Вытокі Вялікай Перамогі: вызваленне Воранаўскага раёна Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў


У першыя дні вайны тэрыторыя Воранаўскага раёна апынулася ў паласе наступлення карпусоў гітлераўцаў, якія ўваходзілі ў склад 3-й танкавай групы генерала Гота. Участак савецка-германскай мяжы ў паласе наступлення нямецка-фашысцкіх войскаў абараняла 128-я стралковая дывізія Чырвонай арміі прыбалтыйскай асобай ваеннай акругі.

Шматразовая перавага нямецкіх войскаў у жывой сіле, артылерыі і танках, у паветры, нечаканасць нападу дазволілі ворагу ў першыя дні вайны дасягнуць значных поспехаў. Адным з першых сутыкнуўся з праціўнікам 2467-ы стралковы полк 37-й стралковай дывізіі (камандзір – палкоўнік Сакалоў). У зацятых абарончых баях дывізія страціла больш за палову  асабовага складу. Некалькі нападаў праціўніка адбілі салдаты 17-й стралковай дывізіі, якая з’явілася з раёна Ліды ў напрамку Радуні. Пад камандаваннем начальніка штаба палка капітана Старцава ажыццявілі контратаку. На другі дзень вайны ў баі на Дубінскай гары загінулі каля 30 чырвонаармейцаў. Полк утрымліваў вышыню да ночы 25 чэрвеня, пасля чаго адышоў за раку Дзітву на абарончы рубеж. У першыя чатыры дні вайны тэрыторыя раёна была занятая ворагам. Для жыхароў Воранаўшчыны наступіў цяжкі перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.

Немцы адразу ж ліквідавалі саветы дэпутатаў, стварылі сваю ваенную адміністрацыю. «Новы парадак», усталяваны гітлераўцамі, азначаў масавае знішчэнне насельніцтва і яго ўласнасці. Многія з жыхароў Воранаўскага раёна былі вывезены ў Германію. Вораг знішчаў школы, бібліятэкі, клубы. У нацысцкую няволю былі сагнаны 1194 мірныя жыхары, у тым ліку 199 дзяцей.  На тэрыторыі раёна гітлераўцы і іх памагатыя праводзілі палітыку генацыду. 14 лістапада 1941 года ў Воранаве былі расстраляны 800 жыхароў Вільнюса. У іх ліку – 15 прафесараў, дактароў навук, дзеячаў культуры. Вясной 1942 года ў Радуні было створана яўрэйскае гета. Там расстралялі 2130 чалавек, з якіх 850 – мясцовыя жыхары, 37 ўдалося збегчы. 14 мая ў Воранаве былі расстраляны 1834 чалавекі яўрэйскай нацыянальнасці.

Барацьбу з акупантамі вялі партызанскія атрады імя Кірава на чале з Баравіковым і імя Катоўскага пад камандаваннем Еўдакімава, а таксама Воранаўскі падпольны райкам Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.

Воранаўскі раён вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 11–14 ліпеня 1944 года сіламі 36-га гвардзейскага стралковага корпуса 11-й арміі і 71-га стралковага корпуса 31-й арміі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі пры падтрымцы партызан.

11 ліпеня 1944 года з боку Суботнікаў да Воранава падышлі часці 88-й стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка Коўтуна, якія вызвалілі раённы цэнтр. Адным з першых у пасёлак уварвалася падраздзяленне, у якім ваяваў маёр Уласаў. Ён загінуў падчас нямецкай бамбардзіроўкі. 13 ліпеня пасля магутных удараў часцей 88-й і 192-й дывізій 71-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерала Кашавога была вызвалена Радунь.

Значную дапамогу ў вызваленні рэгіёна аказалі партызаны брыгады імя Ленінскага камсамола, якія 11 ліпеня аб’ядналіся з часцямі Чырвонай арміі.

На тэрыторыі Воранаўскага раёна пражывалі больш за 20 тысяч чалавек, Радунскага – 27 500 чалавек. Мясцовых жыхароў чакала нялёгкая праца па аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі – вельмі многае захопнікі знішчылі і вывезлі, ад іх рук загінулі тысячы мірных жыхароў. У першую чаргу органамі мясцовай улады быў праведзены ўлік ацалелай маёмасці і запасу прадуктаў харчавання, ва ўсіх сельсаветах ствараліся будаўнічыя брыгады, працаздольнае насельніцтва мабілізоўвалі на аднаўленне.

20 верасня 1944 года з утварэннем Гродзенскай вобласці Воранаўскі і Радунскі раёны ўвайшлі ў яе склад.

Выпуск штотыднёвага праекта «Вытокі Вялікай Перамогі» падрыхтаваны па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц.  Фатаграфіі ўзяты з адкрытых інтэрнэт-крыніц і носяць ілюстрацыйны характар.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны