Губернатар Камчацкага края: палепшыць лагістыку гандлю з Беларуссю дапаможа Паўночны марскі шлях

Фота: belta.by


Палепшыць лагістыку гандлю з Беларуссю дапаможа Паўночны марскі шлях. Аб гэтым па выніках перагавораў у Прэзідэнта Беларусі заявіў журналістам губернатар Камчацкага края Расійскай Федэрацыі Уладзімір Соладаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка расійскага рэгіёна, узаемадзеянне з беларускімі калегамі і вытворцамі даволі цесна вядзецца на працягу апошніх двух гадоў. "Быў плённы візіт да нас на Камчатку бізнес-місіі. І новыя вехі, якія намечаны, даручэнні, дадзеныя Аляксандрам Рыгоравічам на сустрэчы, вельмі важны для далейшага двухбаковага супрацоўніцтва. Камчатка сёння - гэта рэгіён, у якім рэалізуецца і даецца старт маштабным праектам", - сказаў Уладзімір Соладаў.

У прыватнасці, на сустрэчы было згадана аб задумцы па будаўніцтве ў Ахоцкім моры Пенжынскай прыліўной электрастанцыі. "Гэта стратэгічны праект, які можа змяніць канфігурацыю энергасістэмы ўсяго Далёкага Усходу. І мы будзем рады, калі калегі з Беларусі падключацца да прапрацоўкі гэтага маштабнага праекта", - дадаў губернатар.

Не менш важна і выкарыстанне патэнцыялу Паўночнага марскога шляху для развіцця двухбаковага гандлю. "Камчатка сёння - гэта ўсходнія вароты Паўночнага марскога шляху. Ён дае магчымасць зрабіць лагістыку ў два разы таннейшай і ў два разы карацейшай. Гэта рэальная альтэрнатыва Суэцкаму каналу. У гэтым годзе грузаабарот перасягнуў 20 млн т. А калі мы гаворым пра супрацоўніцтва з Беларуссю, вядома, самы галоўны выклік - гэта адлегласць. Яна можа быць пераадолена па Паўночным марскім шляху, дастаўляючы ў Беларусь запатрабаваную прадукцыю ў выглядзе водна-біялагічных рэсурсаў. І сустрэчныя пастаўкі сельгаспрадукцыі, харчовых тавараў, прадукцыі лакафарбавай галіны могуць забяспечыць грузаабарот", - упэўнены Уладзімір Соладаў.

Бакі дамовіліся, што разам будуць прапрацоўваць усю лагістыку, у тым ліку развіццё партоў у Мурманскай вобласці.

Вынікам візіту ў Беларусь дэлегацыі Камчацкага края стане дэталёвая дарожная карта развіцця супрацоўніцтва, і губернатар упэўнены ў яе дакладнай рэалізацыі. Асноўнымі напрамкамі будзе прадаўжэнне паставак рыбнай прадукцыі, водна-біялагічных рэсурсаў. У гэтым плане ўжо ёсць добрыя прыклады супрацоўніцтва. "І новыя перспектывы мы намецілі. У прыватнасці, рытмічнасць паставак рыбнай мукі і рыбінага тлушчу, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці кармоў у Беларусі", - расказаў губернатар.

Яшчэ адзін напрамак датычыцца забеспячэння Камчацкага края сельскагаспадарчай і кар'ернай тэхнікай. Важна, што стварэнне сервіснага цэнтра на Далёкім Усходзе забяспечыць бесперабойнае сэрвіснае абслугоўванне.

"Цяпер ужо асноўная частка тэхнікі менавіта беларускай вытворчасці закупляецца ў нас на Камчатцы. У абсалютных лічбах гэта больш сціплыя паказчыкі, чым для буйных рэгіёнаў Расіі. Але тут больш важны сам факт і рух наперад", - падкрэсліў Уладзімір Соладаў.

Што датычыцца супрацоўніцтва ў развіцці турыстычных патокаў, губернатар прапанаваў пачаць са школьных абменаў і маладзёжнага турызму, правядзення сумеснай алімпіяды школьнікаў. На Камчатцы ўжо некалькі гадоў праводзіцца Міжнародны маладзёжны экалагічны форум. "Я запрасіў экалагічных лідараў Беларусі, моладзь далучыцца ў гэтым годзе ў жніўні-верасні да нашай ключавой падзеі", - сказаў ён.

Уладзімір Соладаў таксама запрасіў Прэзідэнта Беларусі наведаць Камчацкі край у ходзе аднаго з наступных візітаў у Расію.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны