Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіруючым дырэктарам эмірацкай кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам. Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі рэалізацыя праекта "Паўночны бераг" і супрацоўніцтва ў сферы ІТ-тэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я рады з вамі сустрэцца чарговы раз. Вы даўно сталі сябрам Беларусі. Знаходзіцеся тут часта. Мы вітаем такую схему і сістэму вашай работы. І заўсёды гатовы вас сустракаць у Беларусі, тым больш вы заўсёды прыязджаеце з канкрэтнымі прапановамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы, вядома, асноўны час сёння ўдзелім нашаму галоўнаму праекту - "Паўночны бераг", які вы маеце намер пабудаваць. Гэта буйнейшы праект. Думаю, больш буйнога праекта ў нас у Беларусі яшчэ не было".
Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала супрацоўніцтва ў сферы ІТ-тэхналогій. "Вы гэтаму сектару ўдзяляеце вялікую ўвагу. Ведаю, што Эміраты значна рушылі наперад у гэтым плане. Я вам удзячны за арганізацыю той размовы ў Эміратах, калі мы разам з вамі змаглі паслухаць вядучых спецыялістаў у галіне распрацоўкі штучнага інтэлекту. Тады я зразумеў, што ў гэтым напрамку ў Беларусі яшчэ шмат трэба зрабіць, каб выйсці на той узровень, які вы тады дасягнулі разам са спецыялістамі з розных краін свету", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Акрамя гэтых буйных праектаў я помню нашы сустрэчы і дамоўленасці, разважанні наконт іншых праектаў, якія маглі б ажыццявіць тут, у Беларусі, прадстаўнікі буйнога бізнесу Эміратаў. Мы гатовы вярнуцца, калі ёсць цікавасць, да гэтых праектаў - і ў галіне сельскай гаспадаркі, прадуктах харчавання (вельмі актуальнае цяпер пытанне) і многіх іншых, якія мы калісьці абмяркоўвалі", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ўжо сустракаўся з Махамедам Алі Алабарам 28 чэрвеня 2021 года. Арабскі бізнес рэалізуе ў Мінску маштабны праект разумнага горада, які атрымаў назву "Паўночны бераг". На наступны дзень пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы кіраўнік Emaar Properties і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падпісалі інвестыцыйны дагавор аб будаўніцтве "Паўночнага берага".
Праект разлічаны да 2040 года і прадугледжвае інвестыцыі ў памеры 4 млрд еўра. Разумны горад размесціцца ў межах МКАД - пр.Пераможцаў - вул.Арлоўская - Цнянскае вадасховішча. У складзе комплексу будуць пабудаваны жылыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, сацыяльныя аб'екты і аб'екты грамадскага прызначэння агульнай плошчай больш за 6 млн кв.м.
Махамед Алі Алабар лічыцца адным з найбольш буйных і паспяховых бізнесменаў ААЭ. Ён з'яўляецца саветнікам па эканамічных і інвестыцыйных пытаннях (асабістых і дзяржаўных) кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая. Гэты арабскі бізнесмен - фактычна ідэйны натхняльнік і выканаўца канцэпцыі стварэння сучаснага Дубая. Махамед Алі Алабар - саўладальнік буйных міжнародных кампаній у галіне электроннага гандлю, грамадскага харчавання, моды і дызайну.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут