Мадэрнізацыя сельгасвытворчасці на прыкладзе Віцебскай вобласці стала адной з тэм нарады ў Лукашэнкі


 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, перадае БЕЛТА.

Адной з тэм стала мадэрнізацыя сельгасвытворчасці, у тым ліку перадача дзяржаўных актываў у аграпрамысловым комплексе ў кіраванне прыватным кампаніям. Пытанне разглядалася адносна Віцебскай вобласці, аднак Прэзідэнт маштабаваў яго да рэспубліканскага ўзроўню. "Мы на прыкладзе Віцебскай вобласці разгледзім варыянт. Рэзка сказаць - прыватызацыі. Гэта падобна да таго, што мы дзяржаўную ўласнасць перадаём у кіраванне або адразу прадаём прыватным кампаніям", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У пачатку года быў вызначаны канкрэтны пакрокавы антыкрызісны план для Віцебскай вобласці, дадаў ён. Адзін з яго элементаў - перадача недастаткова эфектыўных прадпрыемстваў у кіраванне новаму ўласніку, які валодае кіраўніцкім патэнцыялам і фінансавымі рэсурсамі для аздараўлення прадпрыемстваў, атрымання якаснай прадукцыі і яе продажу на ўнутраным або знешнім рынку.

Па гэтай стратэгіі было прынята рашэнне аб перадачы Аршанскага мясакамбіната агракамбінату "Дзяржынскі" і замацаванні асобных сельгасарганізацый Аршанскага раёна за ААТ "Савушкін прадукт". З інвестарам у асобе "Савушкіна прадукту" заключаны дагавор арэнды маёмасці ААТ "Полацкі малочны камбінат" для далейшага паскоранага развіцця. "Трэба разумець, што такія рашэнні не падарунак прыватніку, а хутчэй нагрузка, - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы. - Забіраючы перапрацоўку, трэба разумець, што табе намалююць 20-30 сельгаспрадпрыемстваў, якім трэба добра плаціць і адтуль забіраць малако на "Полацкі малочны камбінат". Менавіта такая павінна быць палітыка, а не проста: "Забірай і ўсё".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт адзначыў, што ў кожным выпадку зафіксаваны абавязацельствы, у тым ліку па мадэрнізацыі вытворчасці і пагашэнні раней накопленых абавязацельстваў: "Абавязацельствы, зразумела, няпростыя - гэта таксама трэба ўлічваць".

У ліку пытанняў, разгледжаных на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, была прапанова ўрада і Віцебскага аблвыканкама аб далейшым лёсе ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці ў Дубровенскім раёне. Размова ішла аб перадачы дзесяці арганізацый раёна і прадпрыемства "Віцебскі бекон" групе кампаній "Сервалюкс". На першым этапе аблвыканкамам прынята рашэнне аб перадачы паўнамоцтваў кіраўніка гэтых сельгасарганізацый інвестару ў асобе "Сервалюкса". Гэта дало магчымасць аказаць фінансавую падтрымку гаспадаркам для ажыццяўлення ўсяго комплексу сельгасработ у першым паўгоддзі, заклаўшы аснову будучага ўраджаю.

Цяпер інвестар выказаў гатоўнасць выкупіць названыя арганізацыі і ўзяць на сябе абавязацельствы па іх далейшым развіцці. Урад унёс праект указа, які прадугледжвае продаж кожнай арганізацыі за адну базавую велічыню. Разам з тым на новага ўладальніка накладаецца шэраг абавязацельстваў, у тым ліку пагашэнне запазычанасці і інвесціраванне.

Прэзідэнт звярнуў увагу старшыні Віцебскага аблвыканкама і прэм'ер-міністра, што пры перадачы тых ці іншых актываў у АПК у распараджэнне прыватным кампаніям перш за ўсё павінны ўлічвацца інтарэсы дзяржавы. Цалкам лагічна, што прыватны інвестар зацікаўлены набыць прадпрыемства як мага танней. Разам з тым дзяржава зацікаўлена атрымаць разумныя сродкі за той ці іншы актыў.

"Хачу папярэдзіць губернатара і прэм'ер-міністра: галавой адкажаце за тое, каб там усё было нармальна з пункту гледжання дзяржавы. Перадаваць і асабліва прадаваць прадпрыемствы вы павінны, як свае. Вядома, прыватнік хоча атрымаць танней, не плаціць лішнія грошы - гэта зразумела. А вы павінны прадаць даражэй. Але мы павінны разумець, што галоўнае - не атрымаць якія-небудзь грошы, гэта важнае пытанне, але не галоўнае. Галоўнае, каб гэтыя прадпрыемствы развіваліся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што кіраўнікам прыватных кампаній давядзецца ўкладвацца ў развіццё раёна, на тэрыторыі якога знаходзяцца гэтыя прадпрыемствы. Размова ідзе аб тым, што перапрацоўшчыкі будуць актыўна займацца развіццём уласнай сыравіннай базы, інвесціраваць у сельскую гаспадарку. "Жалезабетонна з іх будзе патрабаванне, каб свая сыравіна была. Вось зямля: вырабі там (сыравіну. - Заўвага БЕЛТА), добра заплаці тым, хто будзе яе вырабляць. Заплаці гэтым людзям. Гэта чарговае пытанне, каб усе вы разумелі маю палітыку ў гэтым плане: мы павінны быць жалезабетонна дзяржаўнымі людзьмі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён агучыў яшчэ адно патрабаванне да кіраўнікоў прыватных кампаній: атрыманыя грошы павінны не пайсці за мяжу, а застацца ў краіне. "Усё заробленае павінна быць тут. Нашы людзі, якія зарабляюць тут грошы, павінны іх інвесціраваць сюды", - падкрэсліў Прэзідэнт.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 107.7 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны