Фота belta.by
Урачыстыя провады ўдзельнікаў маладзёжнай патрыятычнай акцыі "Поезд Памяці" з Расіі, Арменіі і Кыргызстана абыліся ў ноч на 21 чэрвеня на Беларускім вакзале Масквы. Яны прыбудуць у Брэст, дзе да іх далучацца беларускія старшакласнікі і дзе будзе дадзены афіцыйны старт гэтай акцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта не толькі "Поезд Памяці" - гэта поезд вялікай дружбы. Вы на самай справе цяпер дакранаецеся да чагосьці вельмі вялікага, вельмі важнага і вельмі патрэбнага. Брэст - гэта гераічны горад, які першым сустрэў націск страшнага ворага - фашыста і ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны праявіў надзвычайны гераізм, які, уласна, і задаў тон астатнім бітвам і стаў прадвеснікам нашай агульнай Вялікай Перамогі", - даў наказ удзельнікам акцыі пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. Ён выказаў упэўненасць, што гэту паездку юнакі і дзяўчаты запомняць на ўсё жыццё.
"Поезд Памяці" - гэта зварот да нашай гісторыі, гісторыі подзвігу народа адзінай краіны, калі Беларусь, Арменія, Казахстан, Украіна, Кыргызстан, Грузія і іншыя рэспублікі адзінага Савецкага Саюза з'ядналіся для таго, каб перамагчы і стаць мацнейшымі. Цаной вялікіх намаганняў адзіны народ атрымаў гэту перамогу", - падкрэсліў на ўрачыстай цырымоніі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Віцэ-спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ, сустаршыня аргкамітэта акцыі Канстанцін Касачоў выказаў упэўненасць, што ўдзельнікі "Поезда Памяці" атрымаюць незабыўныя ўражанні. "Вас чакае падарожжа ад самай заходняй кропкі тагачаснай граніцы СССР - Брэста да сярэдзіны тагачаснага Савецкага Саюза - да Уральскіх гор. Вы ўбачыце надзвычайныя мясціны, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і сучаснасцю дзвюх дзяржаў - Расіі і Беларусі, якія стварылі Саюзную дзяржаву", - сказаў ён.
Пасол Арменіі ў Расіі Вагаршак Аруцюнян прызнаўся, што па-добраму зайздросціць тым, хто адпраўляецца на "Поездзе Памяці". "Я вам жадаю, каб вы праехалі гэты шлях, спасцігаючы гісторыю, завязваючы новыя знаёмствы, але самае галоўнае - калі вы вернецеся дадому, раскажыце сваім равеснікам аб гэтай дзіўнай акцыі", - заклікаў дыпламат.
"Памяць аб Вялікай Перамозе аб'ядноўвае нашы народы. Няма ніводнай сям'і, якую не закранула б жорсткае дыханне гэтай вайны. І гэта памяць не будзе забыта", - выказала ўпэўненасць часовая павераная ў справах Кыргызстана ў Расіі Айдай Амуркулава.
Упершыню праект "Поезд Памяці" быў рэалізаваны ў 2022 годзе па ініцыятыве старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і спікера Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка пад эгідай верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі. У перыяд з 22 чэрвеня па 4 ліпеня 2022 года амаль 200 старшакласнікаў з Беларусі і Расіі ў спецыялізаваным чыгуначным саставе ажыццявілі падарожжа па 7 гарадах Беларусі (Брэст, Гродна, Віцебск, Орша, Магілёў, Гомель, Мінск) і 7 гарадах Расіі (Смаленск, Вязьма, Ржэў, Масква, Санкт-Пецярбург, Вялікі Ноўгарад, Пскоў). Таксама ўдзельнікі праекта наведалі парк "Патрыёт" у Маскоўскай вобласці. А ў час памятных мерапрыемстваў у Мемарыяльным комплексе "Курган Славы" 3 ліпеня з удзельнікамі акцыі сустрэўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сёлета рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі праект атрымаў статус мерапрыемства Саюзнай дзяржавы. У сваю чаргу Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД падтрымаў прапанову пашырыць у 2023 годзе фармат праекта да ўзроўню ЕАЭС, а ў далейшым - да ўзроўню СНД. На гэты раз да ўдзельнікаў акцыі з Беларусі і Расіі далучацца 20 старшакласнікаў з Арменіі і Кыргызстана. У далейшым арганізатары разлічваюць, што да праекта падключацца і іншыя краіны.
Сёлета працягласць акцыі павялічана на 2 дні: яна прадоўжыцца да 6 ліпеня.
Пасля ўдзелу ў Брэсце ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных трагічнай даце пачатку Вялікай Айчыннай вайны, старшакласнікі з 4 краін адправяцца ў Гродна, Санкт-Пецярбург (уключаючы наведванне фестывалю "Пунсовыя ветразі"), Уфу (з магчымасцю наведаць мерапрыемствы Х Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі), а таксама Самару, Валгаград, Курск, Гомель, Жлобін, Магілёў, Горкі, Оршу, Мінск (у Дзень Незалежнасці Беларусі), парк "Патрыёт" у Маскоўскай вобласці і Маскву.
У кожным горадзе па шляху руху "Поезда Памяці" запланаваны памятна-мемарыяльныя мерапрыемствы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной і іншымі важнымі гістарычнымі датамі Беларусі і Расіі, ускладання вянкоў і кветак да помнікаў загінулым воінам, мітынгі, сустрэчы з ветэранамі і прадстаўнікамі органаў улады, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. У прыватнасці, запланавана наведванне мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", помніка дзецям - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Жлобінскім раёне, мемарыяла "Буйніцкае поле", мемарыяльнага комплексу "За нашу Савецкую Радзіму" ў Оршы, Кургана Славы, мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
Генеральным партнёрам праекта з'яўляецца ААТ "Расійскія чыгункі", якое прадастаўляе новы сучасны камфартабельны поезд з двухпавярховымі вагонамі-купэ, што адпавядае ўсім сучасным санітарным нормам і патрабаванням бяспекі. У дарозе ўдзельнікаў будуць суправаджаць вопытныя педагогі, важатыя, медыцынскія работнікі, прадстаўнікі СМІ
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут