Дырэктар БІСД аб санкцыях: мы разглядаем цяперашнюю сітуацыю як новае акно магчымасцей

Фотa: belta.by


 

Цяперашні санкцыйны націск трэба разглядаць як новае акно магчымасцей. Такую думку выказаў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў у час міжнароднага круглага стала "Гуанчжоу - Мінск: з упэўненасцю ў будучае".

"Не паспеўшы адысці ад пандэміі, мы трапілі ў новую турбулентнасць - палітычную. Гэта правяло яшчэ большы "водападзел" паміж Усходам і Захадам. Беларусь апынулася пад яшчэ большым знешнім націскам. Таму сёння мы знаходзімся ў сітуацыі перабудовы эканомікі, знешніх гандлёвых шляхоў, псіхалогіі, а таксама ў маштабным працэсе павароту на Усход. Вядома, свет ніколі ўжо не будзе ранейшым. Але мы спадзяёмся, што ён будзе да нас добразычлівым, а жыццё адкрые новыя гарызонты", - сказаў Алег Макараў.

Паводле яго слоў, на сённяшні момант Беларусь знаходзіцца на новым этапе ўзаемадзеяння з партнёрамі на ўсходзе і поўдні. "Гэта сітуацыя з'яўляецца вымушанай. Гэта вынік націску на Беларусь з боку заходніх краін. Тым не менш, мы арыентуемся на прыказку "не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло". У сувязі з чым спрабуем знайсці варыянты і выгады, намацаць сваё месца ў новым свеце, у новых адносінах. Гэты падыход, мне здаецца, блізкі і Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Нездарма іерогліфы слова "крызіс" абазначаюць і небяспеку, і магчымасць. Мы таксама разглядаем цяперашнюю сітуацыю як новае акно магчымасцей", - канстатаваў дырэктар БІСД.

Алег Макараў выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая дасць магчымасць акрэсліць канкрэтныя шляхі вырашэння існуючай сітуацыі, а таксама знайсці новыя нішы і падыходы, якія ў далейшым будуць рэалізаваны ў канкрэтныя дзеянні, канкрэтны тавараабарот, ва ўзаемадзеянне суб'ектаў гаспадарання, адукацыі і культуры.

"Лічу, што настаў час для стратэгічнай аналітыкі. Настаў час праектаваць будучыню, таму што ўпраўленцам будзе вельмі цяжка без такой падтрымкі прымаць рашэнні. Таксама настаў час экспертнай дыпламатыі, калі менавіта эксперты і спецыялісты могуць пракладаць той шлях, які, можа, не настолькі зразумелы і даступны дзяржаўным служачым і дыпламатам", - дадаў кіраўнік інстытута.

"Напэўна, кітайскія партнёры задумваюцца, як будзе паводзіць сябе Беларусь ва ўмовах санкцый. Падкрэслю, што ёсць асноўныя і непарушныя рэчы. Па-першае, гэта жалезнае братэртва. Па-другое, вялікі вопыт імпартазамяшчэння, які ў нашай краіне напрацаваны і існуе. Трэцяе, развітая сістэма прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Усе астатнія моманты, якія звязаны з лагістыкай, фінансамі і гэтак далей, вядома, павінны карэкціравацца", - адзначыў Алег Макараў.

Ён падкрэсліў, што сёння час хуткіх рашэнняў, хуткай камунікацыі. "Наша эканоміка і нашы адносіны маюць патрэбу ў хуткіх рашэннях. У прыватнасці, БІСД у гэты няпросты час гатовы да нестандартных рашэнняў", - дадаў дырэктар.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) сумесна з прадстаўніцтвам Гуанчжоу ў Мінску ў рамках серыі мерапрыемстваў "Беларусь і Кітай: агульная траекторыя развіцця" правёў міжнародны круглы стол "Гуанчжоу - Мінск: з упэўненасцю ў будучае", прымеркаваны да Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая. Удзельнікі абмеркавалі пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, сучасную міжнародную абстаноўку і яе ўплыў на абедзве краіны. Мэта круглага стала - абмеркаванне і аналіз тэарэтычных і практычных пытанняў, накіраваных на далейшае развіццё і гарманізацыю ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны