцамі дзвюх краін. Размова таксама ідзе не толькі аб гандлі таварамі, але і аб магчымасці сумеснай работы ў напрамку імпартазамяшчэння. "Гэта і пытанні сельскай гаспадаркі, харчавання, тэкстыльнай прамысловасці, механізацыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі", - адзначыў міністр.

Бакі адзначылі неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат, у прыватнасці іх рэгіянальных аддзяленняў.

Падкрэслена важнасць фарміравання спрыяльных умоў для інвестыцый і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах эканомікі, уключаючы лёгкую і харчовую прамысловасць.

На сустрэчы Максіма Рыжанкова з намеснікам старшыні Кабінета міністраў Туркменістана Батырам Анаевым былі абмеркаваны пытанні работы міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў якасці эфектыўнага інструмента для далейшага развіцця эканамічнага партнёрства.

Субяседнікі дамовіліся правесці ў бліжэйшай перспектыве сустрэчу сустаршынь міжурадавай камісіі, якімі з'яўляюцца віцэ-прэм'еры Беларусі і Туркменістана.

Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню ў лагістычнай сферы: у гэтым кантэксце абмеркавана магчымасць выкарыстання беларускім бокам транспартна-лагістычных калідораў Поўнач - Поўдзень і Захад - Усход, якія праходзяць праз тэрыторыю Туркменістана, а таксама партовай інфраструктуры для выбудоўвання ў Каспійскім рэгіёне ланцужкоў дастаўкі айчынных тавараў.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што сфера транспарту і лагістыкі з'яўляецца адной з самых важных у развіцці супрацоўніцтва, таму што для Беларусі пошук новых рынкаў збыту і выбудоўванне ланцужкоў пастаўкі тавараў або аказання паслуг з'яўляецца прыярытэтным напрамкам. "У сувязі з гэтым выкарыстанне элементаў транспартна-лагістычных калідораў, якія праходзяць праз Туркменістан і актыўна развіваюцца, - пытанне вельмі прыярытэтнае. Мы хацелі б больш удзельнічаць у выкарыстанні гэтай інфраструктуры для нашых кантактаў з партнёрамі ў Іране, Афганістане і далей па ўсёй Азіі, - заявіў міністр. - Разглядаем для сябе не толькі выкарыстанне інфраструктуры, але і ўдзел у яе ўдасканаленні і стварэнні для сябе, можа быць, нейкіх лагістычных хабаў".

Паводле слоў кіраўніка МЗС, пры гэтай сумеснай рабоце магла б прыўносіцца і доля дабаўленай вартасці з боку партнёраў з Туркменістана, каб далей ужо гандляваць прадукцыяй на рынках краін рэгіёна, з якімі ў Туркменістана склаліся шматгадовыя цесныя гандлёва-эканамічныя адносіны.

Са свайго боку Беларусь гатова больш актыўна закупляць тавары, якія вырабляюцца ў Туркменістане, уключаючы прадукцыю тэкстыльнай прамысловасці, фрукты і агародніну, каб таксама акзаваць садзейнічанне іх рэалізацыі ўжо ў сваім рэгіёне.

Максім Рыжанкоў і Батыр Анаеў закранулі тэму аднаўлення авіязносін паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў, што асабліва актуальна ва ўмовах інтэнсіфікацыі бізнес-кантактаў і павелічэння колькасці туркменскіх студэнтаў, якія вучацца ў беларускіх ВНУ.

Туркменскі бок у сваю чаргу выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў па запатрабаваных у краіне спецыяльнасцях.

Як паведамлялася БЕЛТА, напярэдадні Максім Рыжанкоў таксама правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Кабінета міністраў, міністрам замежных спраў Туркменістана Рашыдам Мярэдавым. Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс палітычных і дыпламатычных адносін, зверылі пазіцыі краін па міжнародным парадку дня і дамовіліся аб узмацненні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, падпісалі праграму супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на 2027-2028 гады.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
16.00 Навіны (Англ.)

Далей:
16.20 Беларусь у міжнароднай супольнасці (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны