Фота: belta.by
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся вельмі жорстка кантраляваць працэс імпартазамяшчэння. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў на сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы рады таму, што мы ў поўным аб'ёме запатрабаваны на расійскім рынку. Сёння пытанне ўжо не стаіць, як прадаць, як гэта было раней. Сёння стаіць пытанне, як задаволіць попыт перш за ўсё нашай Расіі, велізарнай краіны, па тых таварах, якія мы вырабляем. Задача нашага ўрада - ні ў якім разе не адмовіць ні па адным з напрамкаў, не пакінуць кантракты незадаволенымі. Мы аб гэтым шмат у апошнія дні вялі размову і з Прэзідэнтам Расіі, гаворачы аб імпартазамяшчэнні. Гэта пытанне нумар адзін. І мы дамовіліся, што вельмі жорстка будзем кантраляваць гэты працэс імпартазамяшчэння", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што як у Беларусі, так і ў Расіі часам схільныя да цяганіны і бюракратызму: "Усё вызначым, усё намецім, што трэба вырашыць, а потым як пачнём рэалізоўваць - атрымліваюцца цуды. Мы гэтыя цуды бачым і, я яшчэ раз падкрэсліваю, з Прэзідэнтам Расіі гэта вельмі жорстка прааналізавалі. Аж да таго, што былі дадзены адпаведным асобам распараджэнні".
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, у чым сутнасць пытання. Так, у Беларусі ў рамках сумеснай праграмы імпартазамяшчэння былі намечаны да рэалізацыі 15 праектаў. "Ну і пачалося. Вось, 10 праектаў - гэта тое, што Расіі патрэбна. А пяць праектаў - гэта могуць тавары пайсці кудысьці на знешнія рынкі з Беларусі. Гэта нібыта нецікава (Расіі. - Заўвага БЕЛТА). Але малайчына Пуцін, ён кажа: "Нам усё цікава, таму што для таго, каб прадаць у трэціх краінах, на знешніх рынках, тавар трэба ў Беларусі вырабіць, а там больш за палову камплектуючых з Расійскай Федэрацыі". Дык у чым нявыгада?! - заўважыў Прэзідэнт. - І было рашэнне, гэта вы павінны ўлічыць, што без усялякіх агаворак тыя паўтара мільярда, пра якія я гаварыў, па імпартазамяшчэнні (на Беларусь выдзеленых з рэсурсаў Расіі), яны павінны быць неадкладна рэалізаваны".
"У адваротным выпадку мы прывядзём да таго, што спародзім унутраную нездаволенасць людзей і паўторым тое, што было пры распадзе Савецкага Саюза. Памятаеце, з-за пральных парашкоў і кавалка хлеба мы спарадзілі нездаволенасць людзей. А потым нікчэмныя палітыкі дадалі, і краіна, велізарная імперыя, развалілася. І вось мы цяпер пажынаем гэты плён. Таму гэтых памылак дапускаць ні ў якім разе нельга", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут