Фота: belta.by
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 20 лютага на пасяджэнні Савета бяспекі растлумачыў, навошта ў Беларусі спатрэбілася стварэнне народнага апалчэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адным з дакументаў, вынесеных на разгляд, стаў праект закона "Аб народным апалчэнні". Каб не было інфармацыйных спекуляцый на гэту тэму, Аляксандр Лукашэнка адразу растлумачыў: "У нашай дзяржаве выбудавана эфектыўная сістэма абароны дзяржавы. Яе аснова - Узброеныя Сілы. Менавіта яны вырашаюць найбольш важныя задачы, якія патрабуюць канцэнтрацыі ўсіх намаганняў дзяржавы па яе абароне".
У той жа час, звярнуў увагу Прэзідэнт, барацьба са злачыннасцю, ахова грамадскага парадку і грамадская бяспека - сфера кампетэнцый органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў і ў мірны, і ў ваенны час. Для забеспячэння спакойнага функцыянавання дзяржаўных органаў і арганізацый, аб'ектаў эканомікі, інфраструктуры Беларусі ва ўмовах ваеннага часу створаны тэрытарыяльныя войскі. Іншыя сілавыя органы ў рамках кампетэнцыі вырашаюць таксама задачы па забеспячэнні абароны дзяржавы, адзначыў беларускі лідар.
"Але сітуацыя няпростая. Я ўжо не раз гаварыў: кожны мужчына (ды і не толькі мужчына) павінен умець, як мінімум, абыходзіцца са зброяй. Хаця б для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць сваю сям'ю, свой дом, родны куток зямлі і, калі спатрэбіцца, краіну, без якой не будзе ні кутка, ні дома, нічога іншага. Многія гэта разумеюць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што раней ён паставіў задачу Міністэрству абароны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў прапрацаваць пытанне стварэння народнага апалчэння. Праект адпаведнага закона быў падрыхтаваны і вынесены на разгляд пасяджэння Савета бяспекі. Акрамя таго, як дакладвалі раней Прэзідэнту, была праведзена апрабацыя на практыцы арганізацыі народнага апалчэння - быў створаны адзін з яго галоўных элементаў. Гэты вопыт таксама стане тэмай абмеркавання на пасяджэнні Савета бяспекі, уключаючы пытанні колькасці і дзеянняў народнага апалчэння па выкананні пастаўленых перад ім задач.
Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы раней неаднаразова заяўляў аб неабходнасці стварэння ў Беларусі войскаў тэрытарыяльнай абароны для рэагавання на магчымыя выклікі і пагрозы. "Таму што ніхто не будзе абараняць свой дом, як ты сам", - адзначаў ён у час размовы з журналістамі ў чэрвені 2022 года.
"Нам на ўсялякі выпадак трэба пры кожным сельскім савеце мець вось гэта народнае апалчэнне, групу людзей. Іх будзе няшмат. Можа, 50 чалавек. Але яны таксама павінны мець сваю зброю недзе на складзе. Мы іх прызываем для абучэння – яны возьмуць свае аўтаматы (у асноўным аўтамат, гранатамёт, пісталет), каб маглі абараніць свой дом", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. У выпадку ваенных дзеянняў атрады народнага апалчэння могуць трансфармавацца ў партызанскі рух, лічыць кіраўнік дзяржавы. "Народнае апалчэнне можа быць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны", - выказаў меркаванне ён.
Гаворачы аб мэтазгоднасці стварэння народнага апалчэння, Прэзідэнт падкрэсліў: "Гэта не проста так зроблена. Гэта ўсё ад зямлі. Няхай людзі вучацца валодаць зброяй, у гэтым няма нічога дрэннага. Якраз кожная сям'я зможа свой дом, пасёлак, вёску абараніць. Гэта зыходзіць з вопыту расійска-ўкраінскага канфлікту і ад зямлі".
Важнасць стварэння народнага апалчэння падкрэсліваў і міністр абароны Віктар Хрэнін: "Мы бачым, што гэта пытанне таксама вельмі важнае. Галоўнае, што ў нас ёсць для гэтага людзі і ўзбраенне. Сапраўды, колькасць абаронцаў нашай краіны можа павялічыцца ў разы. Гэта мае вялікае значэнне ў існуючай абстаноўцы. Адказ будзе адэкватным, калі хто-небудзь прыйдзе на нашу зямлю". На яго думку, тэрытарыяльная абарона можа аказаць вырашальнае дзеянне ва ўзброеным канфлікце. "Таму што арміі выйграюць бітвы, а народ атрымлівае перамогу ў вайне", - падкрэсліў Віктар Хрэнін.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у размове з журналістамі тлумачыў, што народнае апалчэнне ў Беларусі будзе новым відам фарміраванняў, прызначаным для абароны краіны ў тым выпадку, калі ўзнікне такая неабходнасць. "Вядома ж, мы ўмацоўваем свае граніцы, іх ахову, мы бачым, наколькі сёння адбываецца мілітарызацыя і павышэнне ваеннай актыўнасці на тэрыторыі сумежных дзяржаў, краін-суседзяў. Мы бачым павелічэнне колькасці войскаў, груповак, колькасці вучэнняў, пралётаў разведвальнай авіяцыі - і не толькі з боку Захаду, але і з боку паўднёвай нашай суседкі, брацкай нам некалі Украіны, - канстатаваў дзяржсакратар. - Беларусь не нясе нікому пагрозы, але мы гатовы, робім усе крокі для абароны нашых заходніх і паўднёвых рубяжоў".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут